горад на ПдЗ Нігерыі, на р. Агун. Адм. ц. штата Агун. Вузел чыгунак і аўтадарог. Засн. Ў 1899. 377 тыс.ж. (1991). Прамысл. і гандл.цэнтрс.-г. раёна. Прадпр. па апрацоўцы какавы, пладоў алейнай пальмы, садавіны, арэхаў кола. Вытв-сць ірыгацыйнага і эл. абсталявання, абутку, пластмас, цэменту.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АЛЬГО́ВА,
вёска ў Беларусі, у Бабініцкім с/с Віцебскага р-на, за 4 км ад р.Зах. Дзвіна. Цэнтракц.т-ва «Альгова». За 3 км ад чыг. ст. Віцебск. 1408 ж., 552 двары (1995). Сярэдняя школа, Дом культуры, б-ка, Дом быту, аддз. сувязі. Брацкая магіла сав. воінаў і партызан.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БРАХІАНТЫКЛІНА́ЛЬ (ад брахі... + антыкліналь),
кароткая антыклінальная складка пластоў горных парод авальнай формы ў плане. Утвараецца ў выніку мясц. тэктанічнага ўздымання. Пласты горных парод, што ўтвараюць брахіантыкліналь, нахілены ва ўсе бакі ад цэнтр. часткі яе скляпення, дзе знаходзяцца найб.стараж. пароды.
Брахіантыкліналь: 1 — план; 2 — разрэзы па лініях АВ і БГ.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БУКАРАМА́НГА (Bucaramanga),
горад на У Калумбіі. Адм. ц. дэпартамента Сантадэр. Засн. ў 1623. 350,3 тыс.ж., з прыгарадамі больш за 600 тыс.ж. (1993). Вузел аўтадарог, чыг. станцыя. Аэрапорт. Гандл.цэнтр раёна вырошчвання кавы і тытуню. Нафтаперапрацоўка. Харчасмакавая (у т. л. тытунёвая), тэкст., цэм., швейная, хім.прам-сць. 2 ун-ты.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БУ́НГЕ ЗЯМЛЯ́,
востраў у цэнтр.ч.Новасібірскіх астравоў. Тэр. Расійскай Федэрацыі. Злучаны з а-вамі Кацельны і Фадзееўскі, утварае адзіны масіў сушы. Пл. 6,2 тыс.км². Пясчаная, слаба расчлянёная раўніна з асобнымі ўзгоркамі выш. да 20 м. Пашыраны эолавыя формы рэльефу. Названы ў гонар рус. падарожніка і заолага А.А.Бунге.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БХА́СКАРА, Бхаскара Ачар’я (1114, г. Бідар, Індыя — каля 1185),
індыйскі матэматык і астраном. Загадваў астр. абсерваторыяй ў г. Уджайн (Цэнтр. Індыя). Аўтар навук. трактатаў «Вянец сістэмы» (каля 1150) і інш., у якіх прыведзены метады рашэння некаторых алгебраічных і тэарэтыка-лікавых задач, а таксама звесткі па арыфметыцы, геаметрыі, сферычнай трыганаметрыі і астраноміі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БЯРО́ЗАЎКА,
вёска ў Беларусі, у Глускім р-не Магілёўскай вобл., на р. Пціч. Цэнтр сельсавета і калгаса. За 14 км на ПдУ ад г.п. Глуск, 184 км ад Магілёва, 13 км ад чыг. ст. Ратміравічы. 382 ж., 104 двары (1995). Сярэдняя школа, клуб, б-ка, аддз. сувязі. Магіла ахвяр фашызму.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВАЗНЯСЕ́НСКІ,
пасёлак у Беларусі, у Чачэрскім р-не Гомельскай вобл., на р. Сож. Цэнтр Ленінскага с/с і калгаса. За 5 км на Пд ад г. Чачэрск, 60 км ад Гомеля, 42 км ад чыг. ст. Буда-Кашалёўская. 399 ж., 137 двароў (1995). Базавая школа, клуб, б-ка, аддз. сувязі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВАЛО́САВІЧЫ,
вёска ў Беларусі, у Акцябрскім р-не Гомельскай вобл.Цэнтр сельсавета і калгаса. За 22 км на ПдУ ад г.п. Акцябрскі, 168 км да Гомеля, 27 км да чыг. ст. Рабкор. 487 ж., 177 двароў (1995). З-д па вытв-сці сыру. Сярэдняя школа, Дом культуры, б-ка, аддз. сувязі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВАСІЛІ́ШКАЎСЮ РАЁН,
адм.-тэр. адзінка на Беларусі ў 1940—60. Утвораны 15.1.1940 у складзе Баранавіцкай вобл., з 1944 у Гродзенскай вобл.Цэнтр — г.п.Васілішкі, з 1954 — г.п.Астрына. Падзяляўся на 12 сельсаветаў. Пл. 0,7 тыс.км², 264 нас. Пункты (1946). У 1960 тэр. раёна перададзена ў Радунскі і Шчучынскі р-ны.