сенберна́р, -а, мн. -ы, -аў, м.

Парода даўгашэрсных вялікіх і дужых сабак.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

се́ча, -ы, мн. -ы, -аў, ж. (уст., высок.).

Бой, бітва.

Крывавая с.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

сіно́лаг, -а, мн. -і, -аў, м.

Спецыяліст у галіне сіналогіі (кітаязнаўства); кітаіст.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

скорасшыва́льнік, -а, мн. -і, -аў, м.

Папка з прыстасаваннем для змацавання папер.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

со́ннік, -а, мн. -і, -аў, м.

Збор тлумачэнняў сноў (у 2 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

станаві́шча, -а, мн. -ы, -аў, н.

Месца часовага размяшчэння, стаянкі.

С. вандроўнікаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

сумёт, -а, М -мёце, мн. -ы, -аў, м.

Намеценая ветрам гурба снегу.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

сухо́ты, -аў.

Тое, што і туберкулёз.

|| прым. сухо́тны, -ая, -ае.

С. кашаль.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

сэ́тар, -а, мн. -ы, -аў, м.

Парода паляўнічых даўгашэрсных сабак.

Ірландскі с.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

тавараве́д, -а, М -дзе, мн. -ы, -аў, м.

Тое, што і таваразнавец.