Арыгіна́л ’твор ці дакумент у першапачатковай форме’, ’своеасаблівы чалавек’. Першае значэнне зафіксавана яшчэ ў 1599 г. Жураўскі, Працы IM, 7, 215 (у форме оріиналъ), Гіст. лекс., 110: оригиналъ, Гіст. мовы, 1, 258; орииналъ (іншыя формы — Булыка, Запазыч.); Гарб. фіксуе originarii, originales у значэнні ’асобы, што паводле нараджэння належаць да пэўнага стану’, што ў пэўным сэнсе можа лічыцца папярэднім да сучаснага другога значэння. У станаўленні сучаснай семантычнай структуры слова, у прыватнасці ва ўзнікненні друкарскага значэння слова ’крыніца (машынапіс), па якой набіраецца тэкст’, адыграла ролю руская мова (Крукоўскі, Уплыў, 78; Гіст. мовы, 2, 146; Гіст. лекс., 252), для якой адпаведную ролю, верагодна, адыгралі нямецкая і французская мовы. Крыніца беларускага і рускага слоў — лац. originalis ’арыгінальны, першапачатковы’. Для старабеларускага слова, магчыма, не трэба абавязкова знаходзіць мову-перадатчык; для рускай такой лічаць польскую ці нямецкую (Фасмер, 3, 152).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Прыго́н перан. ’грамадскі лад, заснаваны на прыгонным праве; прыгонніцтва; дармавая прымусовая праца сялян на памешчыка ў часы прыгоннага права; паншчына; збор працаўнікоў, якіх прыгналі на паншчыну’ (Мік., Мядзв., Др.-Падб., Нас., Гарэц., Ласт., Байк. і Некр., Касп., ТСБМ, ЛА, 3), прыго́н, пріго́н ’прыгон, паншчына’ (клім., Бяльк.), прыго́н, прыгуо́н ’тс’ (Сл. ПЗБ), прыго́ншчына ’прыгонніцтва’ (Нік. Очерки), прыго́ннік ’прыгонны селянін; працаўнік, якога прыгналі на паншчыну; працаўнік, якога нанялі на пэўны тэрмін працаваць 2–3 дні ў тыдзень’ (Нас., Ласт., Байк. і Некр., Касп.), прыго́нка, прыго́нніца ’прыгонная сялянка; працаўніца, якую прыгналі на паншчыну’ (Нас.); параўн. з процілеглымі значэннямі: прыго́ннік ’памешчык, які карыстаўся прыгонным правам, меў прыгонных сялян; рэакцыянер’ (ТСБМ), прыго́ншчык ’той, хто прыганяе або назірае за працай на паншчыне, падганяе да працы’ (Нас., Байк. і Некр.). Ст.-бел. пригнати, пригоняти, пригнатися, пригонатаи ’наглядчык’ (Сл. Скарыны). Да прыганя́ць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Та́бель ’паслядоўны спіс, пералік; лісток паспяховасці вучняў’, ’дошка (або кніга) для ўліку прысутнасці на працы’ (ТСБМ), та́бэль ’тс’ (Некр. і Байк.). Укр., рус. та́бель ’табель’, польск., в.-луж. tabela ’табель; табліца’, чэш. tabela ’табліца’, славац. tabela ’табель; табліца’, славен. tabéla ’тс’, серб.-харв. табѐла ’тс’, макед. табела ’тс’, балг. табе́ла ’таблічка, дошчачка з надпісам’. У старабеларускай мове з 1710 г. фіксуецца памяншальнае табелька ’рэестр лічбавых дадзеных’ са ст.-польск. tabela (Булыка, Лекс. запазыч., 57), сучаснае табэ́лка ’табліца множання’ (Сцяшк. Сл.) з польск. tabelka ’таблічка’. Паўторнае запазычанне праз рус. та́бель, якое ад часоў Пятра I (табель о рангах) з нідэрл. tabel ’табліца; табель’ < лац. tabella ’дошчачка, таблічка’ < tabula ’дошка, табліца’, звязанага з умбр. tafle ’на дошцы’; (Фасмер, 4, 6; ЕСУМ, 5, 499). Аб далейшых сувязях гл. Брукнер, 562–563; Махэк₂, 633.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

casual

[ˈkæʒuəl]

1.

adj.

1) выпадко́вы, непрадба́чаны, мімабе́глы

a casual meeting — выпадко́вае спатка́ньне

a casual glance — мімабе́глы по́зірк

2) про́сты, бесцырымо́нны

casual manners — про́стыя мане́ры

3) часо́вы, няста́лы

casual laborer — рабо́тнік, які́ ня ма́е ста́лае пра́цы

4) про́сты, выго́дны

casual clothing — выго́дная во́пратка

2.

n.

часо́вы рабо́тнік

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

shift2 [ʃɪft] v.

1. перамяшча́ць; перамяшча́цца;

shift the blame (onto others) зва́льваць віну́ (на і́ншых);

shift smb. from job to job пераво́дзіць каго́-н. з пра́цы на пра́цу

2. мяня́ць; мяня́цца;

shift from one foot to another пераступа́ць з нагі́ на нагу́;

The wind has shifted.Вецер змяніў напрамак.

shift one’s ground мяня́ць по́гляды;

shift for oneself BrE абыхо́дзіцца без (чыёй-н.) дапамо́гі

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

mode [məʊd] n.

1. fml спо́саб, ме́тад; лад;

the mode of production спо́саб вытво́рчасці;

a mode of life лад жыцця́

2. стыль; мане́ра; мо́-да;

a mode of behaviour мане́ра паво́дзін

3. настро́й;

be in working/holiday mode быць у рабо́чым/свято́чным настро́і

4. рэжы́м (працы механізма);

The camera works in the automatic mode. Камера працуе ў аўтаматычным рэжыме.

5. mus. лад

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

brain1 [breɪn] n.

1. мозг;

brain cells мазгавы́я кле́ткі

2. pl. brains мазгі́ (страва)

3. звыч. pl. ро́зум; разумо́выя здо́льнасці; інтэле́кт;

Use your brains! Падумай!;

You need brains as well as brawn to do the job. Для гэтай працы вам патрэбна не толькі сіла, але і мазгі.

4. infml разу́мны/мазгаві́ты чалаве́к

have smth. on the brain infml пастая́нна ду́маць аб не́чым

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

pair2 [peə] v.

1. размяшча́ць па́рамі; падбіра́ць да па́ры; размяшча́цца па́рамі

2. спа́рвацца (пра жывёл)

pair off [ˌpeəˈrɒf] phr. v. разбіва́цца на па́ры (пра мужчын і жанчын);

All the others were pairing off and I was left on my own. Усе астатнія разбіліся на пары, а я застаўся адзін.

pair up [ˌpeəˈrʌp] phr. v. (with) разбіва́цца на па́ры (для працы, спартыўнай гульні, сяброўства)

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

ВАЛЯНЦЮ́К (Анатоль Мікалаевіч) (н. 28.8.1951, в. Трыліскі Іванаўскага р-на Брэсцкай вобл.),

бел. фізік. Д-р фізіка-матэм. н. (1992). Скончыў БДУ (1972). З 1972 у Ін-це прыкладной оптыкі АН Беларусі (г. Магілёў). Навук. працы па фіз. оптыцы. Распрацаваў статыстычную тэорыю распаўсюджвання аптычнага выпрамянення і бачання праз стахастычныя рассейвальныя асяроддзі.

Тв.:

Оптическое изображение при дистанционном наблюдении. Мн., 1991 (разам з К.​Р.​Прэдкам).

т. 3, с. 499

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ВА́РБУРГ ((Warburg) Ота Генрых) (8.10.1883, г. Фрайбург-ім-Брайсгаў, Германія — 1.8.1970),

нямецкі біяхімік і фізіёлаг. Чл. Лонданскага каралеўскага т-ва. Вучань Э.Фішэра. Вучыўся ў Берліне і Гайдэльбергу. З 1930 кіраўнік Ін-та фізіялогіі клеткі ў Берліне. Даследаваў акісляльна-аднаўляльныя працэсы ў жывой клетцы, прыроду і функцыі ферментаў. Растлумачыў механізм клетачнага дыхання ўздзеяннем ферментаў. Навук. працы па фотасінтэзе і анкалогіі, хіміі браджэння. Нобелеўская прэмія 1931.

О.Г.Варбург.

т. 4, с. 7

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)