закон захавання энергіі ў цеплавых працэсах; адзін з асн. законаў тэрмадынамікі. Паводле П.з.т. Q = ∆U + A, дзе Q — колькасць цеплаты, падведзенай да сістэмы, ∆U — змена ўнутр. энергіі сістэмы, A — работа, якую выконвае сістэма супраць знешніх уздзеянняў.
Сфармуляваны ў сярэдзіне 19 ст. на падставе даследаванняў Ю.Р.Маера, Дж.П.Джоўля і Г.Гельмгольца. З П.з.т. вынікае, што тэрмадынамічная сістэма можа выконваць работу толькі за кошт сваёй унутр. энергіі ці за кошт якой-н. інш. крыніцы энергіі (A = Q − ∆U). Таму П.з.т. часам фармулююць як немагчымасць існавання (стварэння) вечнага рухавіка 1-га роду, які мог бы выконваць работу без выкарыстання якіх-н. крыніц энергіі. П.з.т. сцвярджае, што U з’яўляецца функцыяй стану, а Q і A — функцыямі працэсу. Кожны стан тэрмадынамічнай сістэмы характарызуецца пэўным значэннем унутр. энергіі U, значэнні якой (у адрозненне ад значэнняў велічынь Q і A) не залежаць ад працэсаў, за кошт якіх сістэма пераходзіць з аднаго стану ў другі. Гэта дазваляе вызначыць ураўненне стану сістэмы і вядзе да залежнасці значэнняў цеплаёмістасці і выкананай работы ад характару працэсу. Гл. таксама Другі закон тэрмадынамікі, Энергіі захавання закон.
Літ.:
Гельфер Я.М. История и методология термодинамики и статистической физики. 2 изд. М., 1981. С. 131—147.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
wie
1.advяк, які́м чы́нам;
~ machst du das?як ты гэ́та ро́біш?;
~ sehr?як мо́цна? (любіць, радавацца);
~ alt ist er? ко́лькі яму́ гадо́ў?;
~ stark ist die Grúppe? ко́лькі чалаве́к у гру́пе?;
~ geht es Íhnen?як Вы ма́ецеся [адчува́еце сябе́]?;
~ bítte? праба́чце, што Вы сказа́лі?;
~ dem auch seiякбы там ні было́;
sei dem, ~ es wólle! няха́й бу́дзе так, як бу́дзе!;
~ óbenяк ска́зана вышэ́й;
~ viel ко́лькі, як шмат
2.cj
1) як;
weiß ~ Schnee бе́лы як снег;
so schnell ~ möglichяк мо́жна [разм. мага́] хутчэ́й;
das ist so gut ~ sícher гэ́та (зусі́м) так [напэўна];
~ man's nimmt у зале́жнасці ад таго́, як на гэ́та паглядзе́ць [як да гэ́тага ста́віцца]
2) як, напры́клад, а менаві́та
3) які́
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
ба́цькаўскі, ‑ая, ‑ае, н.
1. Які належыць бацьку. Ты зжылося з намі, бацькаўскае слоўца, Якбы корань з дрэвам, якбы з небам сонца.Купала.// Уласцівы бацьку. Паглядзіць на свайго сына Сцяпан, і напоўняцца яго вочы вялікай бацькаўскай радасцю.Кулакоўскі.// Набыты, спраўлены бацькам. [Ганцы] было вельмі прыемна выводзіць з аглабель за повад уласнага бацькаўскага каня.Чорны.
2. Звязаны з бацькаўшчынай, радзімай. Клічуць дарогі ў бясконцыя далі... Самы ты вольны, край бацькаўскі наш!Кірэенка.На ім [гербе] — каронай залатой — Спляліся спелыя калоссі Бязмежных бацькаўскіх раўнін.Бялевіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
налі́ха, прысл.
Разм.
1. Для якой патрэбы, нашто. Наліха ён мне здаўся. Наліха мне гэта. □ У Язэпа .. балюча пачало ныць у жываце. Вось калі пачнецца расплата! Наліха было ісці за дзедам. Мог бы вырвацца.Асіпенка.
2.(успалучэннісасловам «як»). На няшчасце; назло. Як наліха пайшоў дождж.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
сплыва́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.
1.Незак.да сплысці.
2. Спадаць, спускацца, звісаць (пра тканіну, валасы і пад.). З плеч сплываюць яе косы, Якбы сонца косы, І іскрацца, як на сонцы Брыльянцісты росы.Купала.Ішлі пары за парамі. Белы шоўк сплываў нявінна па іх гібкіх станах.Цётка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
зашэ́рхнуць, ‑не; зак.
Разм. Зацвярдзець, накрыўшыся тонкім слоем лёду або падсохшы (аб гразі, глебе і пад.). Гразь зашэрхла. □ Мікіта спыніўся, не ведаючы, што рабіць: зверху якбы і зашэрхла [рачулка], а ступі — апынешся ў вадзе.Сачанка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ненаро́кам, прысл.
Разм. Выпадкова, ненаўмысна; незнарок. Мы стаялі ўдвух, і тугая каса Ненарокам кранула мой твар.Панчанка.— Чаму ты не жэнішся? — прыставала Лёдзя, якбы ненарокам кладучы руку на старонку падручніка, якую чытаў брат.Карпаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
светаадчува́нне, ‑я, н.
Кніжн. Успрыманне чалавекам навакольнага свету, што праяўляецца ў адпаведных дзеяннях, пачуццях, настроях. Купала якбы завяшчаў няспынныя пошукі, распрацоўку вершаваных форм на аснове народнай паэтыкі, народнага, у вытоках сваіх, светабачання, светаадчування.Навуменка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
удо́ўжкі, прысл.
Тое, што і удоўж (у 1 знач.). Па свеце і ўдоўжкі, і ўшыр Шчаслівая слава пайшла.Купала.Вось звіць бы пугу ўдоўжкі на вярсту — Яна страляла б, як пярун з-пад хмары!Астапенка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пры́ткі, ‑ая, ‑ае.
1. Скоры, хуткі, імклівы. Дзяўчына ішла прыткай хадой, якбы і не чуючы таго маленькага чамаданчыка, які яна несла ў руках.Краўчанка.// Вёрткі, спрытны. — Чаго гарланіш! У баі быў бы такі прыткі — не лямантаваў бы цяпер.М. Ткачоў.— А тут за сцяною куры. Хадзем, але каб толькі не павыскаквалі, яны ў нас прыткія.Галавач.
2.перан. Які прагне хутчэй дасягнуць чаго‑н., зрабіць што‑н. Да навукі прыткі [дзед], З тэхнікай дружыў.Зуёнак.— Ого, які прыткі! Можа праліцца кроў! Лепш не пачынаць [біцца]! — заўважыў нехта.Карпюк.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)