Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
фальцава́ць, ‑цую, ‑цуеш, ‑цуе; незак., што.
Спец.
1. Рабіць фальц (у 1, 2 знач.). Фальцаваць аконныя рамы. □ [Раман Раманавіч:] — У нас механізацыя: машынамі габлюем, пілуем, фальцуем.Дубоўка.
2. Згінаць, згортваць папяровы аркуш у адпаведным парадку. Я апрацоўваў заметкі, збіраў падпіску, фальцаваў газеты, хадзіў на вёрстку ў друкарню.Скрыган.
[Ад ням. falzen — складваць, згібаць.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
шта́бель
(ням. Stabel)
роўна, у пэўным парадку складзены рад ці некалькі радоў чаго-н. (напр. ш. дроў, ш. шпал).
Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)
ВА́ДКІЯ КРЫШТАЛІ́,
стан рэчыва, прамежкавы паміж цвёрдым крышталічным і ізатропным вадкім. Характарызуецца цякучасцю і поўнай ці частковай адсутнасцю трансляцыйнага парадку ў структуры пры захаванні арыентацыйнага парадку ў размяшчэнні малекул (гл.Далёкі і блізкі парадак). Вадкія крышталі маюць пэўны тэмпературны інтэрвал існавання.
Пераходы цвёрдага крышталічнага рэчыва ў вадкі крышталь і далей у ізатропную вадкасць і адваротныя працэсы з’яўляюцца фазавымі пераходамі. Паводле спосабу атрымання вадкія крышталі падзяляюцца на ліятропныя (утвараюцца пры растварэнні шэрагу злучэнняў у ізатропных вадкасцях; напр., сістэма мыла — вада) і тэрматропныя (узнікаюць пры плаўленні некаторых рэчываў). Па арганізацыі малекулярнай структуры адрозніваюць вадкія крышталі нематычныя (з вылучаным напрамкам арыентацыі малекул — дырэктарам і адсутнасцю трансляцыйнага парадку), смектычныя (з пэўнай ступенню трансляцыйнага парадку — слаістасцю) і халестэрычныя (нематычныя, у якіх дырэктары сумежных слаёў утвараюць паміж сабою вугал, з-за чаго ўзнікае вінтавая структура). Узаемная арыентаванасць малекул абумоўлівае анізатрапіюфіз. уласцівасцей вадкіх крышталёў: пругкасці, электраправоднасці, магн. успрымальнасці, дыэлектрычнай пранікальнасці і інш., што выкарыстоўваецца для выяўлення і рэгістрацыі фіз. уздзеянняў (эл. і магн. палёў, змены т-ры і інш.). Многія арган. рэчывы чалавечага арганізма (эфіры халестэрыну, міэлін, біямембраны) знаходзяцца ў стане вадкіх крышталёў.
Вадкія крышталі выкарыстоўваюцца ў інфарм. дысплеях (калькулятары, электронныя гадзіннікі, вымяральныя прылады і інш.), пераўтваральніках відарысаў, прыладах цеплабачання, мед. тэрмаіндыкатарах і інш. На Беларусі даследаванні вадкіх крышталёў праводзяцца ў БДУ, Мінскім і Віцебскім мед. ін-тах, Бел. ун-це інфарматыкі і радыёэлектронікі, навук.-вытв. аб’яднанні «Інтэграл» і інш.
Літ.:
Чандрасекар С. Жидкие кристаллы: Пер. с англ.М., 1980;
Текстурообразование и структурная упорядоченность в жидких кристаллах. Мн., 1987.
В.І.Навуменка.
Тыпы вадкіх крышталёў: а — нематычны; б — смектычны; в — халестэрычны.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
kolejność
kolejnoś|ć
ж. чарговасць; паслядоўнасць;
poza ~cią — без чаргі; па-за чаргой;
w ~ci alfabetycznej — у алфавітным парадку
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
пастро́іцца, ‑строюся, ‑строішся, ‑строіцца; зак.
Стаць у строй, размясціцца ў нейкім парадку. Падаў каманду лейтэнант Пастроіцца ў рады.Броўка.Ды вось дзяўчаткі пастроіліся па дзве і, трымаючыся за рукі, пайшлі.Брыль.Раніцою батальён пастроіўся на пляцы.Грахоўскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Tágesordnungf -, -en пара́дак дня схо́ду;
auf der ~ stéhen* стая́ць на пара́дку дня;
auf die ~ sétzen паста́віць [уне́сці] у пара́дак дня;
in die Behándlung der ~ tréten* перайсці́ да пара́дку дня
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
Паставіць у строй, расставіць у пэўным парадку. Пастроіць у калону. Пастроіць у шарэнгу. □ Лясніцкі пастроіў разведчыкаў і падзякаваў ім за паспяховае выкананне задання.Шамякін.Перад самым адыходам Мошкін пастроіў свой атрад.Кулакоўскі.На пероне пастроілі .. [зняволеных] чацвёркамі, акружылі з усіх бакоў жандарамі і павялі.Мядзёлка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
антыклі́макс
(ад анты- + клімакс 2)
стылістычная фігура, размяшчэнне слоў ці выразаў упарадку аслаблення эмацыянальнага і сэнсавага зместу; від градацыі 2.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
Сістэ́ма ‘лад’, ‘сувязь элементаў паміж сабой, размешчаных у пэўным парадку’ (ТСБМ), сыстэ́ма ‘тс’ (Ласт., Некр. і Байк., Стан.). Запазычанне з заходнееўрапейскіх моў праз рус.систе́ма ‘тс’ ці польск.systema, system ‘тс’. У значэнні ‘нервовая сістэма’ з’яўляецца ў пачатку XX ст. (Крамко, Гіст. мовы, 2, 146). Франц.système з лац.systēma ад грэч.σύστημα ‘складанне, укладанне’; гл. Фасмер, 3, 628; Брукнер, 512; ЕСУМ, 5, 244.