службовая асоба, якая ажыццяўляе натарыяльныя дзеянні (гл.Натарыят). На Беларусі існуюць Н. прыватныя і дзяржаўныя. Уадпаведнасціз заканадаўствам на пасаду Н. назначаюцца грамадзяне краіны, якія маюць вышэйшую юрыд. адукацыю і прайшлі адпаведную стажыроўку ў дзярж. натарыяльнай канторы або ў Н., які займаецца прыватнай практыкай, вытрымалі кваліфікацыйны экзамен і атрымалі ліцэнзію на права натарыяльнай дзейнасці.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АКАРЫ́НА (італьян. ocarina літар. гусяня),
музычны інструмент класа аэрафонаў віду глабулярных флейтаў. Мае гліняны корпус авальнай формы, свістковае прыстасаванне, 8—10 ігравых адтулін. Створана ў 1860 італьян. майстрам Дж.Данацы, хутка пашырылася ў краінах Еўропы, у т. л. на Беларусі (нар. назвы «карына», «конік»). Уадпаведнасцізбел. традыцыяй набыла цыліндрычную форму. Вырабляецца найчасцей уручную, пакрываецца палівай. Выкарыстоўваецца пастухамі для ігры сола, музыкантамі-аматарамі для суправаджэння спеваў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
САЗЛУ́ЧАНЫЯ САСУ́ДЫ, спалучальныя сасуды,
сасуды, якія ў ніжняй частцы злучаны паміж сабой. У С.с. аднародная вадкасць устанаўліваецца на аднолькавым узроўні незалежна ад формы сасудаў. На гэтым заснавана дзеянне вадкаснага манометра, вадамернага шкла паравых катлоў і інш. Калі ў С.с. наліты вадкасці розных шчыльнасцей (ρ1 і ρ2), то яны ўстанаўліваюцца на розных узроўнях уадпаведнасціз суадносінамі ρ1h1 = ρ2h2.
Да арт.Сазлучаныя сасуды: ρ1, ρ2 — шчыльнасці вадкасцей; h1, h2 — вышыні ўзроўняў вадкасцей.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГРАВІРАВА́ЛЬНЫ СТАНО́К,
капіравальна-фрэзерны станок з інструментам для гравіравання. Выявы з аб’ектаў (мадэлей барэльефаў, інш. аб’ёмных арыгіналаў, літар, узораў, малюнкаў) выразаюць на мяккім метале, камені, дрэве спец. рэжучым інструментам (штыхелем, фрэзай), які вядзе апрацоўку ў адпаведнасціз сігналамі ад абваднога штыфта (датчыка). Штыфт рухаецца па капіры і падае сігналы ў сістэму сачэння (механічную, гідраўлічную або электрычную), што кіруе інструментам. У металаапрацоўцы гравіравальныя станкі выразаюць клеймы, надпісы, лічбы на дэталях, у паліграфіі робяць цынкаграфскія клішэ (фотагравіравальнай машынай).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КІНЕТАСТА́ТЫКА МЕХАНІ́ЗМАЎ,
раздзел дынамікі механізмаў і машын, у якім вызначаюцца рэакцыі элементаў кінематычных пар механізма пры ўмове, што закон яго руху вядомы. Метады К.м. заснаваны на дапушчэнні, што механізм у цэлым і асобныя яго звёны будуць знаходзіцца ў стане раўнавагі, калі да ўсіх знешніх сіл, прыкладзеных да звёнаў, дадаць сілы інерцыі (уадпаведнасцізД’Аламбера прынцыпам). У К.м. карыстаюцца аналітычнымі і графічнымі метадамі статыкі пры праектаванні новых машын (для разліку іх на трываласць).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЭШАЛАНІ́РАВАННЕ ВОЙСК,
разгрупаванае размяшчэнне войск (сіл) па глыбіні эшалонамі адзін за адным на неабходным аддаленні або ўступамі, уадпаведнасціз задумай бою (аперацыі). Э.в. выкарыстоўваецца ў наступленні. абароне, пры перамяшчэнні войск. У сучасных арміях баявое (аператыўнае) пастраенне часцей, злучэнняў і аб’яднанняў уключае некалькі эшалонаў і рэзервы. Э.в. ажыццяўляецца ў кожным відзе ўзбр. сіл. У авіяцыі прадугледжваецца эшаланіраванне самалётаў і падраздзяленняў у паветры адначасова па пэўнай глыбіні і вышыні. Гл. таксама Эшалон.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АПЕРАТЫ́ЎНАЕ КІРАВА́ННЕ,
сістэма кіравання вытворчымі, сацыяльнымі і інш. аб’ектамі для аператыўнага забеспячэння іх функцыянавання ў адпаведнасціз пастаўленай мэтай. Аб’екты аператыўнага кіравання — розныя бакі вытв. і сац. працэсаў: напр., работа зборачнага цэха, пастаўка сыравіны, збыт прадукцыі, вырашэнне жыллёва-бытавых праблем і інш. Яго сутнасць — мэтавае накіраванне працэсу прычынна-выніковых сувязяў і ўзаемадзеянне элементаў у аб’екце кіравання. Аператыўнае кіраванне ўключае: аператыўнае планаванне (распрацоўка аператыўных планаў, праграм, нормаў, нарматываў з давядзеннем заданняў да выканаўцаў), аператыўны ўлік (адлюстраванне вынікаў вытв. ці сац. працэсаў), аператыўны аналіз (своечасовае выяўленне і вымярэнне фактараў, якія выклікаюць адхіленні ад планавых заданняў, гл.Аналіз гаспадарчай дзейнасці), аператыўнае рэгуляванне (выпрацоўка кіраўніцкіх рашэнняў і арганізацыя іх выканання для ліквідацыі прычын адхілення працэсу ад запланаваных параметраў). Практычна аператыўнае кіраванне пачынаецца з аператыўнага планавання, затым на працягу кароткага часу (дэкады, тыдня, сутак, змены і інш.) фіксуюцца вынікі вытв. працэсу, на аснове якіх выяўляюцца прычыны збояў і адхілення ад планавых заданняў і прымаецца рашэнне па рэгуляванні вытв. ці сац. працэсаў уадпаведнасціз планам. У сістэму аператыўнага кіравання ўваходзяць функцыі, якія выконваюць дапаможную ролю ці стымулююць дзейнасць спецыялістаў (арганізацыя, каардынацыя, кантроль, матывацыя і інш.).
Літ.:
Стражев В.И. Оперативное управление предприятием, проблемы учета и анализа. Мн., 1973;
Саламатин Н.А., Фель А.В., Шишкина Е.Л. Оперативное управление производством. М., 1993.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
абавя́зак, ‑зку, м.
Тое, што хто‑н. павінен выконваць уадпаведнасціз грамадскімі або асабістымі патрабаваннямі. Усеагульны воінскі абавязак. Пачэсны абавязак. Пачуццё абавязку. Правы і абавязкі грамадзян. □ Воінская служба ў радах Узброеных Сіл СССР — ганаровы абавязак савецкіх грамадзян.Канстытуцыя СССР.[Жлукта:] Прыбыўшы ў ваш горад, я палічыў абавязкам засведчыць вам сваю пашану.Крапіва.//звычайнамн. (абавя́зкі, ‑аў). Сукупнасць спраў або даручэнняў, ускладзеных на каго‑н. і абавязковых для выканання. Выконваць абавязкі. Ускласці абавязкі. □ Свае старшынскія абавязкі Люба здала Міхалу.Васілевіч.
•••
Несці абавязкігл. несці.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
падпара́дкавацца, ‑куюся, ‑куешся, ‑куецца; зак. і незак.
1. Апынуцца (быць) у залежнасці, пад уладай каго‑, чаго‑н., падначаліцца (падпачальвацца) каму‑н.; паслухацца (слухацца) каго‑н. Станіслаў Вярбіцкі поўнасцю падпарадкаваўся новаму механіку і без яго загаду сам ні за што не браўся.Чарнышэвіч.[Камендант:] — Я — салдат і падпарадкуюся толькі свайму камандаванню.Грахоўскі.Скінуўшы шынель, [Грушэўскі] расставіў студэнтаў і запрапанаваў заспяваць ужо вядомую песню. У яго было столькі ўпэўненасці, што студэнты падпарадкаваліся.Карпюк.
2. Зрабіць (рабіць) што‑н. пад уздзеяннем чаго‑н., уадпаведнасціз чым‑н. Падпарадкаваўшыся позняму часу, я неўзабаве лёг спаць, але сон не прыходзіў.Ракітны.Дзейнасць [Саўкі] болей падпарадкуецца натхненню, чым папярэдняй прадуманасці.Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ФАРМАЛІЗАВА́НАЯ МО́ВА, фармальная мова,
сукупнасць ланцужкоў сімвалаў з пэўнага алфавіта, складзеных уадпаведнасціз правіламі граматыкі: штучная мова (у адрозненне ад натуральнай, напр., беларускай), якая характарызуецца фармальным (гл.Фармалізацыя) вызначэннем класа выразаў і строгім тлумачэннем іх сэнсу. Мае фіксаваныя правілы ўтварэння «выразаў» (сінтаксіс Ф.м.) і прыпісвання гэтым выразам пэўнага сэнсу (семантыка). Напр., выразы «H2O», «вада», water можна лічыць элементамі Ф.м. хіміі. Выкарыстоўваецца пры пабудове злічэнняў, распрацоўцы штучных моў, матэм. мадэліраванні, алгарытмізацыі і праграмаванні задач розных класаў і інш.