АРТАГАНА́ЛЬНАСЦЬ (ад арта... + грэч. gonia вугал),

абагульненне паняцця перпендыкулярнасці на розныя аб’екты матэматыкі. Так, перпендыкулярнасць дзвюх прамых абагульняецца на артаганальнасці ліній (вугал паміж крывымі роўны вуглу паміж датычнымі ў пункце перасячэння), артаганальнасць траекторый (перасячэнне імі пад прамым вуглом зададзенай сям’і ліній, напр., сям’я радыяльных прамых перасякае пад прамым вуглом акружнасць) і артаганальнасць вектараў (роўнасць нулю іх скалярнага здабытку) — на любую вектарную прастору, дзе вызначана паняцце скалярнага здабытку са звычайнымі ўласцівасцямі і інш. Гл. таксама Артаганальная сістэма.

В.​А.​Ліпніцкі.

т. 1, с. 504

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ЗАСІНЕ́Ц Міхась Мікалаевіч (20.9.1935, в. Мядзведнае Ельскага р-на Гомельскай вобл. — 13.7.1982),

бел. самадзейны жывапісец. Засл. работнік культуры Беларусі (1977). Творчай манеры ўласцівы наіўна-рэаліст. трактоўка сюжэтаў, плоскаснасць выявы, дэкаратыўнасць лакальнага колеру: «Вясна», «Маці», «Партызан», «Пах спелага жыта», «Хлеб», «Салдат вярнуўся з фронту», «Вёска будуецца», «На сенакосе», «Сям’я дома», «Печаная бульба», «Дзядулевы дудачкі», «Стары калодзеж», «Дрэва жыцця» (усе 1970-я г.) і інш.

Літ.:

Шаура Р.Ф., Красічкава А.І. М.​М.​Засінец. Мн., 1981.

М.Засінец. Пах спелага жыта. 1972.

т. 6, с. 544

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

КАВА́ЛЬСКІ Уладзімір Антонавіч 21.10.1912, в. Варонеж Карукаўскага р-на Чарнігаўскай вобл., Украіна — 28.12.1937), паэт, драматург. Пісаў на польск. мове. У 1929—30 вучыўся ў польскай тэатр. студыі ў Кіеве. З 1930 заг. польскага сектара Камітэта радыёвяшчання пры СНК БССР. У 1937 рэпрэсіраваны, рэабілітаваны ў 1979. Аўтар паэт. зб-каў «Вершы», «Дзве паэмы» (абодва 1934), «Дарога на Поўнач» (1935), п’есы «Сям’я Варанцоў» (паст. 1935, выд. 1936). На бел. мову асобныя яго творы пераклалі А.​Звонак, В.​Казлоўскі, С.​Шушкевіч.

т. 7, с. 397

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ЛУЧКО́ Клара Сцяпанаўна (н. 1.7.1925, с. Гутава Палтаўскай вобл., Украіна),

расійская актрыса. Нар. арг. СССР (1985). Скончыла Усесаюзны ін-т кінематаграфіі (1948). З 1948 у Т-ры-студыі кінаакцёра ў Маскве. Выкананне вылучаецца шчырасцю і лірычнасцю. Сярод роляў — у кінафільмах: Даша Шэлест («Кубанскія казакі», 1950), Ліда («Вялікая сям’я», 1954), Ядвіга («Чырвонае лісце», 1958), Мары д’Агу («Ферэнц Ліст», 1972); у тэлефільмах: Клаўдзія Пухлякова («Цыган», 1979), Нуйкіна («Мы, ніжэйпадпісаныя», 1980), Мадлен («Куфэрак Марыі Медычы», 1981) і інш. Дзярж. прэмія СССР 1951.

т. 9, с. 378

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

МАРЦІНКЯ́ВІЧУС (Marcinkevičius) Іонас (26.12.1900, г. Радвілішкіс, Літва — 31.7.1953),

літоўскі пісьменнік. Друкаваўся з 1925. Аўтар рэаліст. раманаў «Ён павінен памерці», «Беньямінас Кардушас» (абодва 1937), «Нёман разліўся» (1939), зб. апавяд. «Срэбныя званы» (1938) і інш. У 2-ю сусв. вайну пісаў патрыят. нарысы і апавяданні (зб-кі «Адпомшчу», 1942; «Зорка», 1943). У пасляваен. гады выступіў як драматург (п’есы «Кавалюнасы», паст. 1947; «Па шырокім бальшаку», «Сям’я Шылгалісаў», абедзве 1948).

Тв.:

Рус. пер. — Беньяминас Кордушас. Вильнюс, 1961.

А.​Лапінскене.

Ю.Марцінкявічус.

т. 10, с. 147

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

РЭДКАЗЯМЕ́ЛЬНЫЯ ЭЛЕМЕ́НТЫ,

сям’я з 17 хім. элементаў ІН групы перыяд. сістэмы: скандый, ітрый, лантан і лантаноіды. У зямной кары трапляюцца даволі рэдка: найб. пашыраны цэрый (7∙10​−3% па масе), найменш — тулій (2,7∙10​−5%). З’яўляюцца прыроднымі спадарожнікамі тытану, цырконію, гафнію, ніобію, танталу, урану і некаторых інш. металаў. Найважн. мінералы — бастнезіт, манацыт, ксенатым. Першапачаткова вылучаны ў выглядзе нерастваральных аксідаў (устарэлая назва — землі; адсюль назва). У навук. л-ры Р.э. абазначаюцца: РЗЭ і TR (ад лац. terra rara).

т. 13, с. 552

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

«СІТРАЭ́Н»

(Citroen),

сям’я аўтамабіляў аднайм. франц. фірмы (з 1976 «Пежо-Сітраэн»; гл. «Пежо»), Выпускаецца з бензінавымі або дызельнымі рухавікамі з 1919. Пярэднепрывадныя легкавыя аўтамабілі розных класаў маюць рухавік магутнасцю ад 33 да 147 кВт, 2-ці 4-месны (у мікрааўтобусаў — да 8) кузаў хэтчбэк ці універсал, найб. скорасць да 222 км/гадз. Грузавыя аўтамабілі асабліва малой і малой (ад 0,5 да 2 т) грузападымальнасці маюць рухавік магутнасцю да 76 кВт.

Грузапасажырскі аўтамабіль «Сітраэн»: серыя ZX мадэль Брэк.

т. 14, с. 425

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

благаславе́нны, ‑ая, ‑ае.

Варты благаславення (у 3 знач.), падзякі, хвалы. Зноў прыйшоў благаславенны час. Гальвасы навечна выехалі адсюль. Чорны. [Марыя:] — Благаславенныя пад небам І матчын хлеб, і родны дом! Аўрамчык. // Высок. Шчаслівы, багаты. [Гогіберыдзе:] — Сям’я мая ціха і мірна жыве ў благаславеннай Кахетыі. Самуйлёнак.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

зме́ншыцца, ‑шыцца; зак.

1. Стаць меншым па аб’ёму, колькасці, велічыні. Сям’я зменшылася на аднаго чалавека. □ Завалочаныя туманам берагі як бы аддаліліся і зменшыліся. Савіцкі.

2. Стаць меншым па ступені, сіле, інтэнсіўнасці праяўлення. Боль зменшыўся. □ Дождж зменшыўся і роўна шумеў на саламянай страсе. Чорны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пазала́зіць, ‑лазіць; ‑лазім, ‑лазіце, ‑лазяць; зак.

1. Залезці, забрацца на што‑н. — пра ўсіх, многіх. Пазалазіла гаспадарова сям’я спаць на палаткі. Якімовіч. Спрытныя хлапчукі пазалазілі на бэлькі пад страхой. «Маладосць».

2. Забрацца, пранікнуць куды‑н. употай — пра ўсіх, многіх. Пазалазіць у чужыя агароды.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)