радыётэлегра́фны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да радыётэлеграфа і радыётэлеграфіі, прызначаны для сувязі па радыётэлеграфу. Радыётэлеграфная станцыя.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

радыётэлефо́нны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да радыётэлефона і радыётэлефаніі, прызначаны для сувязі па радыётэлефоне. Радыётэлефонная ўстаноўка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

су́вязь, ‑і, ж.

1. Узаемныя адносіны паміж кім‑, чым‑н. Сувязь прамысловасць і сельскай гаспадаркі. Гандлёвыя сувязі. Сувязь навукі з вытворчасцю. Сувязь тэорыі і практыкі. // Узаемная залежнасць, абумоўленасць. Прычынная сувязь. Лагічная сувязь. // Стройнасць, паслядоўнасць, лагічнасць (у расказе, перадачы, выступленні і пад.). Думкі ўсплывалі нечакана, без пэўнай сувязі. Карпаў.

2. Блізкасць з кім‑н. па сваіх поглядах, ідэях, імкненнях і пад.; унутранае адзінства з кім‑н. [Ладынін:] — І сіла твая [Максім], як і сіла ўсёй нашай партыі, у сувязі з людзьмі, з народам. Шамякін. Купала-перакладчык выступіў як грамадскі і палітычны дзеяч, перш за ўсё сцвярджаючы непарушнасць гістарычных сувязей, брацтва і дружбы беларускага народа з вялікім рускім і ўкраінскім народамі. Палітыка.

3. Сяброўскія, дзелавыя адносіны з кім‑, чым‑н. Падтрымліваць сувязь з аднакласнікамі. Умацоўваць міжнародныя сувязі. □ Пісьмы працоўных з’яўляюцца адной з важных форм умацавання і расшырэння сувязі партыі з народам. «Звязда». «Мужыцкая праўда» назаўсёды астанецца яскравым, жывым прыкладам беларуска-руска-літоўска-польскіх рэвалюцыйных сувязей. Г. Кісялёў. // Любоўныя адносіны. [Валя:] — Памятаеш, я табе пісала пра сардэчныя сувязі. Чорны. // толькі мн. (су́вязі, ‑ей). Блізкае знаёмства з кім‑н., якое забяспечвае падтрымку ў чым‑н. «Дудка беларуская» з’явілася ў друку пры дапамозе і садзеянні вядомага польскага вучонага Яна Карловіча, які прыхільна ставіўся да творчай працы беларускага паэта і меў шырокія сувязі ў выдавецкім свеце. С. Александровіч.

4. Зносіны з кім‑, чым‑н., магчымасці такіх зносін з кім‑, чым‑н. Са сваімі мы [савецкія салдаты] трымалі сувязь толькі па радыё і самалётамі. Няхай. Атрад [партызан] .. наладзіў цесную сувязь з Масквой. Брыль. Дакладна ніхто нічога не ведаў. Сувязь з падпольшчыкамі парвалася. Асіпенка.

5. Сродкі, пры дапамозе якіх ажыццяўляецца прыём і перадача інфармацыі. Тэлеграфная сувязь. Дыспетчарская сувязь. Тэлефонная сувязь.

6. Сукупнасць устаноў, якія забяспечваюць тэхнічнымі сродкамі зносіны на адлегласць (пошта, тэлеграф, тэлефон, радыё). Работнікі сувязі. Паштовае аддзяленне сувязі. // Служба, якая забяспечвае зносіны паміж воінскімі падраздзяленнямі (тэлефон, радыё, пасыльныя).

•••

Жывая сувязь — а) сувязь, якая ажыццяўляецца людзьмі; б) сувязь цесная, непасрэдная, пастаянная.

У гэтай сувязі — звязваючы з раней сказаным.

У сувязі з чым — з прычыны чаго‑н. Праўда, такія шчаслівыя паходы выдаваліся ў .. [Ваўковіча] не вельмі часта... І ў сувязі з гэтым трэба крыху вярнуцца і расказаць пра яго «доктарскае аблічча». Васілевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

tenuously [ˈtenjuəsli] adj. сла́ба;

The two ideas are only tenuously connected. Паміж гэтымі дзвюма ідэямі амаль няма сувязі.

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

абстрагава́ць, -гу́ю, -гу́еш, -гу́е; -гу́й; -гава́ны; зак. і незак., што (кніжн.).

Зрабіць (рабіць) абстракцыю (у 1 знач.) чаго-н.; у думках адкінуць (адкідваць) неістотныя ўласцівасці, сувязі прадмета і вылучыць (вылучаць) яго асноўныя, агульныя ўласцівасці, мысліць адцягнена.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

трыу́мф, -у, мн. -ы, -аў, м.

1. У Старажытным Рыме: урачыстая сустрэча палкаводца і яго войска ў сувязі з дасягнутай перамогай.

2. Наогул выдатны поспех, бліскучая перамога ў чым-н.

Т. балета.

|| прым. трыумфа́льны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

рэтрансля́цыя, ‑і, ж.

Спец. Прыём і перадача сігналаў на прамежкавым пункце сувязі з мэтай павелічэння дальнасці іх дзеяння.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

перажыва́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; незак.

1. гл. перажыць.

2. за каго-што і без дап. Хвалявацца, нервавацца з прычыны чаго-н., быць у стане душэўнага неспакою ў

сувязі з чым-н.

Пасварылася з суседкай, а цяпер перажываю.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

гвалтава́ць, -ту́ю, -ту́еш, -ту́е; -ту́й; незак., каго-што.

1. Чыніць гвалт (у 1 і 2 знач.).

Г. чыю-н. волю.

2. Сілай прымушаць да палавой сувязі.

|| зак. згвалтава́ць, -ту́ю, -ту́еш, -ту́е; -ту́й; -тава́ны.

|| наз. гвалтава́нне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

зна́цца, зна́юся, зна́ешся, зна́ецца; незак. (разм.).

1. з кім-чым. Падтрымліваць знаёмства, мець сувязі з кім-, чым-н.

З такім сябрам я і з. не хачу.

2. на чым. Добра ведаць якую-н. справу.

З. на пчалярстве.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)