калыма́га, ‑і, ДМ ‑мазе, ж.

Даўнейшая карэта з высока размешчаным кузавам. // Іран. Пра вялікія грузныя нязграбныя калёсы. Я і не звярнуў увагі, што мне насустрач грукоча ламавая калымага, ды гэтак грукоча, што аж зямлю, здаецца, скаланае. Сабаленка. На дарогу выпаўзла нязграбная калымага з двума вялікімі каламі. Б. Стральцоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

загне́так, ‑тка, м. і загне́тка, ‑і, ДМ ‑тцы; Р мн. ‑так; ж.

Тое, што і загнет. З гаршка, што стаяў на загнетку і пыхкаў параю, пахла кіслай капустай з мясам. Новікаў. Сямён Захаравіч устаў, падышоў да печы, качаргою выкаціў на загнетку вугольчык і яшчэ раз закурыў. М. Стральцоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

мільгану́цца, ‑нуся, ‑нешся, ‑нецца; ‑нёмся, ‑няцеся; зак.

Разм. Паказацца на момант у руху і знікнуць, прамільгнуць. У варотах мільганулася жаночая постаць з вёдрамі. Колас. // перан. Хутка і нечакана з’явіцца ў памяці. Адна ідэя мільганулася ў мяне ў галаве. Але перш, я павінен быў зноў знайсці таксі. М. Стральцоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

нібы́та, злучн. і часціца.

Тое, што і нібы. Заходжу ў бор, нібыта ў храм. Матэвушаў. Так... Нішто не забыта... Колькі год адышло, А здаецца, нібыта Толькі ўчора было. Бачыла. Стары Клыбік вельмі ганарыўся сынам, які ў арміі нібыта пісарам быў і заадно падвучыўся там цягаць гармонік. М. Стральцоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ро́днасны, ‑ая, ‑ае.

Звязаны, выкліканы агульным паходжаннем. Роднасныя словы. Роднасныя мовы. Роднасныя адносіны. // Блізкі па асноўных прыкметах, якасцях да чаго‑н. Роднасныя з’явы. □ Хемінгуэй мала чаму навучыўся б у вялікага празарліўца, калі б не меў у душы чагосьці роднаснага Талстому і ягонаму незвычайна цвярозаму погляду на свет. М. Стральцоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

спарахне́ць, ‑ею, ‑ееш, ‑ее; зак.

1. Згніць, ператварыцца ў труху, пыл. Дзедаўская хата даўно ўжо згніла і спарахнела. Машара. Падумала Марына будавацца. Стары дом спарахнеў ужо. Б. Стральцоў. // перан. Перагарэць (ад перажыванняў). Ад нечаканага гора нешта спарахнела ў Іванавай душы. Быкаў.

2. перан. Састарэць, зрабіцца драхлым (пра чалавека).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

сяду́н, седуна, м.

Разм. Нерухавы, пасіўны, бяздзейны чалавек; дамасед. Жывуць там [у Назараўцы] шаўцы, краўцы, бондары ды цесляры — люд рамесны — сядзяць на месцы, іх за вуха з тае Назараўкі не выцягнеш. Таму і празвалі іх седунамі. Б. Стральцоў. А дзед кажа: — Я не сядун які-небудзь, каб дома ацірацца. Рылько.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

адпрэ́чыць, ‑чу, ‑чыш, ‑чыць; зак.

Разм. Адхіліць, не даць чым‑н. займацца, прымусіць пакінуць месца, пасаду. [Сымон:] Я думаю! Гэта ж не жартачкі! — ад усяго адпрэчылі, і рук няма за што зацяць. Купала. І чаму.. [Васіль] не абсек тады Клыбіка, не адпрэчыў: знайшоў калі гаварыць пра школьныя справы, пагаварыў бы днём! М. Стральцоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

запаце́ць, ‑ею, ‑ееш, ‑ее; зак.

1. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Зрабіцца вільготным ад асеўшай пары; запатнець. Затуманіліся, запацелі ад пары, нібы заінелі, на кухні вокны, і мне здавалася, што на дварэ зіма. М. Стральцоў.

2. Разм. Пакрыцца потам; спацець. Твары.. [рабочых] ужо запацелі, від[аць] было, што яны працавалі даўно. Кулакоўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

патэ́паць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак.

Разм.

1. Пайсці, адправіцца куды‑н. Жанчына войкнула і захінула халат на грудзях і, перагінаючыся, дробна патэпала ў заліты святлом калідор. М. Стральцоў.

2. Тэпаць некаторы час. [Палька] выйшла з хаты, патэпала трошкі ўздоўж плоту, а потым, як быццам ўспомніла нешта, з плачам пабегла назад. Брыль.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)