Ліўрэя ’фірменная адзежа швейцараў, лакеяў, фурманаў’ (ТСБМ). Запазычана з рус. ливрея ’тс’, якое з франц. livrée ’тс’, першапачаткова — ’адзежа, якую дзяржава і высокая шляхта выдавалі свіце’ < франц. livrer ’выдаваць’ < с.-лац. liberāre ’тс’. Аднак пры пасрэдніцтве франц. livrée і ісп. librea яшчэ ў XIII ст. слова пранікла ў ням. дыялекты і ў форме Libereiспецыяльная форма для прыслугі’ трапіла ў ст.-польск. мову (liberyja, XVI ст.), адтуль у ст.-бел. у выглядзе либерия ’ліўрэя’ (XVII ст.). Больш падрабязна гл. Фасмер, 2, 494; Слаўскі, 4, 219–220; Булыка, Запазыч., 107.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

лака́тар

(англ. locator, ад лац. locator)

спецыяльная ўстаноўка для вызначэння месцазнаходжання аб’екта з дапамогай адбітых ад яго гукавых ці электрамагнітных хваль або па яго асабістым выпрамяненні (напр. гукавы л., лазерны л.).

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

стэнд, ‑а, М ‑дзе, м.

1. Шчыт для экспанатаў, картаграм і пад. Стэнды выстаўкі. □ [Віталія:] — Будзе дваццацігоддзе Перамогі — стэнд герояў зробім, цябе, мама, — на першае месца. Шамякін. Глядзяць са стэндаў паважаныя людзі — былыя выхаванцы універсітэта. Шахавец.

2. Спецыяльная ўстаноўка для зборкі і выпрабавання машын. Выпрабавальны стэнд. □ Уладзімір Русак рэгулюе дызельны паліўны насос на стэндзе паліўнай апаратуры. «Маладосць».

3. Спецыяльна абсталяванае месца для спартыўнай і вучэбнай стральбы шротам па мішэнях — талерачках. Спаборніцтвы на стэндзе.

[Англ. stand.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

кансерва́цыя

(лац. conservatio)

1) спецыяльная апрацоўка або стварэнне спецыяльных умоў для засцярогі чаго-н. ад псавання (напр. к. крыві, к. берасцяных грамат);

2) часовае спыненне дзейнасці, развіцця чаго-н. (напр. к. прадпрыемства).

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

аква́рыум

(лац. aquarium = вадаём)

1) штучны вадаём або шкляная пасудзіна з вадой для рыб, водных жывёл і раслін;

2) спецыяльная навуковая ўстанова, якая вывучае і дэманструе прадстаўнікоў марской і прэснаводнай фауны і флоры.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

Вуця́ ’качаня’ (брагін., Ант., 246: «Пытай, маці, да ў шэрага вуцяці… Да шэрае вуця да й на моры начуе…»); параўн. укр. утя́, род. скл. утя́ти ’тс’ (але дзіцячае у́тя, род. скл. у́ти ’качка’), вутя́ (палес.), рус. утя́, ву́тя (бранск.) ’тс’. Відаць, архаізм; узыходзіць да прасл. *ǫws.

Ву́ця, род. скл. ву́ці дзіцячае ’качка’ (КЭС); параўн. укр. у́тя ’тс’. Хутчэй за ўсё трансфармаванае, згодна з асаблівасцямі ўтварэння т. зв. дзіцячых слоў (скарачэнне да двух кладоў, змякчэнне канцавых зычных, спецыяльная суфіксацыя і пад.), зыходнае слова тыпу ву́тва (ву́таўка), ву́тка (ву́тачка), вуцяня́ і пад.; параўн. ко́ця (< кот, коцік), ко́ся (< конь, конік) і г. д.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

го́ран, ‑рна, м.

1. Кавальская печ для награвання металу, забяспечаная мяхамі і паддувалам. У кузні было горача. Ярка палала вуголле. У горне ляжаў прадаўгаваты кавалак распаленага дабяла жалеза, ад яго з лёгкім трэскам разляталіся ў бакі блакітныя іскры. Курто. // Спецыяльная печ для абпальвання керамічных вырабаў.

2. перан.; чаго. Цяжкасці, выпрабаванне якія загартоўваюць, робяць стойкім каго‑, што‑н. Паэзія М. Танка.. вытрымала суровыя выпрабаванні, прайшла сапраўдную загартоўку ў горне жыцця. Шкраба.

3. Ніжняя частка доменнай печы, дзе згарае паліва.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

гарпу́н

(гал. harpoen)

1) кап’ё на доўгім тросе для палявання на буйных марскіх жывёл і рыб;

2) страла з разрыўным наканечнікам для палявання на буйных марскіх жывёл, напр. на кітоў (прымяняецца спецыяльная гарпунная гармата).

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

лака́тар

(англ. locator, ад лац. locare = размяшчаць)

спецыяльная ўстаноўка для вызначэння месцазнаходжання аб’екта з дапамогай адбітых ад яго гукавых ці электрамагнітных хваль або па яго асабістым выпрамяненні (напр. гукавы л., лазерны л.).

Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)

БЕЛАРУ́СКАЯ АКАДЭ́МІЯ МАСТА́ЦТВАЎ (БелАМ),

вышэйшая спецыяльная навучальная ўстанова. Засн. ў 1945 у Мінску як Бел. тэатр. ін-т, з 1953 Бел. тэатр. маст. ін-т, з 1991 — БелАМ. У 1995—96 навуч. г. ф-ты: тэатр., мастацкі, дызайну; 15 кафедраў, 624 студэнты, 120 выкладчыкаў, у т. л. 12 прафесараў, дактароў навук. Навучанне дзённае і завочнае. Аспірантура з 1969, з 1993 асістэнтура-стажыроўка. Рыхтуе кадры для кіно і тэлебачання з 1984. З 1978 працуе студэнцкі тэатр, з 1985 — музей. Пры БелАМ дзейнічаюць Мінскае маст. вучылішча, Мінскі маст. ліцэй. Рэктары: М.​А.​Гурскі (1945—46), І.​П.​Прыс (1946—57), А.​І.​Бутакоў (1957—58), В.​К.​Цвірка (1958—60), П.​В.​Масленікаў (1960—64), В.​А.​Захараў (1964—68), Э.​П.​Герасімовіч (1968—84), А.​В.​Сабалеўскі (1984—89), В.​П.​Шаранговіч (з 1989).

Сярод выпускнікоў: нар. мастакі Беларусі А.​Анікейчык, В.​Грамыка, Л.​Гумілеўскі, А.​Кашкурэвіч, В.​Шаранговіч, Л.​Шчамялёў; засл. дзеячы мастацтваў Б.​Герлаван, А.​Бараноўскі, Г.​Паплаўскі, І.​Рэй, У.​Савіч, Ю.​Тур, У.​Тоўсцік, У.​Уродніч, І.​Міско, С.​Вакар, У.​Маланкін; нар. артысты Беларусі Г.​Аўсяннікаў, С.​Акружная, Г.​Гарбук, Л.​Давідовіч, А.​Дубашынскі, Г.​Дубаў, М.​Захарэвіч, У.​Куляшоў, Б.​Луцэнка, В.​Тарасаў, Т.​Кокштыс, В.​Раеўскі; пісьменнікі і мастацтвазнаўцы А.​Дудараў, У.​Клімовіч, Г.​Марчук, М.​Раманюк.

Літ.:

Вытокі творчасці: Беларуская акадэмія мастацтваў: [Альбом]. Мн., 1995.

Л.​Я.​Дзягілеў.

Беларуская акадэмія мастацтваў.

т. 2, с. 403

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)