Вуркама́н ’нелюдзімы, але хітры чалавек’ (Яўс.). Ад ву́рка (гл.) з экспрэсіўным суфіксам ‑ман, вядомым у беларускай і інш. славянскіх мовах (Слаўскі, 4, 243); сюды ж рус. дан. воркома́н, відаць, збліжанае з вор ’злодзей’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Галёкаць ’крычаць, аукаць’ (БРС, Шат.), ’моцна крычаць’ (Жд. 1). Утварэнне ад выклічніка *галё (параўн. польск. hala!) з тыповым суфіксам ‑k‑ у адпаведным дзеяслове. Аб падобных выклічніках гл. Слаўскі, 1, 394 (hala); Брукнер, 167.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Камі́н ’пакаёвая печ з адкрытай топкай пры падлозе’ (ТСБМ). Відавочна, з рус. ками́н — новага запазычання (з пач. XVIII ст.) з ням. Kamin < італ. camino ’комін’ < н.-грэч. κάμινος ’печ, комін’ (Слаўскі, 2, 385).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Ке́са ’машна на грошы’ (Др.-Падб.). Укр. кеса, киса ’тс’, польск. kiesa ’тс’ — запазычанні з тур. kese ’машна на грошы’, kise ’тс’. Гл. Фасмер, 2, 239; Слаўскі, 2, 157–158; ЕСУМ, 2, 426.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
◎ Кручы́на ’сум’ (Бяльк.). Укр. кручина, рус. кручина ’тс’. Параўн. далей рус.-ц.-слав. кручина ’жоўць; эпілепсія’, польск. kręcz ’сутаргі’, славен. kročiti ’выгібацца’. Зводзіцца да першаснага kręto (< kręgъ) (Слаўскі, 3, 102). Параўн. кругі (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Крыжо́ўнік ’агрэст’ (Сл. паўн.-зах.). Укр. крижовник, рус. крыжовник ’тс’. Паводле Фасмера (2, 388), калька з ням. Krisdohre («Хрыстоў цёрн») у польск. krzyzownik, адкуль усходнеславянскія назвы. Вельмі праблематычна. Параўн. Слаўскі, 3, 261–262.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Лава́нда ’пахучая расліна Lavandula, якая выкарыстоўваецца ў медыцыне і парфумерыі’ (ТСБМ) < польск. lawanda, lawenda, lawendula (з XVI ст.) < іт. lavanda ’тс’ < lavare ’мыцца, купацца’. Пахучую расліну выкарыстоўвалі пры мыцці (Слаўскі, 4, 79–80).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Льжэць ’лягчэць (аб хваробе, марозе)’ (Нас., Гарэц., Дразд.), памор. lžec, lžωc, польск. літар. ze‑lżeć. Бел.-польск. ізалекса. Утворана ад прыметніка lьgъ ’нямоцны, лагодны’, ад якога таксама паходзіць лёгкі (гл.) (Слаўскі, 4, 395).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Мальба́ ’вельмі моцная просьба’ (ТСБМ), рус. мольба́, укр. мольба́, ст.-рус. мольба ’тс’, ’малітва’, серб.-харв. мо̀лба ’просьба’, ’заява’, макед. молба, балг. молба́. Прасл. molьba (Слаўскі, SP, 1, 61). Да малі́ць (гл. малі́цца).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Мамоша, мамошка ’палюбоўніца’ (Нас., Растарг.). З рус. пск., смал. момо́шка ’тс’, цвяр., кастр., тамб., варон. мамо́ха ’тс’, пск. ’пышнацелая, дародная жанчына’. Да мама (гл.). Аб суфіксе гл. Слаўскі (SP, 1, 74 і 78).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)