The remainder of his life he spent in the country. Астатак свайго жыцця ён правёў у вёсцы.
2. the remainder аста́тнія;
The remainder sat down. Астатнія селі.
3.math. аста́ча
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
remanent, ~u
м.
1. перападлік; спраўджванне наяўнасці;
2.рэшткі; лішак (тавараў);
upłynnić ~y — рэалізаваць (распрадаць) лішкі
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
Во́лакі, волокы толькі мн. л. ’рэшткі несабранага збожжа пры жніве, якія чапляюцца за ногі жняі’; ’усё, што можа зачапіцца за ногі пры хадзьбе’ (З нар. сл.). Да валачыць, валаку (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Рапяхі́ мн. л. ’адходы пры прадзенні кудзелі’ (жлоб., Шатал.). Відаць, да рэ́пех ’лопух’ (гл.), вобразны перанос учэпістых калючак лопуху або дзядоўніку на рэшткі кастрыцы, што трапляюцца ў недастаткова вычасаным ільне.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
БЕЛЕМНІ́ТЫ (Belemnitida),
атрад вымерлых беспазваночных жывёл кл. галаваногіх малюскаў. Каля 70 родаў, больш за 50 відаў. Жылі з карбону да палеагену, найб. у мезазоі (юра-мел). На Беларусі рэшткі Б. трапляюцца ў верхняюрскіх і мелавых адкладах. Выкапнёвыя рэшткі служаць для вызначэння ўзросту юрскіх і мелавых адкладаў.
Марскія жывёлы, драпежнікі, вонкава падобныя на сучасных васьміногаў і кальмараў. Мелі ўнутр. ракавіну, якая складалася з 3 частак: вапнавай ракавіны канічнай формы, падзеленай на камеры (фрагмакона), цераз якія праходзіў выраст мяккага цела — сіфон; рэдукаванай часткі жылой камеры пласціністай формы (праастракума); цыгара- або ланцэтападобнага цела даўж. да 40 см (ростра). Акамянелыя ростры захаваліся ў адкладах (наз. «чортавы пальцы»).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Страмбе́ль ‘сцябло’, ‘рэшткі храпкі з каранямі’, ‘адростак пяра пасля лінькі птушак’ (Сл. ПЗБ). З літ.stramblỹs ‘сцябло’ (там жа). Сюды ж страмбя́к ‘адростак пяра пасля лінькі’, страмбялёк ‘тс’ (шальч., Сл. ПЗБ).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
араўкары́ты
(ад ісп. Arauco = назва чылійскай правінцыі)
рэшткі ствалоў хвойных дрэў, якія сустракаюцца ў адкладах пермскага перыяду (гл.палеазой).
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
сіна́нтрап
(ад п.-лац. Sinae = Кітай + -антрап)
старажытны, блізкі да пітэкантрапа, тып выкапнёвага чалавека, рэшткі якога знойдзены ў Кітаі.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
цэрцы́дыя
(н.-лац. cercidia)
павук-крыжавік, які жыве сярод нізкіх раслін у месцах, дзе ёсць мох, сухія раслінныя рэшткі.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
ява́нтрап
(ад яв. Java = назва вострава ў Малайскім архіпелагу + -антрап)
выкапнёвы чалавек неандэртальскага тыпу, рэшткі якога знойдзены на Яве.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)