«Карапет», «Дзевачка Надзя», «Муха», гарадскі бытавы танец. Муз. памер 2/4, 4/4; тэмп умерана хуткі. Паходзіць ад паўд.-амер. танца тустэп. Уключае абмежаваную колькасць стандартных рухаў, якія паўтараюцца некалькі разоў запар. На 1-е правядзенне мелодыі танцоры робяць 4 факстротныя крокі ў адзін, потым у другі бок, на 2-е — круцяцца ў пары рухам полька-вальс, потым дзяўчына некалькі разоў паварочваецца пад правай рукой партнёра. Пашыраны па ўсёй Беларусі, мае нязначныя рэгіянальныя адрозненні. Выконваецца пад каларытныя мясц. прыпеўкі: «А чаго ты лысы, без валос астаўся? // А таму, што з дзеўкамі многа мілаваўся... // А дзевачка Надзя, чаго табе нада? // Нічаго не нада, кроме чыкалада».
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«ЛЯНЦЕ́Й»,
«Лянсей», бел.нар. танец-кадрыля. Муз. памер, як правіла, 2/4, тэмп хуткі. У пач. 19 ст. пашыраны ў краінах Зах. Еўропы пад назвай «Лансье». 3 пач. 20 ст. шырока вядомы на Беларусі. Дзякуючы прастаце рухаў і разнастайнасці кампазіцыйных пабудоў асіміляваў рысы бел.нар. харэаграфіі і стаў народным. Бытуе і як самаст. танец, які адрозніваецца ад кадрылі павольным характарам выканання (адсюль лакальная назва «Лянівы»), Выконваецца цотнай колькасцю пар, мае да 12 фігур («кола», «пераходы», «здароўканне», «сварацца», «барыня», «полька» і інш.). У структуры «Л.» характэрныя для бел.танц. фальклору малюнкі, калены, хады, рухі. Часта ўключае асобныя фігуры традыцыйных ці гар.быт. танцаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«НО́ВОЕ ВАРША́ВСКОЕ У́ТРО»,
газета. Выдавалася ў 1915—17 у Мінску на рус. мове штодзённа, акрамя панядзелка. Належала М.Дворжацу. Да Лют. рэв. мела інфарм.-камерцыйны характар, з сак. 1917 набыла паліт. афарбоўку. Змяшчала ўрадавыя распараджэнні і загады мясц. улад. Асвятляла падзеі гар. жыцця (рубрыка «Мінск»), навіны з франтоў, пісала пра ўсталяванне нов. ладу, фарміраванне і дзейнасць нац.рухаў, партыйных, грамадска-паліт., прафесійных і інш. арг-цый, пра найб. важныя падзеі грамадска-паліт. жыцця Расіі. Праграмай сваёй дзейнасці абвясціла платформу Петраградскага Савета. На выбарах у гар. думу выступала ў падтрымку сацыял-дэмакратаў. Да Кастр. рэвалюцыі паставілася варожа. Спыніла існаванне ў снеж. 1917.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
кіне́сіка
(ад гр. kinesis = рух)
сукупнасць рухаў цела (жэстаў, мімікі), якія выкарыстоўваюцца ў працэсе чалавечых зносін, а таксама навука, якая вывучае гэтыя сродкі зносін.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
гра́цыя
(лац. gratia = мілавіднасць, прывабнасць)
1) зграбнасць рухаў, прыгажосць позы;
2) шырокі эластычны жаночы пояс, які ахоплівае торс і падтрымлівае грудзі;
3) паэт. прыгажуня.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
гра́цыя, ‑і. ж.
1. Прыгажосць формы, позы, рухаў цела. Ва ўсёй постаці Званцовай было столькі грацыі і хараства, што ад яе цяжка было адвесці вочы.Рамановіч.
2. Шырокі эластычны жаночы пояс, які ахоплівае торс і падтрымлівае грудзі.
3.Уст.паэт. Красуня, прыгажуня. — Быць у Панямоні і не пабачыць вас, трох грацый, панямонскіх красунь, было б злачынствам з нашага боку, — пажартаваў Лабановіч.Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
адды́хацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; зак.
Перайсці да спакойнага роўнага дыхання (пасля бегу, рэзкіх рухаў і пад.); перавесці дух. [Маці] трымае хустку ў руцэ, прыціснула руку да грудзей, мусіць, задыхалася вельмі, спатыкаецца ад стомы і страху, падае, узнімаецца, сцішае на хвіліну крокі, каб аддыхацца, ізноў ідзе подбежкам.Галавач.Мімаволі падкасіліся ногі, і Анісся прыхілілася да заснежанага плоту, каб аддыхацца, сабрацца з думкамі.Лынькоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
вёрткі, ‑ая, ‑ае.
1. Здольны да хуткіх і спрытных рухаў. Каля става ў празрыстай вадзе мігцелі вёрткія плоткі.Броўка.Сівы па старасці год, Далодка быў яшчэ вёрткім чалавекам.. і не пераставаў цікавіцца ўсім, што адбывалася навокал.Грамовіч.
2.перан.Разм. Які хутка знаходзіць выхад з цяжкага становішча; пранырлівы. [Дзяжэвіч:] — Я чалавек вёрткі: ты мяне пад лёд, а я адтуль з рыбкай у руцэ.Асіпенка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
лакамо́цыя
(ад лац. locus = месца + motio = рух)
сукупнасць каардынаваных рухаў, пры дапамозе якіх чалавек і жывёлы перамяшчаюцца ў прасторы разнавіднасці — хада, палёт, плаванне і інш.).
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
БЛА́ЗІС ((Blasis) Карла) (4.11.1795, г. Неапаль, Італія — 15.7.1878),
італьянскі артыст балета, балетмайстар, педагог. Вучыўся ў А.Вестрыса і інш. У 1818 у т-ры «Ла Скала», удасканальваўся ў С.Вігано, танцаваў у яго балетах. Танец Блазіса вылучаўся высокай тэхнікай, прыгажосцю ліній, гармоніяй рухаў. З 1819 выступаў як балетмайстар, паставіў больш за 80 балетаў у т-рах Мілана («Ла Скала»), Венецыі, Лондана, Варшавы, Масквы (Вял.т-р) і інш. У 1837—50 кіраваў Каралеўскай акадэміяй танца пры «Ла Скала», сярод вучняў К.Грызі, В.Цукі, Ф.Чэрыта. Зрабіў значны ўклад у развіццё сістэмы класічнага танца. Аўтар кн. «Элементарны падручнік тэорыі і практыкі танца» (1820), «Кодэкс Тэрпсіхоры» (1828), «Поўны падручнік танца» (1830) і інш.