sanity

[ˈsænəti]

n.

1) здаро́вы псыхі́чны стан, нарма́льная псы́хіка

2) здаро́вы ро́зум; разва́жнасьць f.

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

нягі́бкі, ‑ая, ‑ае.

1. Няздольны лёгка гнуцца, згінацца; пруткі. Нягібкі дрот. Нягібкае вецце. // перан. Бедны на адценні, невыразны (пра голас, мову і пад.).

2. перан. Які няўмела, марудна рэагуе на пэўныя абставіны, умовы. Нягібкі розум. Нягібкая палітыка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

сярмя́жка, ‑і, ДМ ‑жцы; Р мн. ‑жак; ж.

Разм. Тое, што і сярмяга. У казцы пра Несцерку, палескага мужыка ў несамавітай сярмяжцы і лазовых лапцях, але з прыроднай хітрынкай у вачах, .. [народ] славіў розум і дасціпнасць. «Полымя».

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

фрэнало́гія

(ад гр. phren = розум, душа + -логія)

антынавуковая тэорыя аб наяўнасці сувязі псіхалагічных і маральных асаблівасцей чалавека з формай яго чэрапа.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

односторо́нний в разн. знач. аднабако́вы;

односторо́нний драп аднабако́вы драп;

односторо́нний плеври́т аднабако́вы плеўры́т;

односторо́нний ум перен. аднабако́вы ро́зум;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

rozsądek, ~ku

rozsąd|ek

м. розум; разважнасць;

zdrowy ~ek — здаровы розум;

kierować się ~kiem — кіравацца розумам;

przemówić komu do ~ku — звяртацца да розуму каго

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

НЕСІМІ́, Насімі (сапр. Сеід Імадзеддзін; каля 1369, г. Шэмаха, Азербайджан — 1417),

азербайджанскі паэт; пачынальнік азерб. літ. мовы. Вывучаў тэалогію, матэматыку, логіку, астраномію. Падарожнічаў па краінах Б. Усходу. Прыхільнік пантэізму. Пакараны царквой як ерэтык. Пісаў на азерб., араб. і перс. мовах. Майстар жанраў газелі, рубаі і туюг (чатырохрадкоўяў). У містычнай форме выказваў пратэст супраць сац. прыгнёту з боку феадалаў і духавенства, асуджаў рэліг. перажыткі, прымхлівасць. Паэтызаваў зямныя радасці, услаўляў розум чалавека, імкнуўся распазнаць таямніцы жыцця. Творы Н. адметныя багаццем паэт. сродкаў, метафарычнасцю мовы, дакладнасцю метрыкі, гуманіст. зместам.

Тв.:

Рус. пер. — Избр. лирика. Т. 1—2. Баку, 1973—76;

Лирика. М., 1973.

Літ.:

Араслы Г.Т. Имадеддин Несими. Баку, 1973.

т. 11, с. 296

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

Grips m -es разм. ро́зум;

er hat ~ im Kopf ён чалаве́к ке́млівы

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

postradać

зак. co страціць, згубіць што;

postradać zmysły — страціць розум; звар’яцець

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

алігафрэнапсіхало́гія

(ад аліга- + гр. phren = розум + псіхалогія)

раздзел псіхалогіі, які вывучае псіхічнае развіццё і магчымасць яго карэкцыі ў дзяцей з інтэлектуальнымі недахопамі.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)