навербава́ць, ‑вярбую, ‑вярбуеш, ‑вярбуе; зак., каго-што.
1. Завербаваць у нейкай колькасці. [Кухта:] — Хачу прасіць, каб дазволілі навербаваць тысячы дзве рабочых на перыферыі. Карпаў.
2. Стварыць, арганізаваць шляхам вярбоўкі. Навербаваць войска.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
функцыяне́р, ‑а, м.
Чалавек, які выконвае якую‑н. функцыю; работнік. Альбіна даведалася, што Станіслаў, як функцыянер падпольнага Цэнтральнага Камітэта КПЗБ, быў пасланы на Навагрудчыну для арганізацыі забастоўкі рабочых фальваркаў. Сабаленка.
[Фр. fuctionnaire.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
employ [ɪmˈplɔɪ] v.
1. найма́ць, дава́ць рабо́ту;
The factory employs 500 men. На фабрыцы працуе 500 рабочых.
2. скарысто́ўваць, ужыва́ць;
He employed a new method. Ён ужыў новы метад.
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
«БАРАЦЬБА́»,
газета Літоўска-Беларускага абл. к-та Камуніст. рабочай партыі Польшчы (КПРП). Выходзіла нелегальна з 15.8.1921 да снеж. 1922 у Вільні на бел. мове (асобныя матэрыялы друкавала на рус. і польск. мовах). Была разлічана на рабочых, сялян, с.-г. рабочых (парабкаў), парт. і камсамольскі актыў Зах. Беларусі. Асвятляла барацьбу працоўных Зах. Беларусі супраць сац. і нац. прыгнёту, жыццё ў БССР і Сав. Расіі. Вядома 10 нумароў.
т. 2, с. 301
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
чарты́зм
(англ. chartism)
масавы рэвалюцыйны рух англійскіх рабочых у 30—40 гг. 19 ст. за палітычныя правы і паляпшэнне эканамічнага становішча.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
дзеся́тнік, ‑а, м.
Асоба ніжэйшага тэхнічнага персаналу, якая кіруе групай рабочых (на будаўніцтве, лясным промысле і інш.). На будоўлю часцей і часцей прыязджалі кваліфікаваныя муляры і тынкоўшчыкі, дзесятнікі і прарабы. Грахоўскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
неспецыялі́ст, ‑а, М ‑лісце, м.
Чалавек, які не з’яўляецца спецыялістам у якой‑н. галіне ведаў. [Мікалай:] — Умовімся, што, за выключэннем некалькіх рознарабочых, не будзем трымаць у брыгадзе неспецыялістаў, рабочых без разраду. Хадкевіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
АБЛВЫКАМЗА́Х,
скарочаная назва Абласнога выканаўчага камітэта Саветаў рабочых, салдацкіх і сялянскіх дэпутатаў Заходняй вобласці і фронту.
т. 1, с. 25
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БА́СІН (Мэер Вэлькавіч) (1890, г. Чэрыкаў — 20.9.1918),
рэвалюцыянер. Скончыў рамеснае вучылішча ў Магілёве (1909). З 1911 працаваў у Баку. З 1912 чл. РСДРП. Чл. праўлення прафсаюза рабочых нафтавай прам-сці Баку. У 1917 дэп. Бакінскага Савета, чл. Бакінскага гар. к-та РСДРП(б), адзін з кіраўнікоў стачкі бакінскіх рабочых. З крас. 1918 заг. рабочай секцыі Бакінскага савета нар. гаспадаркі. Расстраляны англійскімі інтэрвентамі і эсэраўскім урадам у ліку бакінскіх камісараў.
т. 2, с. 340
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛЕ́НСКІ РАССТРЭ́Л 1912,
расстрэл 17 крас. рабочых Ленскіх залатых капальняў у Сібіры (належалі рас.-англ. акц. т-ву «Лензолата»). Недастатковая зарплата, цяжкія ўмовы жыцця і працы рабочых выклікалі 13.3.1912 забастоўку, якая да канца сак. ахапіла больш за 6 тыс. чал. Перагаворы з адміністрацыяй вынікаў не далі, улады накіравалі ў раён капальняў войскі і жандараў. 17 крас. 2,5 тыс. рабочых накіраваліся да Надзеждзінскай капальні (цяпер пас. Апрэльск Бадайбінскага р-на Іркуцкай вобл.), каб прынесці пратэст пракурору супраць арышту паліцыяй членаў Цэнтр. стачачнага к-та. Войскі адкрылі агонь: 270 чал. забіта, 250 паранена. Л.р. выклікаў абурэнне ў краіне, яго падзеі вывучалі спец. камісіі Дзярж. думы (кіраўнік А.Ф.Керанскі) і ўрада. Акцыі пратэсту адбыліся па ўсёй Рас. імперыі, у т. л. ў Мінску, Віцебску, Гомелі і інш. месцах Беларусі.
т. 9, с. 204
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)