БЯЗЛЮ́ДНЫ Мікалай Мікітавіч (н. 20.2.1931, с. Ядуты Барзнянскага р-на Чарнігаўскай вобл., Украіна),
бел. вучоны ў галіне аграхіміі. Д-рс.-г.н. (1985). Скончыў Бел.с.-г. акадэмію (1960). З 1960 у Бел.НДІ земляробства і кармоў. Навук. працы па пытаннях фосфарнага і азотнага абмену ў раслінах, праблеме пераўтварэння азотных угнаенняў у глебах Беларусі, вытв-сці экалагічна чыстай раслінаводчай прадукцыі. Распрацаваў тэхналогіі выкарыстання азотных угнаенняў пад збожжавыя культуры ў комплексе з інш. сродкамі хімізацыі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БАГДА́НАЎ Аляксандр Фёдаравіч (26.8.1926, в. Баркова Пашскага р-на Ленінградскай вобласці — 8.7.1993),
бел. філосаф. Д-рфілас.н. (1984), праф. (1986). Скончыў БДУ (1961). З 1961 на парт. рабоце. У 1967—93 выкладаў, загадваў кафедрай паліталогіі і сацыялогіі ў Бел. палітэхн. акадэміі. Даследаваў тэарэтыка-метадалагічныя праблемы сац. палітыкі і выхавання асобы. Аўтар манаграфій па пытаннях фарміравання работніка матэрыяльнай вытв-сці, станаўлення сац. аднароднасці працы, артыкулаў па паліталогіі, эстэтыцы і эстэт. выхаванні працоўных.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АЗА́Л (Özal) Тургут (13.10.1927, г. Малацья, Турцыя — 17.4.1993),
дзярж. і паліт. дзеяч Турцыі. Скончыў Стамбульскі тэхн.ун-т (1950). Займаўся выкладчыцкай дзейнасцю, працаваў у розных мін-вах і прыватных кампаніях, у 1967—71 узначальваў дзярж. планавую арг-цыю. У 1980—82 нам. прэм’ер-міністра па эканам.пытаннях. У 1983 пасля зняцця ў Турцыі забароны на паліт. дзейнасць — ген. старшыня Партыі айчыны. У 1983—89 прэм’ер-міністр, у 1989—93 прэзідэнт Турэцкай рэспублікі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«БЕЛАРУ́СКІ СЬВЕТ»,
навуковы, культ.-асветны і літ. часопіс. Выдаецца з 1971 у ЗША на бел. мове бел. эміграцыяй. Выходзіць у залежнасці ад паступлення матэрыялаў. Рэдактар і выдавец М.Прускі (жыве ў г. Гранд-Рапідс, штат Мічыган, ЗША). Публікуе навук. артыкулы па гісторыі Беларусі, па пытанняхбел. культуры, літ. творы, успаміны і інш. Многія нумары прысвечаны асобным бел. дзеячам. Змяшчае таксама гіст. і сучасныя фотаздымкі, тэксты і ноты бел. песень, гумарыстычныя старонкі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВІШКАРО́Ў Барыс Якаўлевіч (29.10.1905, г. Смаленск, Расія — 23.2.1974),
бел. акцёр, рэжысёр, педагог. Засл. дз. культуры Беларусі (1968). Скончыў Дзярж.эксперым. майстэрні пры Маскоўскім камерным т-ры (1929). Працаваў акцёрам у маскоўскіх т-рах, у 1944—47 у Дзярж.рус.драм. т-ры БССР. Выступаў пераважна ў ролях класічнага рэпертуару. З 1947 выкладаў у Бел.тэатр.-маст. ін-це. Працаваў на радыё, тэлебачанні як сцэнарыст і рэжысёр, выступаў з артыкуламі па пытанняхтэатр. мастацтва і драматургіі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВО́ЛКАЎ Ігар Пятровіч (н. 21.10.1931, г. Прыволжск, Расія),
бел. вучоны ў галіне спарт. фізіялогіі. Д-рбіял.н. (1994). Скончыў Омскі ін-тфіз. культуры (1961). З 1969 у Гомельскім ун-це, з 1982 у Бел.політэхн. акадэміі. Навук. працы: па ўздзеянні розных рэжымаў рухальнай актыўнасці на фіз. развіццё дзяцей; па пытаннях кіравання трэніровачным працэсам; узаемасувязях фіз. і разумовай працаздольнасці пры выкананні фіз. нагрузкі і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДЫСЕРТА́ЦЫЯ (ад лац. dissertatio меркаванне, даследаванне),
навукова-даследчая праца, падрыхтаваная для публічнай абароны па атрыманне вучонай ступені. Д. на атрыманне вучонай ступені кандыдата навук павінна выявіць фундаментальныя тэарэт. веды дысертанта ў пэўнай галіне навукі і спец. веды па пытаннях Д., здольнасць да самаст.навук. даследавання, мець новыя навук. і практычныя вывады. Д. на атрыманне вучонай ступені доктара навук павінна мець тэарэт. абагульненні, вырашаць важную навук. праблему, якая з’яўляецца значным укладам у навуку і практыку.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ІСАЧЭ́НКА Анатоль Рыгоравіч (н. 28.5.1922, г. Гомель),
расійскі географ і картограф. Акад. Расійскай экалагічнай акадэміі (1992). Д-ргеагр.н. (1963), праф. Санкт-Пецярбургскага ун-та (1964). Скончыў Ленінградскі ун-т (1947). Навук. працы па ландшафтазнаўстве, фіз.-геагр. раянаванні, складанні ландшафтных картаў (рэдагаваў Ландшафтную карту Беларускай ССР маштабу 1:600 000; 1984), пытаннях экалогіі. Залаты медаль імя П.П.Сямёнава-Цян-Шанскага (1963), Вял. залаты медаль Расійскага геагр.т-ва (1995).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАСЦЮКО́ВІЧ Фёдар Трафімавіч (1.3.1902, в. Боркі Барысаўскага р-на Мінскай вобл.),
бел. вучоны ў галіне лясной і сельскай гаспадаркі. Д-рс.-г.н. (1966), праф. (1967). Скончыў БСГА (1928). У 1967—81 у Бел. ін-це нар. гаспадаркі. Навук. працы па пытаннях эканомікі лясной і сельскай гаспадаркі, размяшчэння дрэвавых парод, пра ролю лесу і асаблівасці шматгадовых насаджэнняў у сістэме земляробства, ахоўныя лесанасаджэнні.
Тв.:
Вопросы экономики и планирования сельскохозяйственного производства. Мн., 1960.
бел. вучоны ў галіне паталагічнай анатоміі. Д-рмед.н. (1977), праф. (1984). Скончыў Мінскі мед.ін-т (1960). З 1996 заг. аддзела Мінскага паталагаанат. бюро. Навук. працы па пытаннях перынатальнай паталогіі, паталаг. эмбрыялогіі і мед. генетыкі, патамарфалогіі шчытападобнай залозы ў дарослых.
Тв.:
Тератология человека. 2 изд. М., 1991 (у сааўт.);
Морфологическая характеристика тиреоидной патологии взрослого населения Минска за 1980—1993 гг. (у сааўт.) // Здравоохранение Беларуси. 1994. № 10.