ЛА́НДЭ МНО́ЖНІК,

каэфіцыент у формуле для вызначэння расшчаплення ўзроўняў энергіі ў магн. полі (гл. Зеемана з’ява). Вызначае маштаб расшчаплення ў адзінках магнетона Бора, а таксама адносную велічыню гірамагнітных адносін. Уведзены ў 1921 ням. фізікам А.​Ландэ. Значэнні Л.м. залежаць ад арбітальных і спінавых момантаў асобных электронаў, напр., для чыста арбітальнага моманту Л.м. роўны 1, для чыста спінавага — 2.

т. 9, с. 123

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

«ЛЕ́БЕДЗЬ»,

прыватнаўласніцкі герб у Польшчы, Літве, Беларусі і на Украіне, якім карысталася больш за 220 родаў, у т. л. Даўгялы, Доўгірды, Дунін-Марцінкевічы, Гінвілы, Галоўчынскія, Завішы, Матушэвічы, Тальвашы, Шэметы, Юндзілы. Мае ў чырв. полі выяву сярэбранага лебедзя. Клейнод — над прылбіцай з каронай такі ж самы лебедзь. Вядомы з 13 ст., у ВКЛ — пасля Гарадзельскай уніі 1413.

т. 9, с. 175

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

«ЛІС»,

прыватнаўласніцкі герб, якім карысталася больш за 200 родаў Беларусі, Украіны, Польшчы і Літвы, у т. л. Ваньковічы, Наркевічы-Ёдкі, Парчэўскія, Сапегі, Свірскія. У чырв. полі сярэбраная двойчы перакрыжаваная страла, клейнод — над прылбіцай з каронай верхняя палавіна чырв. ліса. Існавала некалькі варыянтаў герба. Вядомы з пач. 13 ст., у ВКЛ — пасля Гарадзельскай уніі 1413.

Герб «Ліс».

т. 9, с. 280

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ПО́ЙНТЫНГА—РО́БЕРТСАНА З’Я́ВА,

паступовае памяншэнне моманту імпульсу часціцы пры яе руху ў полі прыцягнення зоркі з прычыны тармажэння, выкліканага паглынаннем і перавыпрамяненнем целам фатонаў поля выпрамянення зоркі. Названы па імю Дк.Г.Пойнтынга і амер. фізіка Г.​Робертсана, які даследаваў гэтую з’яву ў 1937. П.—Р.з. ўлічваецца ў тэорыі эвалюцыі метэорнага рэчыва Сонечнай сістэмы і касмалогіі планетарных сістэм.

т. 12, с. 448

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

«ПО́РАЙ», «Ружа»,

прыватнаўласніцкі герб, якім карысталіся каля 250 родаў Беларусі, Украіны, Літвы і Польшчы, у т. л. Бярнацкія, Ваўжэцкія, Гедройцы, Малдрыкі, Міцкевічы, Немаеўскія. Мае ў чырв. полі выяву сярэбранай 5-пялёсткавай ружы з зялёнымі лістамі. Клейнод — над прылбіцай з каронай такая самая ружа. Вядомы з сярэдзіны 14 ст., у ВКЛ — пасля Гарадзельскай уніі 1413.

Герб «Порай».

т. 12, с. 512

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

Sicht f -

1) ба́чнасць, від, перспекты́ва;

ußer ~ sein быць не ў по́лі зро́ку;

in ~ sein быць ба́чным, быць у по́лі зро́ку

2) тэ́рмін; час;

auf lnge [wite] ~ на далёкае бу́дучае, на праця́глы перы́яд ча́су;

Wchsel von krzer [lnger] ~ вэ́ксаль на каро́ткі [до́ўгі] тэ́рмін

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

футбо́л

(англ. football, ад foot = ступня + ball = мяч)

спартыўная камандная гульня з мячом на спецыяльнай пляцоўцы (полі) з варотамі, у якой кожная з каманд імкнецца ўдарамі ног (ці галавы) забіць мяч у вароты праціўніка.

Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)

По́льны ’палявы’ (ТСБМ, Сцяшк. Сл., Гарэц., Касп., Сл. ПЗБ), ’які пасецца ў полі’ (Нас.), ’які працуе ў полі’ (Сцяшк. Сл.), ’які жыве ў бязлеснай мясцовасці’ (Сл. ПЗБ), польныя дзверы ’другія дзверы, вароты, якія выходзяць у поле’ (Мат. Гом.), польны ’палявы; дзікі’ (ЖНС), ст.-бел. польныи ’палявы’ (Сл. Скар.); параўн. польск. polny ’палявы’, чэш. polní, славац. poľný ’тс’. Словаўтваральная мадэль, як волявольны. Гл. поле.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

заста́ць, ‑стану, ‑станеш, ‑стане; зак., каго-што.

1. Прыбыўшы, паспець убачыць, знайсці каго‑, што‑н. на месцы. Макар Міхайлавіч пазірае, як набліжаецца вечар, і думае, што яму трэба спяшацца, каб застаць у лесе грузчыкаў. Мяжэвіч. Зося, як вярнулася з горада, не застала на полі старой дзічкі. Чорны.

2. Заспець, захапіць дзе‑н., у якім‑н. стане, за якім‑н. заняткам. Ноч застала Паходню і Зараніка ў полі. Хадкевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

*Лні́ска, лні́ско, лны́ско ільнянішча’ (Выг., Сл. ПЗБ), лновыско ’скошаная трава на льняным полі з рэшткамі недабраякаснага льну’ (стол., Нар. лекс.). Да лён (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)