СТРАТАТЫ́П (ад лац. stratum слой + грэч. typos адбітак, форма, узор),
тыповы разрэз адкладаў стратыграфічнага падраздзялення (стратона), які з’яўляецца эталонам аб’ёму і межаў стратона пры карэляцыі. Адрозніваюць гала(першасны), неа- (новы), гіпа- (дадатковы), пара- (паралельны) С.; пры нявысветленасці мяжы вылучаецца С. мяжы (лімітатып). На Беларусі мясц. стратыграфічныя падраздзяленні маюць свае С., створаны рэгіянальныя стратыграфічныя схемы (1981).
С.А.Кручак.
т. 15, с. 200
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ФІЛЕМО́Н І БАЎКІ́ДА,
у старажытнагрэчаскай міфалогіі неразлучная шлюбная пара з Фрыгіі (у М. Азіі). За іх узаемную вернасць адно аднаму багі падаравалі ім доўгае жыццё і магчымасць памерці ў адзін дзень. Пасля смерці Ф. і Б. ператварыліся ў дуб і ліпу, карэнні якіх моцна перапляліся. У перакосным сэнсе Ф. і Б. — верныя, неразлучныя муж і жонка.
т. 16, с. 391
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТКАЧО́ВЫ,
расійскія і бел. жывапісцы, браты. Нарадзіліся ў с. Чугунаўка Бранскай вобл., Расія. Нар. мастакі СССР (1983). Правадз. члены АМ СССР (1978). Аляксей Пятровіч (н. 11.9.1925). Скончыў Маскоўскі маст. ін-т імя В.Сурыкава (1951). З 1951 жыў у Мінску. Сяргей Пятровіч (н. 10.11.1922). Скончыў Віцебскае маст. вучылішча (1941), Маскоўскі маст. ін-т імя Сурыкава. З 1952 жыў у Мінску. З 1955 абодва ў Маскве. Творы вызначаюцца ачувальнасцю святлопаветранага асяроддзя, экспрэсіўнай мадэліроўкай аб’ёму колеравымі плямамі, глыбокім псіхалагізмам у перадачы рэчаіснасці: «Каля калодзежа» (1954), «У цяжкія гады» (1955—57), «Паміж баямі» (1959—60), «Маткі» (1961), «За зямлю, за волю» (1970), «Вяселле» (1970—72), «Пара сенакосная» (1975), «Чэрвеньская пара» (1976—77), «Май 1945 года» (1979—81), «Вышывальшчыцы сцягоў» (1984—87), «Сыны» (1985—87), «Ліхалецце. Рускае поле» (1986—91), «Адзін крыж» (1992), «Лёс ветэрана» (1994—95), «Успаміны пра маці» (1996), «Дарога да храма» (2000). Аўтары трыпціхаў «Сям’я Пакетавых» (1964), «Астраханскія рыбакі» (1968). Дзярж. прэмія Расіі імя І.Рэпіна 1968. Дзярж. прэмія СССР 1978.
Тв.:
Художники о себе. М., 2000.
Літ.:
Братья Ткачевы: Этюды. М., 2000;
Братья Ткачевы. М., 2001.
С.У.Пешын.
т. 15, с. 473
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Веснацвет (паэт.) ’веснавая пара, калі краскі пачынаюць буйна цвісці’ (КТС, М. Хведаровіч). Новаўтварэнне ад вясна́ (гл.) і цвет (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
во́дарны, ‑ая, ‑ае.
Пахучы, духмяны. Водарнае паветра. Водарнае рэчыва. □ У лесе сыра. Пасля дажджу пахла прэллю. Ад зямлі, падымалася ўгару густая водарная пара. Асіпенка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ГІ́БСА ПРА́ВІЛА ФАЗ,
агульная ўмова раўнавагі гетэрагеннай сістэмы. Паводле Гіпса правіла фаз у гетэрагеннай (макраскапічна неаднароднай) фізіка-хім. сістэме, што знаходзіцца ва ўстойлівай тэрмадынамічнай раўнавазе, колькасць фаз не можа перавышаць колькасці кампанентаў, павялічаных на 2. У аднакампанентнай сістэме (індывідуальнае рэчыва, напр., вада) у раўнавазе могуць знаходзіцца 3 фазы: пара (газападобная фаза), вада (вадкая фаза) і лёд (цвёрдая фаза). Устаноўлена Дж.У.Гібсам у 1873—76.
т. 5, с. 217
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РАБО́ЧАЕ ЦЕ́ЛА, рабочае рэчыва,
газападобнае ці вадкае рэчыва, якое выкарыстоўваецца ў машынах для пераўтварэння энергіі, атрымання работы і інш. Найб. часта Р.ц. служаць: вадзяная пара (у паравых машынах і турбінах), аміяк, вуглекіслата і інш. хладоны (у халадзільных машынах), паветра (у пнеўматычных машынах), газы (у газавых турбінах, рухавіках унутр. згарання) і інш. Дзеянне Р.ц. заснавана на зменах тэрмадынамічных ці інш. параметраў яго стану.
т. 13, с. 186
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СЕЗО́Н (франц. saison ад лац. satio сяўба, час сяўбы),
1) пара года, якая вылучаецца па астр., кліматычных, феналагічных прыкметах, працягласцю звычайна ў некалькі месяцаў (гл. Кліматычныя сезоны, Вясна, Лета, Восень, Зіма).
2) Частка года, якая характарызуецца якімі-н. з’явамі прыроды (С. дажджоў) або пастаянна выкарыстоўваецца для якой-н. дзейнасці, пэўных работ (С. тэатральны, С. уборкі ўраджаю), заняткаў або адпачынку (С. палявання, курортны С.).
т. 14, с. 295
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЦЭЛАФА́Н (ад цэлюлоза + грэч. phanos светлы),
празрыстая плёнка са шчолачных раствораў ксантагенату цэлюлозы (віскозы). Мае ў сабе 12% вады і каля 11% гліцэрыны. Таўшчыня 20—50 мкм, маса 1 м² 30—100 г. Вызначаецца высокай пара- і вільгацепранікальнасцю, устойлівасцю да дзеяння тлушчаў. Псуецца ад вады, таму пакрываюць (лакіруюць) ахоўнай плёнкай (напр., з ацэтыл- ці нітратцэлюлозы, поліэтылену і інш.). Выкарыстоўваецца як упаковачны матэрыял.
т. 17, с. 161
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
yoke [jəʊk] n.
1. ярмо́, хаму́т;
a yoke of oxen па́ра запрэ́жаных вало́ў
2 fml прыгнёт
3. каро́мысел (для вёдзер)
4. ге́стка (сукенкі)
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)