wárte, bis ich kómme пачака́й паку́ль я не прыйду́
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
АСНО́ЎНЫ КАПІТА́Л,
галоўны элемент пастаяннага прадукцыйнага капіталу, які па меры паступовага зношвання ў вытв. працэсе часткамі пераносіць сваю вартасць на новы прадукт і часткамі вяртаецца са сферы абарачэння да прадпрымальніка, што авансаваў гэты капітал. У асноўны капітал уваходзіць вартасць вытв. будынкаў, збудаванняў, машын, абсталявання, унутрызаводскага транспарту і інш. Найважнейшы элемент матэрыяльна-тэхн. базы капіталізму, паказчык узроўню яго эканам. развіцця. У працэсе вытв-сці ён узаемадзейнічае з абаротным капіталам, з’яўляецца матэрыяльнай асновай эканам. цыкла.
Зах. эканамісты-тэарэтыкі суб’ектывісцкага кірунку адносяць асноўны капітал да доўгачасовых «ускосных даброт», якія маюць здольнасць узнаўляцца і паступова выкарыстоўвацца ў якасці сродку шматразовага задавальнення адной і той жа патрэбы — вырабу «прамых даброт». Для прадпрымальніка-прамыслоўца асноўны капітал — грашовая вартасць, укладзеная ім у сродкі працы і адлюстраваная ў бухгалтарскім рахунку фірмы. Яна існуе ў 2 частках: адна (асноўная) — у сродках працы («ускосныя даброты»), другая — у вырабленых таварах («прамыя даброты»). Прайшоўшы сферу абарачэння, таварная форма вартасці змяняецца на грашовую, частка якой ідзе ў амартызацыйны фонд. Гэта паўтараецца кожны вытв. цыкл, пакульне зносяцца ўсе матэрыяльныя элементы асноўнага капіталу.
У сацыяліст. эканоміцы асноўны капітал — асноўныя вытворчыя фонды.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МРЫЙ А. (сапр.Шашалевіч Андрэй Антонавіч; 1893, в. Палуж Краснапольскага р-на Магілёўскай вобл. — 8.10.1943),
бел. пісьменнік. Брат В.Шашалевіча. Скончыў духоўную семінарыю. З 1918 служыў у Чырв. Арміі, з 1921 настаўнічаў у Краснаполлі, з 1926 інспектар Цэнтр. бюро краязнаўства, стыльрэдактар у газ. «Звязда». У 1934 рэпрэсіраваны. У 1937 і 1940 зноў арыштаваны. Пакаранне адбываў у Карагандзе, Валагодскай і Мурманскай абл. Рэабілітаваны ў 1961. Друкаваўся з 1924. Аўтар нарысаў, апавяданняў («Пятрок», «Няпросты чалавек», «Камандзір», «Калектыў Яўмена», «Гармонія ў ружовым», «Моладзь», «Рабін» і інш.). Мешчаніна-выскачку, тупога казарменнага паслушэнца, духоўна спустошанае грамадства развенчвае ў сатыр. рамане «Запіскі Самсона Самасуя» (1929, поўнасцю апубл. 1988, тэлефільм «Пратарчака жыцця, або Запіскі Самсона Самасуя», 1990). Для твораў М. характэрны натуральнасць, складаныя жыццёвыя сітуацыі, рэальная праўда жыцця, паказ няпростых чалавечых характараў. Навелы, аповесці і раман з лагернага жыцця «Жывы дом», напісаныя ў ссылцы, у час арышту ў Мурманску канфіскаваны і пакульне выяўлены.
Тв.:
Творы. Мн., 1993.
Літ.:
Чыгрын І. Андрэй Мрый: спроба сатыр. прозы // Чыгрын І. Крокі: проза «Узвышша». Мн., 1989;
Лецка Я. Празорлівасць мастака // Полымя. 1990. № 5.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ача́хнуць, ‑не; пр. ачах, ‑ла; зак.
Стаць халаднейшым; ахаладзіцца, астыць. Печ ачахла.// Стаць меншым, слабейшым. Агонь ачах.//перан. Паспакайнець, астыць, ахаладзець да каго‑, чаго‑н. Пакуль запал мой не ачах, Люблю язду таропкую, Няхай у некага ў вачах І застаюся кропкаю.Гаўрусёў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
дружо́к, ‑жка, м.
1.Ласк.да друг (звычайна ў звароце). — Ну, што, дружок? Пусцім дымок? — казаў Галубовіч, лагодна усміхнуўшыся.Колас.
2. Адзін з распарадчыкаў у вясельным абрадзе. Хлопцы не адчынялі маладым вароты, пакуль дружок з завязаным наўкос ручніком не сышоў з воза.Сабаленка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
папсава́цца, ‑суецца; зак.
1. Сапсавацца — пра ўсё, многае. Папсаваліся прадукты.
2. Стаць непрыгодным, няспраўным; сапсавацца. Папсаваўся радыёпрыёмнік, і ніхто ніяк не мог сабрацца занесці яго ў рамонт.Карпаў.Калгаснікі спяшаюцца вывезці на поле як мага больш угнаення, пакульне папсавалася дарога.Пестрак.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
вяры́гі, ‑рыг; адз.няма.
Жалезныя ланцугі, аковы, якія насілі на целе рэлігійныя фанатыкі. //перан. Тое, што скоўвае, робіць цяжкім жыццё, існаванне. О, колькі, Мінск, ты здзекаў перанёс, Пакульне збыў пакутныя вярыгі.Хведаровіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
адтапы́рыцца, ‑рыцца; зак.
Вытыркнуцца, выпнуцца. — Дазволь мне, Кавалёў, — левы вус Гурына адтапырыўся, як штык.Чарнышэвіч.Аблазіўшы адзін куст, [Валодзя] пераходзіў да другога, ад другога — да трэцяга, пакуль кішэні ватоўкі не адтапырыліся ад арэхаў.Ваданосаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ванітава́ць, ‑туе; безас.незак.
Разм.
1. Пра стан моташнасці, рвоты. [Алеся] ванітавала, але ён перамагаў гэта і піў датуль, пакуль пляшка не апусцела.Чарнышэвіч.
2.перан.Разм. Пра пачуццё агіды да каго‑, чаго‑н.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
само́тнічаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.
Разм. Жыць на адзіноце, знаходзіцца ў становішчы самотнага. [Мацей Мышка:] — Аказваецца, пакуль я самотнічаў і ў маткі рэдка бываў, і нічога не ведаў, дык дзядзька мой у Вільню пераехаў.Гарэцкі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)