Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
АБРА́ШЫН Вячаслаў Мікалаевіч (н. 22.7.1943, г. Ржэў Цвярской вобл., Расія),
бел. матэматык. Д-рфіз.-матэм.н. (1979), праф. (1981). Скончыў БДУ (1966). З 1967 у Ін-це матэматыкі АН Беларусі. Адначасова з 1972 у БДУ. Навук. працы па вылічальнай матэматыцы і матэм. мадэляванні. Развіў тэорыю нелінейных рознасных схем для дыферэнц. ураўненняў у частковых вытворных, распрацаваў эканам. метады рашэння мнагамерных задач матэм. фізікі.
Тв.:
О некаторых разностных схемах для задач лучистой теплопроводности // Докл.АНСССР. 1976. Т. 230, № 4;
Об экономичных итерационных методах решения многомерных задач математической физики. II (разам з І.А.Дзюба) // Дифференциальные уравнения. 1994. Т. 30, № 2.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БУ́РАЎ Андрэй Канстанцінавіч (15.10.1900, Масква — 7.5.1957),
рускі архітэктар. Д-ртэхн.н. (1952). Вучыўся ў Вышэйшых маст.-тэхн. майстэрнях (1918—25). Вывучаў архітэктуру ў ЗША і Еўропе (1925—36). Выкладаў у Маскоўскім арх. ін-це (1936—38) і ў Ін-це аспірантуры Акадэміі архітэктуры СССР (1934—56). У ранніх працах прыхільнік канструктывізму, пазней перарабляў формы стараж.-рус. і класічнай архітэктуры, надаваў асаблівую ўвагу колеру і дэталям (інтэр’еры Гіст. музея, 1937; фасад Дома архітэктараў, 1940, Масква). Пад яго кіраўніцтвам створаны серыі праектаў буйнаблочных і буйнапанэльных жылых дамоў (1948—49). Распрацаваў спосаб вырабу сінт. звышмоцных матэрыялаў і спраектаваў серыю дамоў з іх (1956).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БАБУ́ХІН Аляксандр Іванавіч (28.3.1827 або 17.8.1835, с. Семяндзяева Арлоўскай вобл., Расія — 4.6.1891),
рускі гістолаг і фізіёлаг, адзін з заснавальнікаў рус. школы гістолагаў і бактэрыёлагаў. Праф. (1865). Скончыў Маскоўскі ун-т (1859). З 1865 працаваў там жа, у 1888 арганізаваў першую ў Маскве бактэрыял. лабараторыю. Навук. працы па нармальнай анатоміі і гісталогіі нерв. сістэмы. Даказаў клетачную будову сятчаткі вока і вызначыў паходжанне палачак і колбачак; апісаў нейрафібрылы ў перыферычных нерв. валокнах, паказаў прыналежнасць восевых цыліндраў нерв. валокнаў да адросткаў нерв. клетак, развіццё органаў рыб з эмбрыянальных папярочна-паласатых мышачных валокнаў, двухбаковую праводнасць узбуджэння ў нерв. валокнах.
Тв.:
Об отношении блуждающих нервов к сердцу. М., 1862.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НОВАСІБІ́РСК,
горад у Расіі, цэнтр Новасібірскай вобл., на р.Об. Узнік у 1893, у 1904—25 наз.Нованікалаеўск. 1367,7 тыс.ж. (1996). Найбольшы горад Сібіры. Прамысл., навук. і культ.цэнтр. Вузел чыгунак і аўтадарог. Порт, аэрапорт, метрапалітэн. Прам-сць: маш.-буд. (з-ды «Сібэлектрацяжмаш», электратэрмічнага абсталявання і інш.), станкабуд., прыладабуд., радыёэлектронная, авіябудаванне, чорная і каляровая металургія, хім. і хім.-фармацэўтычная, лёгкая, харч.; вытв-сцьбуд. матэрыялаў. ГЭС. Сібірскае аддзяленне Рас.АН. 16 ВНУ, у т. л. 2 ун-ты, кансерваторыя. 6 тэатраў, у т. л. тэатр оперы і балета. Філармонія. Цырк. Музеі: краязн., геал., заал., гісторыі і культуры народаў Сібіры, карцінная галерэя.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РЫ́ДЗІГЕР Уладзімір Раманавіч (13.2.1878, г. Руза Маскоўскай вобл., Расія — 8.1.1971),
бел. вучоны ў галіне меліярацыі. Д-рс.-г.н. (1937). Скончыў Варшаўскі ун-т (1903) і Маскоўскі с.-г.ін-т (1906). У 1912—15 адзін з арганізатараў першай доследнай балотнай станцыі на Палессі. З 1928 праф. у БСГА, у 1938—49 у н.-д. ін-тах Сярэдняй Азіі. Навук. працы па пытаннях асушэння зямель, кратовага дрэнажу, дынамікі руху грунтавых вод, арашэння паводкавымі водамі.
Тв.:
О болотах Полесья и естественных методах их культуры. Самара, 1917;
К вопросу об орошении болот. М., 1925;
Подпочвенное орошение по кротовым дренам. М., 1965.