1) прылада для ручнога прадзення лёну, воўны, пянькі. У стараж. часы верацяном служыла драўляная крыху завостраная палачка, пазней — конусападобная даўж. 20—30 см з завостраным верхам і патоўшчаным нізам, на які для павелічэння вагі надзявалі прасліца.
2) Вярчальны стрыжань, на які надзяваюцца патрон, шпуля, катушка і інш.; асн. рабочы орган роўнічных, прадзільных, прадзільна-круцільных і круцільных машын. Прызначана для скручвання роўніцы, пражы, нітак і ўтварэння пакоўкі пэўнай формы і памераў. Бываюць кальцавыя, круцільныя, полыя і рагульчатыя.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НАСТО́К (Nostoc),
род сіне-зялёных водарасцей сям. настокавых. Каля 40 відаў. Пашыраны амаль па ўсіх кліматычных зонах. Жывуць у прэсных вадаёмах, на глебе, у каранёвых патаўшчэннях некат. вышэйшых раслін (напр., канюшыны, сагаўніка), кампанент лішайнікаў (сям. калемавых). На Беларусі 7 відаў Н.; балотны (N. paludosum), Кільмана (N. kihlmani), кропкападобны (N. punctiforme), Лінка (N. linckia), мікраскапічны (N. microscopicum), слівападобны (N. prumiforme), слізісты (N. gelatinosumj.
Калоніі — шарападобныя (дыяметрам да 5 см), коркападобныя або ніткападобна-кусцістыя ў выглядзе дзярнінак. Размнажэнне абрыўкамі нітак і спорамі. Здольныя да азотфіксацыі Ва Усх. Азіі спажываюць у ежу.
3.infml:She is always a bundle of fun. Яна заўзятая весялуха.
♦
a bundle of nerves камя́к не́рваў
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
ку́жаль, ‑ю, м.
1. Валакно ачэсанага лёну. Сядзелі за прасніцамі жанкі, прадучы кужаль і кудзелю.Васілевіч.// Ніткі з такога валакна. Кужаль Маланка снавала, Цэўкі сукала і ткала.Купала.
2. Палатно з такіх нітак. Кужаль і шоўк вытыкаюць варштаты Для прыгажэйшых у свеце ўбораў.Танк.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
про́шва, ‑ы, ж.
Карункавая або вышываная палоска, якую ўшываюць у настольнік, ручнік і пад. [Дзяўчына] пачала расціраць ружаватую пляму, якую пакінула прошва на яе шчацэ.Стаховіч.[Волька] стаяла ля свайго дома ў сіняй спадніцы і белай вышыванай кофтачцы і або вышывала, або пляла з нітак прошвы.Чорны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
філье́ра, ‑ы, ж.
1.Спец. Прыстасаванне ў прадзільнай машыне ў выглядзе каўпачка або дыска з адтулінамі для атрымання штучных нітак. З чырвона-белых ад гарачыні фільераў бясконца плыло тонкае бліскучае павуцінне.Савіцкі.
2. Металічная пласцінка з калібраванымі адтулінамі, праз якія цягнецца і шліфуецца дрот.
[Фр. filiere ад fil — валакно, нітка.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)