міні́стр, ‑а, м.
Член урада, які стаіць на чале міністэрства. Міністр культуры. // Разм., жарт. Аб разумным, дасціпным чалавеку. — Міністр у мяне, а не жонка! — у захапленні ўсклікваў Міхал. Васілевіч.
•••
Кабінет міністраў гл. кабінет.
Міністр-прэзідэнт — тое, што і прэм’ер-міністр.
Міністр-рэзідэнт — дыпламатычны прадстаўнік трэцяга рангу (пасля пасла і пасланніка) у некаторых капіталістычных краінах, які звычайна прызначаецца ў другаступенныя дзяржавы.
Міністр без партфеля — міністр у некаторых капіталістычных краінах, які выконвае спецыяльныя даручэнні.
[Фр. ministre, ад лац. minister — слуга.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
РАДЫЯЦЫ́ЙНАЙ МЕДЫЦЫ́НЫ І ЭНДАКРЫНАЛО́ГІІ НАВУКОВА-ДАСЛЕ́ДЧЫ КЛІНІ́ЧНЫ ІНСТЫТУ́Т Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь.
Засн. 17.12.1996 у Мінску на базе НДІ радыяцыйнай медыцыны (з 1988). Праводзіць н.-д., клінічную, пед. і арганізацыйна-метадычную дзейнасць, мед. рэабілітацыю. Аспірантура з 1998. Асн. кірункі даследаванняў: ацэнка ўплыву экалагічных, антрапа- і тэхнагенных фактараў на стан здароўя людзей; навукова-прыкладныя даследаванні па вывучэнні патагенезу, дыягностыкі, лячэння, прафілактыкі, мед. і медыка-прафесійнай рэабілітацыі хворых, стан якіх выкліканы рознымі антрапа- і тэхнагеннымі фактарамі навакольнага асяроддзя і прафес. дзейнасцю (прыярытэтныя кірункі: распрацоўка прафілактычных і лячэбных метадаў на аснове прынцыпаў доказнай тэрапіі; у распрацоўцы дыягнастычных метадаў — не- або малаінвазіўнасць даследаванняў і іх даназалагічны ўзровень); правядзенне работ па радыяцыйнай бяспецы і ахове насельніцтва Беларусі ад уздзеяння іанізавальнага выпрамянення; аналіз і ўкараненне ў практыку аховы здароўя дасягненняў сусв. навукі; арганізацыя і выкананне праектаў па міжнар. супрацоўніцтве і інш.
У складзе ін-та 5 аддзелаў, 12 н.-д. лабараторый, клініка, Віцебскі і Гомельскі філіялы. Выдае зб. навук. прац. У ін-це працуе акад. Нац. АН Беларусі Я.П.Дзямідчык.
У.А.Астапенка.
т. 13, с. 241
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СТАТЫ́СТЫКІ НДІ Міністэрства статыстыкі і аналізу Рэспублікі Беларусь.
Засн. ў 1993 у Мінску з мэтай правядзення фундаментальных і прыкладных даследаванняў у галіне статыстыкі, распрацоўкі і рэалізацыі дзярж. праграм яе ўдасканалення, укаранення ў стат. практыку міжнар. стандартаў, аказання інфарм. паслуг, папулярызацыі стат. ведаў і стат. інфармацыі. Асн. кірункі дзейнасці: даследаванне макраэканам. працэсаў; маніторынг і прагназіраванне дэмаграфічнай сітуацыі; распрацоўка канцэпцый дэмаграфічнай палітыкі; даследаванне праблем ценявой эканомікі; статыстыка навукі і інавацыйнай дзейнасці; распрацоўка сістэмы эколага-эканам. ўліку; тэарэт. абгрунтаванне і аналіз звестак выбарачных даследаванняў; апрацоўка звестак метадамі традыц. і мнагамернай статыстыкі; стварэнне інфарм. сістэм на CD ROM; інфарм. абслугоўванне, правядзенне маркетынгавых абследаванняў; канструяванне і стварэнне баз даных эканам. і бізнес інфармацыі і інш. У ін-це распрацаваны методыкі: уліку нефармальнай эканомікі; арг-цыі выбарачных абследаванняў; разліку аб’ёмаў валавой прадукцыі і ацэнкі сезонных ваганняў вытв-сці ў сельскай гаспадарцы; ацэнкі прыродных рэсурсаў, будовы экалагічных рахункаў; правядзення перапісу насельніцтва 1999; прагнозу колькасці і полаўзроставай структуры насельніцтва Беларусі і інш. З 1999 выдае зб. навук. прац «Актуальная статыстыка».
Літ.:
Тамашевич В.Н. Белорусскому институту статистики — 5 лет // Вопр. статистики. 1999. №5.
т. 15, с. 175
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
сакратарыя́т
(фр. secretariat)
1) арганізацыйна-выканаўчы орган, аддзел пры ўстанове ці арганізацыі для вядзення бягучых спраў (напр. с. міністэрства, с. ААН);
2) сукупнасць супрацоўнікаў такога органа, аддзела;
3) асобы, выбраныя на сходзе, канферэнцыі для вядзення пратаколаў.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
sprawiedliwość
sprawiedliwoś|ć
ж.
1. справядлівасць;
2. правасуддзе;
wymiar ~ci — правасуддзе;
ministerstwo ~ci — міністэрства юстыцыі;
oddać komu ~ć — аддаць каму належнае
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
ДЗЯРЖА́ЎНЫ АКАДЭМІ́ЧНЫ ВЯЛІ́КІ СІМФАНІ́ЧНЫ АРКЕ́СТР ІМЯ П.І.ЧАЙКО́ЎСКАГА Міністэрства культуры Расійскай Федэрацыі.
Створаны ў 1930 у Маскве як Сімф. аркестр Усесаюзнага радыё, з 1937 вялікі, з 1964 Усесаюзнага радыё і тэлебачання, з 1974 Вял. акадэмічны сімф. аркестр Усесаюзнага тэлебачання і радыё, з 1994 аркестр Рас. дзярж. тэлерадыёкампаніі «Астанкіна», з 1996 сучасная назва. Аркестрам кіравалі А.Арлоў (з 1930), М.Галаванаў (з 1937), А.Гаўк (з 1953), Г.Раждзественскі (з 1961). З 1974 гал. дырыжор і маст. кіраўнік У.Федасееў. У розны час з аркестрам працавалі дырыжоры В.Сук, Л.Штэйнберг, С.Самасуд, Я.Мравінскі, А.Мелік-Пашаеў, Н.Рахлін, К.Іваноў, Э.Клайбер, О.Фрыд, Ф.Штыдры, Г.Себасцьян, Л.Стакоўскі, Ф.Канвічны, Дж.Джарджэску, В.Ферэра, А.Клюітэнс і інш. У ансамблі з аркестрам выступалі выдатныя айч. і замежныя інструменталісты і спевакі. У рэпертуары аркестра буйныя сімф. і вак.-сімф. творы кампазітараў-класікаў, сучасных зарубежных і айч. аўтараў. Калектыў — першы выканаўца многіх твораў П.Чайкоўскага, С.Пракоф’ева, Р.Гліэра, М.Мяскоўскага, Ю.Шапорына, Дз.Шастаковіча, А.Хачатурана, Дз.Кабалеўскага, Ц.Хрэннікава, К.Караева, В.Мурадэлі, А.Баланчывадзе, А.Тактакішвілі, Р.Шчадрына, Б.Чайкоўскага, М.Вайнберга, Г.Свірыдава і інш., удзельнічаў у пастаноўцы многіх опер класічнага і сучаснага рэпертуару.
т. 6, с. 146
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАТАСТРО́ФА (ад грэч. katastrophē пераварот, паварот, канец, гібель),
раптоўнае вялікае бедства; падзея, якая цягне за сабой трагічныя вынікі: разбурэнні, знішчэнні, гібель людзей. Вылучаюць К.: прыродныя (землетрасенне, вывяржэнне вулкана і інш.), экалагічныя (гл. Катастрофа экалагічная), тэхналагічныя (аварыі, крушэнні чыгуначныя, авіякатастрофы), сацыяльныя (напр., гібель Рымскай імперыі, распад СССР), асобасныя (смерць блізкага чалавека, забойствы, самазабойствы і інш.). Па маштабах дзеяння К. падзяляюць на лакальныя, рэгіянальныя, краінныя, глабальныя. Некаторыя з іх з’яўляюцца унікальнымі, напр. Чарнобыльская катастрофа 1986, па прычынах яна тэхналагічная, па ўздзеянні на навакольнае асяроддзе — экалагічная, па наступствах для здароўя і жыцця людзей, разбурэнні іх ладу жыцця — сацыяльная, па маштабах уздзеяння на ўсе сферы жыцця і мыслення людзей — глабальная. Такога роду К. могуць адбывацца ў выніку прымянення ядзернай і інш. зброі масавага паражэння, ракетна-ядзернай вайны і інш. У сучасных умовах вялікае значэнне мае навук. прадказанне К. (землетрасенняў, вывяржэнняў вулканаў, сутыкненняў Зямлі з вялікімі касмічнымі целамі і інш.). Розныя тыпы К. з’яўляюцца аб’ектам даследавання катастроф тэорыі. У Рэспубліцы Беларусь папярэджваннем і пераадольваннем наступстваў К. займаецца Міністэрства па надзвычайных сітуацыях.
Літ.:
Арнольд В.И. Теория катастроф. 3 изд. М., 1990;
Бабосов Е.М. Катастрофы: социол. анализ. Мн., 1995;
Яго ж. Чернобыльская трагедия в ее социальных измерениях. Мн., 1996.
Я.М.Бабосаў.
т. 8, с. 173
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
САНІТАРЫІ І ГІГІЕ́НЫ НДІ Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь.
Засн. ў 1927 у Мінску як Бел. санітарна-гігіенічны ін-т. З 1933 Ін-т сацыялістычнай аховы здароўя і гігіены, з 1963 Бел. н.-д. санітарна-гігіенічны ін-т, з 2000 сучасная назва. Аспірантура з 1999. Асн. кірункі навук. дзейнасці: распрацоўка мерапрыемстваў і гігіенічных рэгламентаў па прафілактыцы захворванняў і захавання здароўя насельніцтва на аснове вывучэння асаблівасцей і механізмаў уплыву хім., фіз. і біял. фактараў асяроддзя пражывання чалавека; абгрунтаванне мер па гігіен. рэгламентацыі шкодных вытв. фактараў, аптымізацыі ўмоў і характару працы, прафілактыцы, дыягностыцы і лячэнні вытворча абумоўленых і прафес. захворванняў; вывучэнне этыялогіі і патагенезу захворванняў, абумоўленых уздзеяннем навакольнага асяроддзя; вывучэнне фактычнага і статусу харчавання насельніцтва, распрацоўка гігіенічных рэкамендацый і нарматыўных дакументаў па аптымізацыі харчавання; таксіколага-гігіенічныя даследаванні прадуктаў харчавання, харч. дабавак і матэрыялаў, якія кантактуюць з харч. прадуктамі; медыка-біял. абгрунтаванне шляхоў павышэння харч. і біял. каштоўнасці прадуктаў харчавання; вывучэнне адаптацыйных і псіхафізіял. магчымасцей арганізма дзяцей і падлеткаў для распрацоўкі гігіенічных мерапрыемстваў і нарматыўных палажэнняў удасканалення ўмоў іх навучання і выхавання і інш. У 2000 г. на базе ін-та створаны Нац. цэнтр міжнар. форуму па хім. бяспецы.
т. 14, с. 150
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
кале́гія
(лац. collegium = таварыства, супольнасць)
1) адміністрацыйны, дарадчы або распарадчы орган (напр. к. міністэрства, рэдакцыйная к.);
2) аб’яднанне асоб некаторых прафесій (напр. к. адвакатаў);
3) тое, што і калегіум;
4) назва цэнтральных урадавых устаноў у Расіі 18 ст. (напр. ваенная к.).
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
карэспандэ́нцыя, ‑і, ж.
1. Паштовая перапіска паміж асобамі або ўстановамі. Весці карэспандэнцыю.
2. зб. Пісьмы, паштова-тэлеграфныя адпраўленні. Паштовай скрынкай .. я не карыстаўся, маючы шматгадовую звычку атрымліваць карэспандэнцыю на паштамт. Васілёнак. Народны суддзя Міхаіл Пятровіч Жураўлёў праглядаў карэспандэнцыю: дырэктывы, інструкцыі міністэрства юстыцыі, розныя скаргі. Капусцін.
3. Артыкул, паведамленне пра бягучыя падзеі, дасланыя ў газету або часопіс. Змясціць у газеце карэспандэнцыю. □ [Шынклер] робіцца рабкорам і карэспандэнцыі свае, поўныя запалу і непрымірымасці да таго, што перашкаджае савецкім людзям у іх рабоце, пасылае ў акруговую бабруйскую газету «Камуніст». Арабей. З Коўна Т. Корзан пісаў карэспандэнцыі ў герцэнаўскі «Колокол». Мальдзіс.
[Лац. correspondentia.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)