вёска ў Зарэчанскім с/с Лагойскага р-на Мінскай вобл. Цэнтр калгаса. За 58 км на ПнЗ ад г. Лагойск, 97 км ад Мінска, 42 км ад чыг. ст. Вілейка. 241 ж., 66 двароў (2000). Базавая школа, клуб, б-ка, аддз. сувязі. Помнік землякам, якія загінулі ў Вял.Айч. вайну. Радзіма З.Бядулі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПА́СЕКА,
вёска ў Старадарожскім р-не Мінскай вобл., на аўтадарозе Старыя Дарогі—Сінягова. Цэнтр сельсавета і калгаса. За 16 км на Пд ад горада і чыг. ст. Старыя Дарогі, 163 км ад Мінска. 430 ж., 195 двароў (2000). Сярэдняя школа, Дом культуры, б-ка, аддз. сувязі. Брацкая магіла сав. воінаў і партызан.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАЎСТЫ́НЬ,
вёска ў Слуцкім р-не Мінскай вобл. Цэнтр сельсавета і калгаса. За 20 км на ПдУ ад г. Слуцк, 125 км ад Мінска, 1 км ад чыг. прыпынку Паўстынь. 501 ж., 220 двароў (2000). Сярэдняя школа, клуб, б-ка, камбінат быт. абслугоўвання, аддз. сувязі. Помнік землякам, якія загінулі ў Вял.Айч. вайну.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПЕКАРЫ́,
вёска ў Гарадзілаўскім с/с Маладзечанскага р-на Мінскай вобл. Цэнтр калгаса. За 29 км на ПдЗ ад г. Маладзечна, 96 км ад Мінска, 16 км ад чыг. ст. Палачаны. 199 ж., 51 двор (2000). Базавая школа, клуб, б-ка, філіял камбіната быт. абслугоўвання. Помнік землякам, якія загінулі ў Вял.Айч. вайну.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РА́ЎБІЧЫ,
вёска ў Астрашыцка-Гарадоцкім с/с Мінскага р-на. За 25 км на ПнУ ад Мінска. 180 ж., 75 двароў (2001). Каля вёскі Рэсп. унітарнае прадпрыемства алімп.спарт. комплекс «Раўбічы», навуч. цэнтр Нац. банка. Базавая школа, клуб, б-ка. Каля вёскі помнік архітэктуры — Раўбіцкі касцёл, у якім знаходзіцца Музей беларускага народнага мастацтва.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СА́ДАВІЧЫ,
вёска ў Бучацінскім с/с Капыльскага р-на Мінскай вобл., на р. Волка. Цэнтр калгаса. За 32 км на Пд ад г. Капыль, 147 км ад Мінска, 23 км ад чыг. ст. Цімкавічы. 397 ж., 154 двары (2001). Пач. школа-садок, клуб, б-ка, аддз. сувязі. Помнік землякам, якія загінулі ў Вял.Айч. вайну.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
кідо́к, ‑дка, м.
1.Дзеяннепаводледзеясл. кідаць (у 1 знач.). Кідок мяча ў сетку. □ Леанід Прыгожы трапнымі кідкамі гранат і агнём з аўтамата знішчыў 8 гітлераўцаў.«Звязда».
2. Хуткае, імклівае перамяшчэнне з аднаго месца ў другое без перапынкаў, за адзін прыём. Камандзір танка гвардыі лейтэнант Анатолій Рак не давёў сваёй машыны да Мінска, але яго мужны кідок праз Бярэзіну ў горад Барысаў забяспечыў магчымасць цэлай часці зрабіць крок наперад.«Беларусь».
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
засяда́ць1, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.
Сабраўшыся, рашаць якія‑н. пытанні; праводзіць пасяджэнне. Бюро засядае. □ Камісія, на чале з прадстаўніком з Мінска, засядала ў кабінеце дырэктара.Васілевіч.// Удзельнічаць у пасяджэнні. Засядала Кацярына Дэлегаткай у Крамлі.Броўка.
засяда́ць2, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.
1.Незак.да засесці (у 1, 4 знач.).
2. Урачыста сядзець па пачэсным месцы. Марылька дзевачак сабрала. Сабраўшы, у радочак саджала, Сама ўсіх вышэй засядала.З нар.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пага́рда, ‑ы, ДМ ‑дзе, ж.
Ганарлівыя адносіны да каго‑, чаго‑н.; ганарыстасць. Ставіцца з пагардай да каго-небудзь. □ На адной з вуліц Мінска Грышка прыглядаецца ў твар жандара, які едзе з пагардай на буланым кані.Чарот.// Поўная адсутнасць павагі да каго‑, чаго‑н.; здзек. Выказаць пагарду. □ Хоць пагарду цярплю, — Мушу быць глух і нем; Хоць свет хлебам кармлю, Сам мякіначку ем.Купала.Вочы.. [настаўніцы] загарэліся халодным і жорсткім агнём пагарды.Шчарбатаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
распаўсю́дзіцца, ‑дзіцца; зак.
Ахапіць сабой большы круг з’яў, асоб або прадметаў, большую тэрыторыю; пашырыцца. Пасевы бавоўны распаўсюдзіліся ў Савецкім Саюзе параўнальна нядаўна. Стаханаўскі рух распаўсюдзіўся і ў сельскай гаспадарцы.// Стаць вядомым многім. Хутка распаўсюдзіліся чуткі, што савецкія войскі ўжо каля Мінска.Дзюбайла.Такія паэтычныя творы бываюць асуджаны па тое, што яны астаюцца каштоўнасцю адной краіны, аднаго народа, калі ў іх наогул ёсць сіла распаўсюдзіцца ў дадзенай краіне.Клышка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)