Мясывіды ’мясаед’ (Грыг.). Да мясаёд (гл.). Замена другой наскі -ед(ы) на ‑віды можна растлумачыць беднасцю (у мінулым) некаторых слаёў грамадства, якія мяса мелі мала і «столькі бачылі» (столькі выдзелі») яго.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Мі́німум ’найменшая колькасць, сама менш, мінімальна’, ’сукупнасць ведаў або мерапрыемстваў, неабходных у якой-небудзь галіне’ (ТСБМ). Праз польск. ці рус. мову з лац.minimum ’вельмі мала’, ’зусім не’, ’менш за ўсё’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
дадо́лу, прысл.
На зямлю, далоў. Спатыкнецца конь — і паляціць ардынарац дадолу, калі ён мала звыкся з сядлом.Кулакоўскі.// Да зямлі, уніз. Трава пажоўклая схілілася дадолу.Глебка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
га́за, ‑ы, ж.
Гаручая вадкасць, якая атрымліваецца пры перапрацоўцы нафты. Валіць у лямпу газы. Пах газы. □ Газа была не чыстая, святла давала мала, капцела многа.Новікаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
адры́вачны, ‑ая, ‑ае.
1. Які складаецца з асобных урыўкаў, які не складае цэлага; няпоўны, мала звязаны. Адрывачныя звесткі.
2. Які перапыняецца нечаканымі паўзамі, адрывісты. Адрывачныя фразы.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
палітшко́ла, ‑ы, ж.
Школа палітычнай падрыхтоўкі. Ці мала ў .. [Паходні] турбот: паездка ў адстаючы сельсавет па заданню райкома, чарговая лекцыя ў палітшколе або даклад перад калгаснікамі.Хадкевіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
целяпе́нь, ‑пня, м.
Разм. Нязграбны, нехлямяжы чалавек. Хіба ж мала ў горадзе хлопцаў? Ды і не такіх, як я, целяпнёў, а хлопцаў — адарві ды падай.Сабаленка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
АЦЭТЫЛЕ́Н,
ненасычаны вуглевадарод, CH≡CH. Мал. м. 26,04. Бясколерны газ, tпл -80,8 °C, у цвёрды стан пераходзіць мінаючы вадкі, мала растваральны ў вадзе, растваральны ў ацэтоне. Сумесі з паветрам (2,3—80,7% аб’ёмных) выбухова небяспечныя. Атрымліваюць узаемадзеяннем карбіду кальцыю з вадой: Cac2+H2O → C2H2+Ca(OH)2 ці тэрмаакісляльным крэкінгам прыродных газаў. Зыходнае рэчыва для прамысл. вытв-сці полівінілхларыду, полівінілацэтату, полівінілавага спірту, поліакрыланітрыльных валокнаў і сінт. каўчукаў. Сумесі ацэтылену з кіслародам выкарыстоўваюць для зваркі і рэзкі металаў. Аказвае слабанаркатычнае дзеянне (ГДК у паветры 0,3 мг/м³).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АБРО́К,
від феад. рэнты, якую землеўласнікі атрымлівалі ад прыгонных сялян. Спаганяўся прадуктамі с.-г. вытворчасці і промыслаў (натуральны аброк) або грашыма (грашовы аброк). Найб. ранняй формай быў прадуктовы аброк, які прыйшоў на змену раннесярэдневяковай даніне. У краінах Зах. Еўропы аброк усталяваўся ў 12—13 ст. На Беларусі катэгорыя сялян-аброчнікаў вядома па гіст. крыніцах 14—16 ст., але аброк тут быў мала пашыраны, пераважала паншчына. У Расіі аброк быў адной з асн. формаў эксплуатацыі сялян, хоць часта спалучаўся з паншчынай. Пасля сялянскай рэформы 1861 заменены выкупнымі плацяжамі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КРАЎН-ЭФІ́РЫ,
цыклічныя поліэфіры, у якіх атамы кіслароду злучаны этыленавымі масткамі. Найпрасцейшы К.-э. — 12-краўн-4 ці 1,4,7,10-тэтраоксацыклададэкан, мае 4 атамы кіслароду.
Вязкія вадкасці ці крышт. рэчывы. Добра раствараюцца ў арган. растваральніках, мала — у вадзе. Утвараюць устойлівыя комплексы з катыёнамі металаў, пераважна шчолачных і шчолачназямельных. Біялагічна актыўныя рэчывы, якія ўплываюць на іонную і субстратную пранікальнасць біял. мембран, а таксама на ферментныя сістэмы. Выкарыстоўваюць для канцэнтравання і раздзялення металаў, стварэння іон-селектыўных датчыкаў і мембран, як лек. прэпараты, пестыцыды, антыдоты.
Да арт.Краўн-эфіры. Структурная формула 1,4,7,10-тэтраоксацыклададэкану.