Ся́дзьба ’двор і агародная зямля’ (Бяльк.), ’прысядзібны ўчастак’ (Яўс.). Параўн. старое славін.-каш. старое seʒba ’месцажыхарства, сядзіба’. Прасл. *sedьba < *sědti ’сесці’, *sěděti ’сядзець’ з суф. ‑ba (гл. Варбат, Марфан., 98), параўн. сядзьба́ ’сядзенне’ (Ласт.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Тату́р ’шырокі шыты золатам пояс’ (Ласт.). Параўн. рус. дыял. татау́р ’шырокі пояс’, ст.-рус. татауръ ’баярскі пояс, пояс святароў, манахаў; скураны пояс’, якое з манг. tata‑ɣur ’папруга, лейцы’ (Фасмер, 4, 27; Анікін, 540).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Прыво́лле ’шырокае адкрытае месца; прастора’; перан. ’адсутнасць абмежаванняў; свабода, воля’ (ТСБМ), прыво́лье ’прыволле’ (ТС). Суфіксальныя ўтварэнні ад прым. прыво́льны, які ад во́ля; параўн. рус. приво́лье, укр. приві́лля ’прыволле, раздолле’. Сюды ж прыволіца ’тс’ (Ласт.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Стра́ўнік ‘орган стрававання чалавека і жывёл’ (ТСБМ, Інстр. 1). Наватвор ад стра́ўны ‘стрававальны’ (Ласт.) у выніку семантычнай кандэнсацыі з *страўны жалудак, гл. жалу́дак (Гарэц.), параўн. польск. strawny żołądek ‘які лёгка страўляе ежу’ (Варш. сл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Суме́жжа ’паласа, тэрыторыя, якая мяжуецца з чым-небудзь’ (ТСБМ), суме́жны ’суседні’ (ТСБМ, Нас., Ласт., Гарэц.), суме́жнік ’сусед па ўчастку’ (Выг.; кобр., Горбач, Зах.-пол. гов.), су́меж ’побач, у суседстве’ (Нас.), суме́ж ’тс’ (Ласт.), ст.-бел. сумеж ’побач’ (XVI ст., Карскі 2–3, 446), сумежникъ ’бліжэйшы сусед’ (Ст.-бел. лексікон). Укр. су́між ’сумеж’, суме́жжья, суме́жник, сумі́жник, сумі́жний, стараж.-рус. сумежие ’граніца, пагранічча’; у іншых славянскіх мовах шмат дэрыватаў з рознымі суфіксамі, параўн., напр., чэш. soumezí, славен. soméja ’супольная граніца, мяжа’, серб.-харв. sùmeđa ’тс’, на аснове якіх Борысь (Prefiks., 123–124) рэканструюе прасл. *sǫmedʼ‑.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Сумле́нне ’маральная ацэнка дзеянняў і ўчынкаў’ (ТСБМ, Нас., Касп., Ласт., Гарэц., Стан., Пятк. 2), сумлепё ’тс’ (Арх. Федар.), сумле́ньня ’сумненне, падазронасць’ (Бяльк.), сумле́нны ’свядомы, адказны’ (ТСБМ, Нас., Ласт., Гарэц., Касп.), ’добрасумленны’ (ашм., Стан.), ’шчыры, справядлівы’ (Варл., Сл. ПЗБ), сумля́цца ’сумнявацца’ (Нас., Пятк. 2), сумлява́цца ’тс’ (Варл., Сл. ПЗБ, Пятк. 2, Бяльк., Гіл., Ян.), сумлява́нне ’сумненне’ (Юрч. Вытв.). Укр. сумлі́ння ’сумленне’, ’сумненне’, сумлі́тися ’сумнявацца’, рус. дыял. сумле́нье ’сумненне’, сумлева́ться ’сумнявацца’, серб.-харв. су́мљати се ’тс’. З сумненне, сумнявацца (гл.) у выніку дысіміляцыі м–н > л–н; параўн. яшчэ славен. soumlíti ’падазраваць’ < *sọ́mniti, гл. Бязлай, 3, 341.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Сход 1 ’сумеснае пасяджэнне, збор’ (ТСБМ, Гарэц., Некр. і Байк., Ласт., Бяльк., Растарг.). Дэвербатыў ад сыходзіцца ’збірацца’, да ход, хадзіць, гл.
Сход 2 ’усход (сонца і пад.)’ (Некр. і Байк., Сцяц. Сл., Сл. ПЗБ, ТС), ’усход (кірунак свету)’: тут сход, а там полудзянь (Сл. рэг. лекс., Сцяц. Сл.), ’трэцяя квадра месяца, апошняя фаза’ (Нас., Ласт., Касп., Мядзв., Гарэц., Сл. ПЗБ, ТС, Сцяшк. Сл., ЛА, 2, Растарг., Мат. Гом.). Дэвербатыў ад схо́дзіць ’узыходзіць (пра сонца)’ (Сцяшк., Скарбы, Сл. ПЗБ), ’знікаць’ (ТСБМ, Сл. ПЗБ), што да хадзіць (гл.), параўн. узыхо́дзіць, сысці́.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Прыну́ка́ць, ’прымушаць, патрабаваць’ (Нас., Ласт., Байк. і Некр., ТСБМ), пріну́кыць ’тс’ (Бяльк.). Сюды ж вытворныя назоўнікі прыну́ка ’прымус, прымушэнне’ (ТСБМ, Нас., Гарэц., Ласт., Байк. і Некр., Др.-Падб., Янк. БП), пріну́ка ’тс’ (Бяльк.). Прэфіксальнае ўтварэнне ад ну́ка́ць (у ЭСБМ адсутнічае), параўн. панука́ць (гл.), якое, верагодна, праз ну́ка́ць, адносяць да ўзмацняльнай часціцы ну (гл.). Больш абгрунтаванай падаецца версія аб праславянскім характары адносін *nukati (sę) і *nu (ЭССЯ, 26, 30–32; 43–44). Прэфіксальныя ўтварэнні ўсходне-славянскага характару, параўн. рус. зах. принука́ть ’прымушаць’, укр. прину́кувати ’прымушаць, вымушаць’. Польск. przynukać, przynuka, верагодна, усходнеславянскія запазычанні (Брукнер, 352).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Скарза́, ско́рзік ‘вухачыстка’ (Ласт.). Няясна, магчыма, гэта аўтарскі наватвор на базе скрозь (гл.) з метатэзай, параўн. скорзьдо́нне ‘бяздонне, прорва, апраметная’ (Ласт.), калі гэта не памылка друку (параўн. у іншым месцы скрозьдоная). Іншая мажлівасць — аддзеяслоўны назоўнік ад скарза́цца ‘распушыцца’ (смарг., Сл. ПЗБ), далейшыя сувязі якога няясныя; параўн. рус. ко́рзать ‘абрубаць сукі, знімаць кару’, укр. ко́рзати ‘плясці, сцягваць’, серб.-харв. кр̏зати ‘сціраць, сточваць’, славен. kŕzati ‘рэзаць тупым нажом’, на іншай ступені вакальнага чаргавання — ке́рзаць (гл.), што да *kъrzati (ЭССЯ, 9, 243; Фасмер, 2, 199, 327; ЕСУМ, 3, 17; Скок, 2, 217; Бязлай, 2, 105).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Скна́ра ‘скупы’ (ТСБМ, Нас., Ласт., Гарэц., Шат., Касп., Бяльк., Байк. і Некр., Янк., Варл., ТС, Ян., Растарг.), скнэ́ра ‘тс’ (Сл. ПЗБ), скны́ра ‘тс’ (ТС), скна́рына ‘тс’ (Юрч.), скна́рыць ‘выпрошваць; жміндзіць’ (Касп., Байк. і Некр.), скно́рыць ‘тс’ (Ласт.), скнары: да работы скнары ‘ахвочы, прагны’ (Б. Сачанка), скны́ры ‘скупы’ (ТС). Запазычанне з польск. sknara, sknera ‘тс’ (Карскі, Белорусы, 149; Кюнэ, Poln., 97). Слова лічыцца выключна польскім (Брукнер, 494). Не адзначана ў ст.-бел., таму, відаць, запазычанне даволі позняе. Польскае слова — дэвербатыў ад sknerać ‘скардзіцца, хныкаць’, гукапераймальнага паходжання; гл. Борысь, 551.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)