Прагно́з прадбачанне, прадказанне, заснаванае на пэўных дадзеных’ (ТСБМ). Праз рус. прогно́з ’тс’ (параўн. Крукоўскі. Уплыў, 75 і наст.) з грэч. πρόγνωσις ’даведванне наперад; прадвызначэнне’ ад грэч. προ‑ ’паперад’ і γνωσις ’веданне’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Мамента́льны ’вельмі хуткі, імгненны’ (ТСБМ). З рус. моментальный ’тс’ (Крукоўскі, Уплыў, 77). З рус. мовы пранікла і маме́нтам ’тс, мігам, умомант’ (докш., Янк. Мат.; калінк., З нар. сл.). Да момант (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Менструа́цыя ’штомесячны матачны крывацёк у жанчыны, якая дасягнула палавой спеласці’ (ТСБМ). З новалац. menstruatio ’тс’, якое з лац. menstruus ’месячны’ (SWO, 466), праз рус. (Крукоўскі, Уплыў, 88) або праз польск. мову.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Метрапалітэн ’гарадская падземная электрычная чыгунка’ (ТСБМ). З рус. метрополитен ’тс’ (Крукоўскі, Уплыў, 79), якое з франц. métropolitain ’які існуе (ёсць) у сталіцы’ (Фасмер, 2, 611) < лац. metropolitanus < лац.-грэч. mētropolis ’сталіца’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Паладзі́н ’доблесны рыцар, адданы свайму гаспадару або даме’ (ТСБМ). З рус. палади́н ’тс’ (параўн. Крукоўскі, Уплыў, 79), дзе праз ням. Paladin ад італ. paladino з лац. palatīnus ’дварцовы саноўнік’ (Фасмер, 3, 190).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Лічы́нка ’чарвякі, насякомыя, рыбы і інш. у пачатковай стадыі развіцця’ (ТСБМ) запазычана з рус. личинка ’тс’ (Крукоўскі, Уплыў, 72), якое ў выніку дээтымалагізацыі развілося з личина ’маска’ (Булахоўскі, Вибр. пр., 3, 348).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Міра́ж ’аптычная з’ява ў атмасферы’, (перан.) ’тое, што не адпавядае рэчаіснасці, што не можа здзейсніцца’ (ТСБМ). Праз рус. мира́ж (Крукоўскі, Уплыў, 77) ці польск. miraż з франц. mirage ’тс’ < лац. mirāri ’здзіўляцца’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Акадэ́мія (БРС), ст.-бел. академия (пач. XVII ст.) (Булыка, Запазыч.) праз польск. akademija або непасрэдна з лац. academia (Фасмер, 1, 65; Шанскі, 1, А, 56–57). Крукоўскі (Уплыў, 78) лічыць гэта слова русізмам.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Ме́цца ў словазлучэннях мецца‑сапрана ’жаночы голас, сярэдні паміж сапрана і кантральта’, ме́цца‑тынта ’ручны спосаб гравіравання на метале’ (ТСБМ). Праз рус. мову (Крукоўскі, Уплыў, 84) з італ. mezzo ’сярэдні’ < лац. medius ’тс’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Вака́нсія (БРС). Запазычанне з рус. вакансия (Крукоўскі, Уплыў, 76), якое з’яўляецца кантамінацыяй ваканция (< польск. wakancja) і ваканс (фр. vacance) (Шанскі, 1, В, 6; Рудніцкі, 1, 295). Параўн. ст.-бел. ваканцыя < польск. (Булыка, Запазыч., 55).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)