брыгадзі́рка, ‑і, ДМ ‑рцы; Р мн. ‑рак; ж.

Разм. Жан. да брыгадзір (у 2 знач.). Прыйшлі з поля, з гаспадаркі, Клуб запоўніўшы да краю, Брыгадзіры і даяркі, Брыгадзіркі і свінаркі, А гармонік грае, грае. Купала.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прашмыгну́ць, ‑ну, ‑неш, ‑не; ‑нём, ‑няце; зак.

Хутка і непрыкметна прайсці. Марк падышоў непрыкметна. Ценем прашмыгнуў міма акна, спыніўся ў сенцах, прыслухаўся. Васілеўская. Каля дзвярэй тоўпіліся дзеці, цікуючы, каб як прашмыгнуць у клуб за спінамі дарослых. Жычка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

«БЕЛАРУ́СКАЯ ХА́ТКА» ў Петраградзе, беларускі культ.-асв. клуб у 1918 — пач. 1919. Створана Петраградскім аддзяленнем Бел. нац. камісарыята і Петраградскай бел. секцыяй РКП(б) [гл. ў арт. Беларускія секцыі РКП(б)]. Асн. ўвага аддавалася падрыхтоўцы кадраў для працы на Беларусі. У снеж. 1918 клуб аб’ядноўваў 207 чал.

В.У.Скалабан.

т. 2, с. 430

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

расхвалі́ць, ‑хвалю, ‑хваліш, ‑хваліць; зак., каго-што.

Вельмі, не адзін раз пахваліць; высока ацаніць. [Піліп:] — Пойдзем у клуб, пачытаеш, як там цябе ў заводскай насценгазеце расхвалілі. Кулакоўскі. І так расхваліў .. [Іван] сваё царства, што леў адразу згадзіўся ўцякаць з ім. Якімовіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

штове́чар, прысл.

Кожны вечар, кожным вечарам; з вечара ў вечар. Тымі днямі Багрым штовечар выходзіў на Голыя кручы. Краўчанка. Ёсць у калгасе і дзесяцігодка, і пошта, і бальніца, і клуб, хоць невялічкі, але ўтульны, дзе .. штовечар збіраецца моладзь. Шамякін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Клу́бень ’патоўшчаная мясістая частка сцябла, кораня’ (ТСБМ). Да клуб2 (гл.). Словаўтварэнне з дапамогай суфікса ‑ьnь, які складаецца з ‑ьnъ (суфіксацыя прыметнікаў) і ‑jь. У гэтай камбінацыі ўтвараюцца назоўнікі ад прыметнікаў яшчэ ў балта-славянскі перыяд (параўн. літ. ‑in‑is, ‑in‑ys) (Атрэмбскі, Gramatyka, 2, 193; SP, 1, 138; Мартынаў, Дерив., 38).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

напе́рціся, ‑пруся, ‑прэшся, ‑прэцца; ‑промся, ‑працеся; пр. напёрся, ‑перлася; заг. напрыся; зак.

Разм.

1. Стоўпіцца ў адным месцы ў вялікай колькасці. У клуб наперлася народу.

2. Ідучы, едучы, наткнуцца на каго‑, што‑н. Наперціся на пень.

3. Груб. Наесціся многа, уволю.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Беларуская нацыянальная фракцыя ў польскім сейме 2/232, гл. Беларускі пасольскі клуб

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

Ку́пра ’горб’, ’карак’, ’бядро’, ’клуб у каровы’, ’пупок у птушак’ (Сл. паўн.-зах.). Параўн. літ. kupra ’горб’ (там жа, 2, 575). Балтызм. Гл. Лаўчутэ, Балтизмы, 144. Нельга змешваць з укр. купер ’хвасцец’, польск. kuper, чэш. kupr ’тс’, якое, магчыма, мае генетычную сувязь з літ. kaūparas ’курган’, і інш. (параўн. Фасмер, 2, 420; Слаўскі, 3, 377).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

«БЕЛАРУ́С»,

клуб рабочых-беларусаў у Маскве ў 1919. Адкрыты 23 лют. культ.-асветным аддзелам Беларускага нацыянальнага камісарыята і Маскоўскай бел. секцыяй РКП(б). Асн. мэты: правядзенне паліт. і культ.-асв. работы сярод беларусаў, падрыхтоўка кадраў для работы на Беларусі. Меў бібліятэку з чытальняй. У снеж. таго ж года пераўтвораны ў літоўска-бел. клуб, які дзейнічаў у 1920.

т. 2, с. 388

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)