КАНАНО́ВІЧ (Канстанцін Юльянавіч) (8.12.1872, в. Грабаўка Гомельскага р-на — 15.3.1954),
бел. вучоны ў галіне санітарыі і эпідэміялогіі, урач-отарыналарынголаг, арганізатар першай у СССР Гомельскай сан.-эпідэміял. станцыі (1922). Скончыў Кіеўскі ун-т (1899). Навук. працы па арганізацыі аховы здароўя, сан.-эпідэміял. справе, оталарынгалагічных хваробах.
Тв.:
Предупреждай болезни носа, горла и уха. Гомель, 1930.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
commissioner
[kəˈmɪʃənər]
n.
1) ся́бра камісі́і (асабл. ура́давае)
2) каміса́р -а m.
the commissioner of public health — каміса́р ахо́вы здаро́ўя
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
ПАВЕ́ТРА,
сумесь газаў, што ўтвараюць атмасферу Зямлі.
Састаў П. (у працэнтах па аб’ёме); азот — 78,09, кісларод — 20,95, аргон — 0,932, дыаксід вугляроду — 0,032, гелій, крыптон, неон, вадарод, азон і інш. газы. Вытв. дзейнасць чалавека істотна ўплывае на састаў П.: павялічваецца колькасць дыаксіду вугляроду (гл.Парніковы эфект), монааксіду вугляроду, аксідаў азоту, аміяку, серавугляроду, дыаксіду серы, фенолу, вуглевадародаў і інш., якія пагаршаюць стан здароўя людзей і небяспечныя для жывёл.
На Беларусі асн. крыніцы забруджвання П. — выкіды аўтатранспарту (каля 80%), аб’екты энергетыкі і прамысл. прадпрыемствы. Дзейнічае закон «Аб ахове атмасфернага паветра» (1997). Ажыццяўляецца дзярж. кантроль за прамысл. выкідамі і маніторынг атм. П. па радыеактыўнасці і амаль 30 шкодным рэчывам. Пры вызначэнні якасці П. карыстаюцца гранічна-дапушчальнымі канцэнтрацыямі і міжнар. стандартамі Сусв. арг-цыі аховы здароўя. Для буйных гарадоў разлічваецца індэкс забруджвання атмасферы, які ўлічвае класы бяспекі хім. рэчываў, стандарты якасці і сярэднія ўзроўні забруджвання. Найб. забруджаныя гарады Магілёў, Бабруйск, Гомель, Мазыр і Наваполацк. Гл. таксама Ахова атмасферы, Ачыстка паветра.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПЯТРО́ЎСКІ (Барыс Васілевіч) (н. 27.6.1908, г. Есентукі Стаўрапольскага краю, Расія),
расійскі вучоны ў галіне хірургіі; арганізатар аховы здароўя і грамадскі дзеяч. Акад.Рас.АН (1966), АМНСССР (1957). Герой Сац. Працы (1968). Скончыў 1-ы Маскоўскі ун-т (1930). З 1948 у 2-м Маскоўскім мед. ін-це. З 1949 у Будапешцкім ун-це. З 1951 у 2-м Маскоўскім мед. ін-це, з 1956 у 1-м Маскоўскім мед. ін-це, з 1963 адначасова ва Усесаюзным НДІ клінічнай і эксперым. хірургіі (дырэктар). У 1965—80 міністр аховы здароўяСССР. Навук. працы па хірург. метадах лячэння рака стрававода, парокаў сэрца, крывяносных сасудаў, пытаннях пералівання крыві. Распрацаваў метады перасадкі нырак, пластыку бронхаў і трахеі, выкарыстаў штучныя клапаны сэрца ў кардыяхірургіі. Ленінская прэмія 1960. Дзярж. прэмія СССР 1965, 1971.
Тв.:
Аневризмы сердца. М., 1965 (разам з І.З.Казловым);
Пересадка почки. М., 1969 (у сааўт.);
Трансфузионная терапия в хирургии. М., 1971 (разам з Ч.С.Гусейнавым).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СА́ЎЧАНКА (Мікалай Яўсеевіч) (7.11.1922, пас. Чырвоны Дварэц Чачэрскага р-на Гомельскай вобл. — 12.6.2001),
бел. вучоны ў галіне уралогіі, дзярж. дзеяч. Акад.Нац.АН Беларусі (1972, чл.-кар. 1969), д-рмед.н. (1965), праф. (1966). Скончыў Мінскі мед.ін-т (1948). З 1958 у Бел. ін-це ўдасканалення ўрачоў (з 1960 рэктар). У 1966—86 міністр аховы здароўя Беларусі, адначасова з 1967 у Мінскім мед. ін-це (заг. кафедры), з 1970 кіраўнік Бел. цэнтра перасадкі нырак. Навук. працы па пытаннях хвароб мочапалавой сістэмы, нырачнай гіпертаніі, трансплантацыі органаў і тканак, аўтаматызаваных сістэм кіравання аховай здароўя. Распрацаваў і ўкараніў у клінічную практыку метады дыягностыкі і арыгінальныя рэканструктыўныя органазахавальныя аперацыі для лячэння хворых з прыроджанымі заганамі развіцця нырак і мачавых шляхоў, метады лячэння злаякасных пухлін з выкарыстаннем гіпертэрміі і гіперглікеміі. Дзярж. прэміі Беларусі 1982, 1988.
Тв.:
Нейрогенные расстройства мочеиспускания. Мн., 1970 (разам В.А.Мохартам);
Клиническая реография. Киев, 1977 (у сааўт.);
Урология для семейного врача: Справ. пособие. Мн., 1991.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Перапой1, пырыпі́й, пэрэпі́й, перапой ’даравізна, адорванне маладых на вяселлі’ (Сл. Брэс.; брагін., Эрэм.; ТС; ЛА, 3), ’узаемныя падарункі ў пачатку вяселля’ (Шат.), ’салодкая гарэлка — прыезд маладога на другі дзень пасля вянчання да цесця і цешчы’ (Др.-Падб., Гарэц.). Назоўнік ад перапіва́ць (гл.).
Перапой2 (піряпой) ’хваравіты стан здароўя пасля вялікай колькасці выпітага спіртнога’ (Бяльк.). Да пера- і піць (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Труці́зна ‘атрута’ (Нас., Байк. і Некр., Жд. 3, ТС; шальч., Сл. ПЗБ), ‘шкодная для здароўя ежа, выпіўка, лякарства’ (полац., Нар. сл.); ‘ядахімікат’ (Сл. ПЗБ). труты́зна ‘атрута’ (стол., Нар. лекс.), труты́зно ‘тс’ (Клім.; кам., Жыв. НС), турці́зна ‘тс’ (стаўб., Сл. ПЗБ). Ст.-бел.трутизна ‘тс’ (1578 г.) запазычана са ст.-польск.trucizna ‘тс’ (Жураўскі, SOr, X (1), 40; Булыка, Лекс. запазыч., 130).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
самаадчува́нне, ‑я, н.
Агульны фізічны і маральны стан чалавека, які залежыць ад яго здароўя і настрою ў дадзены момант. [Мама] не пайшла больш ні на ток, ні ў поле: у яе было дрэннае самаадчуванне.Шамякін.[Залатарова:] — Каб зрабіць дасканалае даследаванне, бывае мала адных аб’ектыўных паказанняў. Трэба ведаць самаадчуванне хворага.Мяжэвіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
цвэ́гаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.
Разм. Ледзь жыць, ліпець (пра стан здароўя). Жонка памерла, і ён ледзь цвэгае.// Жыць у нястачы. Не згадзіліся браць балота-сенажаці. Каб менш было выкупу.. І гэтак цэлы век. Бо трэба было ўсё ж такі жыць. І жылі. Цвэгалі-жылі без свайго сена.Баранавых.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ВАЛЬЧУ́К (Эдуард Антонавіч) (н. 28.5.1936, г. Ліда Гродзенскай вобл.),
бел. вучоны ў галіне сац. гігіены і арганізацыі аховы здароўя. Д-рмед.н., праф. (1994). Скончыў Мінскі мед.ін-т (1959). З 1982 у Бел. ін-це ўдасканалення ўрачоў (з 1987 дэкан). Навук. працы па пытаннях арганізацыі мед. абслугоўвання сельскага насельніцтва. Распрацаваў методыку мед. рэабілітацыі ў лячэбна-прафілактычных установах.