Дакладнасць ’дакладнасць’ (БРС). Укр.докла́дність ’тс’. Вельмі верагодна, што гэта запазычанне з польск.dokładność. Параўн. яшчэ дакла́дны, дакла́дна, якія таксама, здаецца, з’яўляюцца запазычаннямі з польск. мовы.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
obskúra
1) цёмны, цьмя́ны
2) падазро́ны;
die Sáche kommt mir étwas ~ vor гэ́та мне здае́цца падазро́ным;
ein ~es Blattразм. бульва́рны лісто́к
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
seem
[si:m]
v.i.
1) здава́цца, выгляда́ць
He seemed a very old man — Ён выгляда́ў ве́льмі стары́м чалаве́кам
2)
I still seem to hear the music — Мне яшчэ́здае́цца, што чу́ю му́зыку
it seems likely to rain — Выгляда́е, што бу́дзе дождж
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
архаі́зм, ‑а, м.
Застарэлая з’ява, перажытак мінулага. І сам.. [дзяк], прапахлы царкоўнымі канонамі, выпетранымі і бяздушнымі, лампадным алеем і воскам царкоўных свечак, здаецца нейкім прыкрым архаізмам, варожым да ўсяго, што свежа і молада.Колас.// Слова, моўны выраз, граматычная форма, што выйшла з агульнага ўжывання.
[Грэч. archaismos.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
за́шмарга, ‑і, ДМ ‑рзе, ж.
Вузел са свабоднай пятлёй, завязаны адным канцом. [Сівы чалавек] сядзеў на зямлі, камячыў доўгімі нервовымі пальцамі зашмаргі заплечнага мяшка і перакладаў гутарку Сапарава з румынамі.Хомчанка.Жанчыніны пальцы ніяк, здаецца, не могуць управіцца з зашмаргамі шаўковых шнуркоў накідкі.Мурашка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
неакрэ́плы, ‑ая, ‑ае.
Які не паспеў акрэпнуць; слабы. Пад гімнасцёркай вызначаліся вострыя, неакрэплыя яшчэ плечы.Мележ.Здаецца, аж скрыпіць і просіцца дрэва, калі ў яго ўядаецца.. лязо сякеры, уядаецца ў жоўта-белае і цвёрдае, як высушаны сыр, зусім неакрэплае цела маладой сасны.Пташнікаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
неасцяро́жны, ‑ая, ‑ае.
Які дзейнічае, не захоўваючы асцярожнасць неабачлівы. Сваім неасцярожным рухам Змітрок рэзка падаў супарт уперад, разец высек сноп іскраў і зламаўся...Ваданосаў.Здаецца, што зараз конь зробіць неасцярожны крок убок ці рванецца наперад, і калымажка праваліцца ў чорную бездань.Шашкоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
перасо́лены, ‑ая, ‑ае.
1.Дзеепрым.зал.пр.ад перасаліць (у 1, 2 знач.).
2.узнач.прым. Вельмі салёны. Перасолены боршч. □ Сяргею хацелася есці, але ўсё, што стаяла на стале, было, здаецца, перасоленым, недавараным і такім нясмачным, што нават расло ў роце.Адамчык.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Прабраць, пранізаць (пра холад, вільгаць і пад.). — Вецярок вясновы, здаецца, і цёплы, а на самай справе.. адразу прахопіць.Шамякін.//безас. Праняць, прадзьмуць, выклікаўшы прастуду. Прахопіць цябе ветрам — вось табе і кашаль і розныя іншыя непрыемнасці.Матрунёнак.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
расплю́шчыцца1, ‑чыцца; зак.
Раскрыцца, адкрыцца (пра вочы). Пратасевіч убачыў, як пабляднеў увачавідкі .. твар [Рыты], як спужана расплюшчыліся вочы.Васілевіч.// Разамкнуцца (пра павекі). Павекі, здаецца, самі расплюшчыліся.М. Ткачоў.
расплю́шчыцца2, ‑чыцца; зак.
Стаць плоскім ад удару, ціску. Дрот расплюшчыўся.// Расціснуцца ад цяжару, удару.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)