папільнава́ць, ‑ную, ‑нуеш, ‑нуе; зак., каго-што і без дап.
Пільнаваць некаторы час. Папільнаваць коней. □ Тарас папрасіў жанчын папільнаваць мяшок і чаргу.Шамякін.Пастаім яшчэ лецечка, папільнуем [калгаснае дабро], а там, хто жыў, прыжджэ, — на зіму льга будзе і на пенсію...Кулакоўскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
рыка́нне, ‑я, н.
Дзеяннепаводлезнач.дзеясл. рыкаць, а таксама гукі гэтага дзеяння. Ніна ўявіла вёску, ахопленую пажарам, крыкі і галашэнне жанчын, дзікае рыканне жывёлы, і ў яе замерла сэрца.Шчарбатаў.Здалёк, з пожні каля бярэзніку, даносілася рыканне кароў.Броўка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
чаро́дка, ‑і, ДМ ‑дцы; Рмн. ‑дак; ж.
Разм.Памянш.-ласк.да чарада; невялікая чарада. Зводдаля паказаліся .. гаспадарчыя будынкі калгаса, а за імі — двайная чародка хат у густой зеляніне палісаднікаў.Краўчанка.У лукавіне ракі паміж кустамі паказалася чародка жанчын.Лобан.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
АСІПЕ́НКА (Паліна Дзянісаўна) (8.10.1907, с. Асіпенка Бярдзянскага р-на Запарожскай вобл., Украіна — 11.5.1939),
савецкая ваен. лётчыца. Маёр (1939), Герой Сав. Саюза (1938). Устанавіла 5 міжнар.авіяц. рэкордаў для жанчын. Разам з М.Расковай і Грызадубавай на самалёце «Радзіма» здзейсніла беспасадачны пералёт Масква — Д. Усход (1938). Загінула пры выкананні службовых абавязкаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
упяцёхпрысл. (толькіпрамужчынаботолькіпражанчын), упяцяры́хпрысл. (праасоб рознага полуабопраназ.ніякагароду) zu fünf
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
КІ́ЧКА, кіка,
старажытны рус. галаўны ўбор замужніх жанчын пераважна паўд. губерняў (Тульскай, Разанскай, Калужскай, Арлоўскай і інш.). Закрывала валасы і спераду мела цвёрдую частку (устаўлялі бяросту, дошчачку і інш.) у форме рагоў, лапаткі, капыціка і інш. Ззаду К. надзявалі «пазатылень» з бісеру, зверху сароку з вышытай тканіны. У пач. 20 ст. выйшла з ужытку.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МЕ́НЧЫК (Mencik, Menchik) Вера (16.2.1906, Масква — 27.6.1944), англійская спартсменка (шахматы). Па нацыянальнасці чэшка. З 1921 у Вялікабрытаніі. Чэмпіёнка Вялікабрытаніі сярод дзяўчат (1926—1927). Першая ў гісторыі шахмат чэмпіёнка свету сярод жанчын (1927), абараніла тытул чэмпіёнкі свету ў 1930, 1931, 1933, 1935, 1937, 1939. Удзельнічала ў мужчынскіх турнірах, была іх пераможцам у 1927, 1928, 1931.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
На́ме́тка1, намё́тка, на́мітка ’доўгі, вузкі кусок палатна, звычайна з каймой ці вышыўкай’, ’накрыццё галавы ў замужніх жанчын у выглядзе рушніка з аздобамі, пакрывала нявесты’ (Шн. 3, Чач., Др., Маш., ТС, Сл. ПЗБ, Жд. 1, Кольб., Грыг., Чуд., Сцяшк., Бяльк., Мат. Гом.), ст.-бел.наметка ’даўняе народнае жаночае накрыццё галавы з доўгага і вузкага палатна, якім перавязвалі галаву. І паколькі палатно было заўсёды белае, то і жанчын звычайна называлі белагаловымі’ (Гарб.), укр.намі́тка, рус.намётка. Паводле Фасмера (3, 41), з на і мета́ть ’кідаць’, літаральна ’накідка’, параўн. на́мятка ’цёплая хустка’ (маст., Сцяшк. Сл.), што, відаць, адлюстроўвае незалежнае больш позняе ўтварэнне. Гл. намёт1.
Наме́тка2 ’пазнавальны знак (напрыклад, на вуху ў авечкі, на лапцы ў гусі)’ (Янк. 1), ’памета’ (рагач., Мат. Гом.). Да наме́ціць, ме́ціць ’памячаць’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
учатыро́х (толькіпрамужчынаботолькіпражанчын), учацвяры́х (праасобрознагаполуабопраназ.ніякагароду) прысл. zu viert, zu víeren
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
ушасцёх (толькіпрамужчынаботолькіпражанчын), ушасцяры́х (праасобрознагаполуабопраназ.ніякагароду) прысл. zu sechst; zu séchsen
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)