I felt a huge surge of relief and happiness. Мяне захліснула хваля палёгкі і адчування шчасця.
2. зніжэ́нне; змякчэ́нне;
the relief of suffering аблягчэ́нне паку́т
3.дапамо́га (грашыма, адзеннем, харчаваннем і да т.п.); дапамо́га па беспрацо́ўі;
a relief fund for refugees фонд дапамо́гі бе́жанцам
4. зме́на дзяжу́рных
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
УСЕРАСІ́ЙСКІ З’ЕЗД БЕ́ЖАНЦАЎ З БЕЛАРУ́СІ, з’езд беларусаў-бежанцаў. Адбыўся 17—21.7.1918 у Маскве. Прысутнічала 227 дэлегатаў — прадстаўнікоў ад бежанцаў з Беларусі, што жылі ў Расіі. Парадак дня: справаздача Бел.нац. камісарыята; бежанскае пытанне (даклады з месцаў, матэрыяльная дапамога, рээвакуацыя, школьная справа, пакрыццё страт ад вайны); прадстаўніцтва Беларусі на будучай мірнай канферэнцыі народаў; сучаснае становішча; аб цэнтр. выканаўчым бежанскім к-це Беларусі. 19.7.1918 дэлегацыя з’езда на чале з А.Х.Усціловічам была прынята У.І.Леніным.
Кр.:
Протоколы, постановления и материалы Всероссийского съезда беженцев из Белоруссии в Москве, 15—21 июля 1918 г.М., 1918.
Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)
стыпе́ндыя
(лац. stipendium = плата)
штомесячная грашовая дапамога студэнтам, аспірантам і навучэнцам сярэдніх спецыяльных навучальных устаноў.
Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)
рату́накм.
1. (дзеянне) гл. ратаванне;
2. (дапамога) Hílfe f -, Béistand m -(e)s, Unterstützung f -; Réttung f -
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
philanthropy
[fɪˈlæntӨrəpi]
n., pl. -pies
1) чалаве́калю́бства n.
2) дапамо́га бе́дным, дабрадзе́йнасьць f., філянтро́пія f.
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
assistance
[əˈsɪstəns]
n.
дапамо́га, падтры́мка f.
Can I be of assistance? — Ці магу́ я дапамагчы́?
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
АБМАРАЖЭ́ННЕ,
пашкоджанне тканак арганізма ўздзеяннем нізкіх тэмператур. Абмаражэнню садзейнічаюць высокая вільготнасць халоднага паветра, слабая супраціўляльнасць арганізма, цесныя абутак і адзенне.
Адрозніваюць 4 ступені абмаражэння: 1-я — сінюшная ацёчная скура, боль і сверб; 2-я — пашкоджанне паверхневага слоя скуры, вадзяныя пухіры; 3-я амярцвенне скуры і падскурнай клятчаткі, крывяністыя пухіры; 4-я — амярцвенне мяккіх тканак і касцей. Лячэнне: 1-я і 2-я ступені — саграванне (вадзяныя ванны з т-рай 18—20 °C, потым 35—40 °C з адначасовым масажам; фізіятэрапія — сухое цяпло, кварцавае апрамяненне); 3-я і 4-я ступені — хірургічнае. Прафілактыка: загартоўванне арганізма, зручнае адзенне і абутак, своечасовая дапамога пры першых прыкметах абмаражэння.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«ВАЕ́ННЫЯ СЯБРЫ́», Таварыства ваенных сяброў,
тайная арг-цыя ў Літоўскім асобным корпусе (Беластоцкая вобл.) у 1825. Узначальвалі мясц. шляхціц, б. філамат М.І.Рукевіч і афіцэры Літ. піянернага батальёна К.Г.Ігельстром і А.Л.Вягелін. Налічвала 45 членаў, падзялялася на 3 ступені. Мэтаю т-ва абвяшчаліся «вольнасць», «асвета сябе і іншых, узаемная дапамога і дабро агульнае». Паводле паліт. ідэалаў «Ваенныя сябры» блізкія да дзекабрыстаў. Верагодна, мелі кантакты з Паўн. і Паўд. т-вамі дзекабрыстаў і з Польскім патрыятычным т-вам. У снеж. 1825 беспаспяхова спрабавалі ўзняць паўстанне ў войску. Удзельнікі арыштаваны і прыгавораны да розных тэрмінаў катаргі і турэмнага зняволення.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АМБУЛАТО́РЫЯ (ад лац. ambulatorius рухомы),
лячэбна-прафілактычная ўстанова, што аказвае мед. дапамогу ў самой установе і дома. У адрозненне ад паліклінікі абслугоўвае хворых толькі па асн. трох спецыяльнасцях: тэрапіі, педыятрыі і стаматалогіі. У амбулаторыі вял. населеных пунктаў працуюць таксама акушэрка-гінеколаг, хірург, неўрапатолаг. Пры амбулаторыі можа дзейнічаць пункт неадкладнай дапамогі, дзённы стацыянар на 4—6 ложкаў. Мед.дапамога насельніцтву ажыццяўляецца па ўчасткова-тэр. прынцыпе. Існуюць амбулаторыі пераважна ў невял. гарадах і сельскай мясцовасці; бываюць самастойныя, пры бальніцах і на прамысл. прадпрыемствах, перасоўныя з клініка-дыягнастычнай, флюараграфічнай, стаматалагічнай і інш. лабараторыямі. У 1994 на Беларусі дзейнічалі 364 амбулаторыі, дзе працавала 497 урачоў.