вёска ў Лунінецкім р-не Брэсцкай вобл., на левым беразе р. Лань, на аўтадарозе Лунінец—Мікашэвічы; чыг. ст. на лініі Брэст—Гомель. Цэнтр сельсавета і калгаса. За 36 км на У ад г. Лунінец, 276 км ад Брэста. 960 ж., 312 двароў (2001). З-д «Палімер», лясніцтва. Сярэдняя школа, Дом культуры, б-ка, бальніца, амбулаторыя, аптэка, камбінат быт. абслугоўвання, аддз. сувязі. Брацкая магіла сав. воінаў і партызан. Помнікі падпольшчыкам і землякам, якія загінулі ў Вял.Айч. вайну. 30.10.1942 у Вял.Айч. вайну ў вёсцы і на чыг. станцыі партызаны правялі Сінкевіцкую аперацыю 1942. Помнік архітэктуры — Сінкевіцкая Георгіеўская царква.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Ла́нка1 ’таўстуха, сытая, гладкая дзяўчына’ (Бяльк.), ’непаваротлівая жанчына’ (Горленка, Совещ. ОЛА, Гомель). Магчыма, з’яўляецца роднасным да рус.валаг.ландуха ’здаровая, мажная жанчына’. Семантычная тоеснасць лексем ланка і ландушка даецца ў Даля₃ (2, 609), а лань і ландёха ў СРНГ (16, 258). Тое ж і ў Фасмера (2, 456 і 457). Бел. лексема, як і рус.ланка ’самка аленя’, паходзіць ад ланя ’лань, самка аленя’. Параўн. ланя ’вельмі тоўстая, здаровая жанчына’ (З нар. сл.).
Ла́нка2 ’дзялянка зямлі, участак’ (Мат. Гом.). Балтызм (параўн. літ.lankà ’заліўны луг’, лат.lañka ’нізіна, нізкі луг’). Генетычна роднаснае з прасл.lǫka ’луг’.
бел. спявачка (мецца-сапрана). Засл. арт. Беларусі (1954). Скончыла Бел. кансерваторыю (1951, клас. Я.Віцінга). У 1951—82 салістка Дзярж.т-ра оперы і балета Беларусі. Вылучалася драм. тэмпераментам, добрай вак. школай. Сярод партый: у нац. рэпертуары Алеся («Дзяўчына з Палесся» Я.Цікоцкага), Саўка («Марынка» Р.Пукста), Надзея Дурава (у аднайм. оперы А.Багатырова), Мальвіна («Калючая ружа» Ю.Семянякі), Васілеўна і Маці («Сцежкаю жыцця» Г.Вагнера); у класічным — Ядвіга («Страшны двор» Манюшкі), Ваня («Іван Сусанін» М.Глінкі), Вольга («Яўген Анегін» П.Чайкоўскага), Канчакоўна («Князь Ігар» А.Барадзіна), Клітэмнестра («Арэстэя» С.Танеева), Зібель («Фауст» Ш.Гуно).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГО́МЕЛЬСКІ КАМІТЭ́Т ДЭЛЕГА́ТАЎ, Камітэт саюза чыгуначнікаў Гомельскага раёна,
стачачны к-т, які кіраваў рэв. барацьбой працоўных Гомеля ў час Снежаньскага паўстання 1905. Дзейнічаў з 21.12.1905 па 1.1.1906. Утвораны на мітынгу рабочых і служачых Лібава-Роменскай чыг., дэпо і ст.Гомель-Палескі ў час усеаг. забастоўкі. Стварыў баявую дружыну, скінуў мясц. ўладу, кантраляваў працу чыг. тэлеграфа. Узяў на сябе ахову грамадскага парадку, абарону насельніцтва ад чарнасоценцаў. Устанавіў цесныя сувязі з забастовачным к-там ст. Жлобін. Заклікаў да забастоўкі ўсе чыг. станцыі, у выніку якой быў спынены рух на Палескай і Лібава-Роменскай чыг. 11 дзён трымаў пад кантролем горад і чыг. вузел. Спыніў дзейнасць пасля падаўлення забастоўкі.
Герой Сав. Саюза (1945). Скончыў пях. школу імя Саўнаркома БССР (1922), Вышэйшую с.-г. школу (1939). Удзельнік грамадз. вайны на Зах. фронце. У Вял.Айч. вайну са студз. 1942 на Зах., Цэнтр., 3-м Бел. і 1-м Укр. франтах. Парторг батальёна ст. лейт. Дз. вызначыўся ў 1944: у чэрв. ў час бою ў Дубровенскім р-не падняў воінаў у атаку; у ліп. ў баі за г. Гродна замяніў параненага камандзіра роты і павёў байцоў на прарыў абароны праціўніка, адзін з першых уварваўся ў горад. Да 1970 на парт. і сав. рабоце на Гомельшчыне.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАЗАЧКО́Ў (Эдуард Ашэравіч) (н. 1933, г.Гомель),
бел. кампазітар, ваенны дырыжор. Засл. дз. культуры Беларусі (1968), засл. дз. маст. Расіі (1985). Скончыў Маскоўскі ін-тваен. дырыжораў (1957), Бел. кансерваторыю (1967, клас А.Багатырова). У 1969—87 ваен. дырыжор Групы сав. войск у Чэхаславакіі, у Хабараўску. Для яго творчасці характэрна апора на класічныя традыцыі. Сярод твораў: оперы для дзяцей, муз. камедыі і казкі; вак.-сімф. (у т. л. араторыя «Не! Nein! No passaran!», 1984; кантата «Акварэлі», 1976), камерна інстр. і камерна-вак. творы; хар. сюіта «Поры года» (1980) і канцэрт на нар. словы (1988); духавая музыка; песні; апрацоўкі бел.нар. песень і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАРЗЕ́НКА (Уладзімір Мікалаевіч) (н. 24.12.1929, Мінск),
бел. вучоны ў галіне эпідэміялогіі і гігіены. Д-рмед.н. (1974), праф. (1984). Скончыў Мінскі мед.ін-т (1953). У 1953—69 і з 1976 у Бел.НДІ эпідэміялогіі і мікрабіялогіі. З 1982 у Акадэміі фіз. выхавання і спорту Беларусі (да 1987 заг. кафедры). Навук. працы па эпідэміялогіі і прафілактыцы заанозных, прыродна-ачаговых і асабліва небяспечных інфекц. хвароб, даследаванні ратавірусаў, гігіене фіз. культуры і спорту, валеалогіі.
Тв.:
Гигиеническое обеспечение занятий физической культурой и спортом. Мн., 1986 (у сааўт.);
Валеология — наука о здоровье (история и современность) (разам з І.У.Брусковай) // Тайны долголетия: О некоторых эффективных направлениях продления жизни. Гомель, 1996.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КІЕ́НЯ (Аляксандр Іванавіч) (н. 29.4.1938, в. Малінаўка Капыльскага р-на Мінскай вобл.),
бел. вучоны-фізіёлаг. Д-рбіял.н. (1987), праф. (1988). Скончыў Віцебскі вет.ін-т (1968). З 1979 заг. кафедры Гомельскага ун-та, 1992 заг. кафедры Гомельскага мед. ін-та. Навук. працы па імуналогіі, вывучэнні ролі гіпафізарпа-тырэоідных гармонаў у нейрагумаральным рэгуляванні функцый стрававальнай сістэмы, асаблівасцях морфафункцыянальнага стану дзяцей, што пацярпелі ў выніку катастрофы на Чарнобыльскай АЭС.
Тв.:
Основы иммунологии. Мн., 1991;
Здоровый человек: Основные показатели. Мн., 1997 (разам з Ю.І.Бандажэўскім);
Физическое развитие и функциональная характеристика детей, проживающих на территории, загрязненной радионуклидами (у сааўт.) // Структурно-функциональные эффекты инкорпорированных в организм радионуклидов. Гомель, 1997.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КУ́ХАРАЎ (Мікалай Васілевіч) (н. 21.6.1925, в. Шарэйкі Касцюковіцкага р-на Магілёўскай вобл.),
бел. вучоны ў галіне педагогікі. Д-рпед.н., праф. (1991). Засл. настаўнік Беларусі (1968). Скончыў Гомельскі настаўніцкі ін-т (1946), БДУ (1950). З 1973 у Гомельскім ун-це. З 1982 у Гомельскім ін-це павышэння кваліфікацыі кіруючых работнікаў і спецыялістаў адукацыі (з 1988 заг. кафедры). Навук. працы па праблемах тэорыі і практыкі навучання, прафес. падрыхтоўкі пед. кадраў.
Тв.:
Педагогическая теория и школьная практика: Эксперимент.-дидакт. исслед. на материале обучения учителей мастерству формирования умственной самостоятельности учащихся. Мн., 1978;
На пути к профессиональному совершенству. М., 1990;