1. Здольны лёгка і хутка паварочвацца. Лёгкая і паваротлівая лодка. □ Юзік ... Яго любімы вучань.. Жвавы, паваротлівы, кемлівы і яшчэ па-вучнёўску слухмяны.Дуброўскі.// Які ўсё робіць лёгка і хутка; увішны. Паваротлівая гаспадыня. □ Пераступіўшы парог, прыпыняецца і глядзіць, як Валянціна кідае ў печ сухія дровы. «Спрытная і паваротлівая, нічога не скажаш», — адзначае Глушакоў.Мяжэвіч.
2.перан. Які ўмее добра весці свае справы, выкарыстоўваючы абставіны. Паваротлівы дзялок.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
шлёпанцы, ‑аў; адз. шлёпанец, ‑нца, м.
Разм.
1. Хатнія туфлі, звычайна без заднікаў. Маці зашаркала шлёпанцамі па падлозе і падышла да стала.Сачанка.[Ніна] ўсадзіла ногі ў шлёпанцы і вярнулася к тэлефону — пазваніць Васілю Кузьмічу.Лобан.
2. Гучныя, звонкія ўдары далонню па целе. І шлёпанцы сыпаліся па азадачку хлопчыка. Гаспадыня хаты раздае сваім дзіцянятам — гэтым неахайным, мурзатым і шматлікім стварэнням — па кавалачку хлеба, часам супакойваючы таго, другога добрым шлёпанцам.Лынькоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
lady
[ˈleɪdi]1.
n., pl. -dies
1) да́ма f.
a great lady — зна́тная да́ма
2) спада́рыня f.
ladies and gentlemen — спада́рыні й спадары́
3) гаспады́няf. (до́му)
4) каха́ная f.; жо́нка f.
2.
adj.
жано́чы, жано́чага ро́ду
a lady doctor — жанчы́на-до́ктар
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
сястра́, -ы́, мн. сёстры і (з ліч. 2, 3, 4) сястры́, сясцёр, ж.
1. Кожная з дачок у адносінах да іншых дзяцей гэтых жа бацькоў.
Родная с.
Дваюрадная (стрыечная) с.
2. Асоба сярэдняга медыцынскага персаналу ў лячэбнай установе.
Медыцынская с.
Хірургічная с.
3. Манашка.
○
Малочная сястра — дачка мамкі ў адносінах да выкармленых ёю чужых дзяцей, а таксама выкармленая дзяўчынка ў адносінах да дзяцей мамкі.
Міласэрная сястра — медыцынская сястра, якая дапамагае хворым, раненым.
Сястра-гаспадыня — асоба, якая загадвае гаспадаркай, бялізнай, інвентаром і інш. у лячэбных і дзіцячых установах.
|| памянш.сястры́ца, -ы, мн. -ы, -ры́ц, ж. (да 1 і 2 знач.) ісястры́чка, -і, ДМ -чцы, мн. -і, -чак, ж. (да 1 і 2 знач.).
|| прым.сястры́н, сестрына́, сестрыно́ (да 1 знач.) ісястры́нскі, -ая, -ае (да 1 знач.).
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
блядне́ць, ‑ею, ‑ееш, ‑ее; незак.
1. Рабіцца бледным (у 1, 2 знач.). Гаспадыня бляднее, вусны яе ўздрыгваюць.Навуменка.Прыпякала сонца, і яркая зелень знікала, трава бляднела, вяла ўвачавідкі.Васілевіч.Неба на ўсходзе пачало бляднець.Карпаў.
2.перан. Траціць сваю яркасць, выразнасцю здавацца нязначным у параўнанні з чым‑н. [Перагуд:] Перад іх [старых і дзяцей] абліччам, перад іх вялікімі пакутамі бляднеюць усе нашы крыўды, усе нашы асабістыя перажыванні і пачуцці, якія б яны моцныя ні былі.Крапіва.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пафарбава́ць, ‑бую, ‑буеш, ‑буе; зак., што.
1. Пакрыць або насыціць фарбай ці іншым фарбавальным рэчывам. [Зыбін:] — Пабялілі наш дом, сам бачыў. Падлогу пафарбуюць, — тыдзень, другі і, калі ласка: уваходзь, гаспадыня!..Мележ.[Гэлька] адрэзала метровай даўжыні кавалак палатна, пафарбавала пад колер летняга ранішняга неба.Сташэўскі.
2. Надаць чаму‑н. які‑н. колер. Пафарбавала восень пазалотай Над возерам заспаныя лясы.Астрэйка.Сорам пафарбаваў у чырвонае Любіны шчокі.Мурашка.За вокнамі ўжо чырвоным заравам пафарбавала сонца небакрай.Сабаленка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
спо́дак, ‑дка, м.
Невялікая талерка з паднятымі берагамі, на якую ставіцца кубак або шклянка. — Распранайцеся ж ды сядайце за стол, — звярнулася гаспадыня да госця, а сама расстаўляла шклянкі і сподкі, увіхаючыся каля стала.Колас.— Мы зробім яму з гэтых дошак будку і будзем карміць кожны дзень, — гаварыў Андрэй, тыцкаючы сабачку носам у сподак з малаком.Ваданосаў.Неўзабаве Ганна Карпаўна прынесла з кухні патэльню з яечняй, бохан хлеба і сунічнае варэнне на сподку.Сіняўскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
по́сцілка, ‑і, ДМ ‑лцы; Рмн. ‑лак; ж.
Лёгкая саматканая коўдра або прасціна, якую рассцілаюць на пасцель або якой накрываюцца ці засцілаюць ложак. Гаспадыня зняла з ложка посцілку і завесіла ёю акно.Кулакоўскі.Пасцель была прыбрана, засцелена зверху вясковай посцілкай.Новікаў.// Кавалак тканіны, якой накрываецца або завешваецца што‑н. З-за посцілкі, што завешвала ложак, пачуўся жаночы голас.Пальчэўскі./уперан.ужыв.; чаго або якая. Лес пасвятлеў, пабялеў і пазбыўся свае хмурай панурасці пад белаю чысцюткаю посцілкаю.Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
прыто́ены, ‑ая, ‑ае.
1.Дзеепрым.зал.пр.ад прытаіць.
2.узнач.прым. Тайны, скрыты; затоены. Макоўчык гаварыў з самай сур’ёзнай мінай, але Запару ў яго словах чуўся прытоены смех.Мележ.— Ну, вы жартуеце, што ўсё тут смачнае, — з прытоеным гонарам сказала гаспадыня.Арабей.
3.узнач.прым. Які тоіць у сабе што‑н.: загадкавы. На прапанову аб прызначэнні загадчыцай фермы Ганны Хведасюк сход адказаў прытоеным маўчаннем.Навуменка.Прытоеная цішыня чутка вартавала кожны гук, кожны нясмелы шолах.Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
цярплі́вы, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае цярпенне (у 1 знач.); здольны з цярпеннем пераносіць фізічныя і маральныя пакуты. Цярплівы мужны наш народ.Астрэйка.Страшна сказаць — ён [Таўлай] паміраў шэсць месяцаў, ведаў пра гэта, а ўсё ж заставаўся самім сабою: цярплівы, спакойны, мілы.Брыль.
2. Здольны рабіць што‑н. доўга, настойліва, з цярпеннем. Хіба вельмі вучоны чалавек можа .. [літары] разблытаць, нібы цярплівая гаспадыня скудлачаны маток нітак.Бядуля.// Доўгі, упарты. Цярплівая праца.
3. Поўны цярпення (у 1 знач.); які выражае цярпенне. Цярплівыя адносіны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)