the leading role in the play — гало́ўная ро́ля ў п’е́се
to play an important role in the development of technology — ады́грываць ва́жную ро́лю ў разьвіцьці́ тэхналёгіі
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
ву́ліца, -ы, мн. -ы, -ліц, ж.
1. У населеных пунктах: два рады дамоў і прастора паміж імі для праходу і праезду, а таксама сама гэта прастора.
Шырокая в.
Галоўная в. горада.
Апынуцца на вуліцы (таксама перан.: без жылля). Выкінуць на вуліцу (таксама перан.:
1) выселіўшы, пазбавіць жылля;
2) звольніць з работы, пазбавіць сродкаў існавання).
На пажар збеглася ўся в. (перан.: усе жыхары вуліцы; разм.). Будзе і на нашай вуліцы свята (прыказка: і для нас наступіць радасць, урачыстасць).
2. Месца пад адкрытым небам у процілегласць памяшканню.
На вуліцы такая відната.
3.перан. Асяроддзе, якое сваёй некультурнасцю, нявыхаванасцю дрэнна ўплывае на каго-н.
Дрэнны ўплыў вуліцы.
|| памянш.ву́лачка, -і, ДМ -чцы, мн. -і, -чак, ж.
|| прым.ву́лічны, -ая, -ае (да 1 і 3 знач.).
В. рух (на вуліцах).
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
кватэ́ра, ‑ы, ж.
1. Частка жылога дома, якая складаецца звычайна з некалькіх пакояў і мае асобны выхад. Двухпакаёвая кватэра. □ Кватэра Белавуса не багата абстаўлена, але ўтульная і чыстая.Гурскі.// Жылое памяшканне, жыллё наогул. Вырашыць пытанне з кватэрай.// Памяшканне, якое часова наймаецца для жылля. Жыць на кватэры. Наймаць кватэру.
2.Уст. Лясніцтва, памяшканне, дзе жыў ляснічы. Міхал ступіў на двор кватэры З душою, згрызенай без меры.Колас.
3.толькімн. (кватэ́ры, ‑тэр). Месца размяшчэння войск у населеным пункце. Размясціцца на зімнія кватэры.
•••
Галоўная кватэра (уст.) — месца прабывання галоўнакамандуючага і яго штаба ў час вайны; стаўка.
Стаць на кватэругл. стаць.
[Ням. Quatier.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
цвік, ‑а, м.
1. Металічны або драўляны стрыжань з вастрыём на канцы, прызначаны для змацавання чаго‑н. Рупная рука прыбівала цвікамі адарваную дошку.Бядуля.Вось Глеб махнуў рукою, нібы даў сігнал, і Данік пачаў заганяць цвік.Дуброўскі.// Калочак для вешання чаго‑н. Андрэй вярнуўся, павесіў на цвік шапку і сеў.Чарнышэвіч.
2.перан.; чаго. Разм. Галоўнае, значнае ў чым‑н. Слон — Галоўная персона, Слон — Заўсёды цвік сезона.Барадулін.Без выступлення Алены Мінаўны мы не маглі вярнуцца ў рэдакцыю. Яно было запланавана як асноўны цвік у перадачы, прысвечанай ходу жніва.Грахоўскі.
•••
Цвіком сядзець; сядзець як цвікгл. сядзець.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
СІ́ДАРАЎ (Юрый Уладзіміравіч) (н. 8.5.1927, с. Рап’ёўка Базарна-Карабулакскага р-на Саратаўскай вобл., Расія),
бел. акцёр. Нар.арт. Беларусі (1977). Скончыў Маск. тэатр. вучылішча імя М.С.Шчэпкіна (1949). Працаваў у Гродзенскім абл.драм. т-ры, з 1954 у Нац.акад.драм. т-ры імя М.Горкага. Адначасова з 1968 -выкладае ў Бел.АМ. Творчасці С. ўласцівы лаканічныя выразныя сродкі, знешняя стрыманасць пры ўнутр. напружанасці, дакладнасць дэталей, пластычнасць маст. вобраза. Выканаўца гераічных, лірычных, вострахарактарных, камед. роляў. Ролі ў бел. рэпертуары т-ра імя М.Горкага: лейтэнант Наганаў, палкоўнік Кусонскі, паліцай Зыль («Брэсцкая крэпасць», «Галоўная стаўка», «Дзеля жыцця» К.Губарэвіча), Гарачун («Білет у мяккі вагон» А.Маўзона), Дробыш, Хазяінаў («Трывога», «Соль» А.Петрашкевіча), Чарвякоў («Знак бяды» паводле В.Быкава) і інш. Ролі ў класічным рэпертуары: Мікіта («Улада цемры» Л.Талстога), Пратасаў, Бардзін, Ягор Булычоў, Бубнаў, Жан («Дзеці сонца», «Ворагі», «Ягор Булычоў і іншыя», «На дне» М.Горкага, «Букееў і кампанія» паводле п’есы «Якаў Багамолаў» М.Горкага), Актавій Цэзар, Банка («Антоній і Клеапатра», «Макбет» У.Шэкспіра), барон Бэрлі («Марыя Сцюарт» Ф.Шылера) і інш. Псіхалагічна паглыблена раскрыў характары Аарне («Каменнае гняздо» Х.Вуаліёкі), Бернарда Шоу («Мілы лгун» Дж.Кілці), Дасбергена Мустафаева («Узыходжанне на Фудзіяму» Ч.Айтматава і К.Мухамеджанава), Гартмана («Дзікунка» Ж.Ануя), Фушэ («Вячэра» Ж.Брысвіля) і інш. Удзельнічае ў тэлевізійных і радыёспектаклях.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
во́дныI Wásser-;
гало́ўная во́дная магістра́ль Háuptwasserader f -, -n;
во́дны шлях Wásserweg m -(e)s, -e;
во́дным шля́хам auf dem Wásserweg(e);
во́дны тра́нспарт Schíffsverkehr m -s;
во́днае по́ласпарт. Wásserball m -(e)s;
во́дныя лы́жыспарт. Wásserskisport [-ʃi-] m -(e)s, Wásserskilaufen n -s
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
вало́ка
1. Мера зямлі — 20 дзесяцін; участак зямлі 24 га (Барыс.); 18 га (Стаўбц.); надзел зямлі (Маладз.); участак зямлі няпэўнай меры (Шчуч.); паласа зямлі (Жытк.).
2.Галоўная пазямелыная мера ў Літве і Польшчы (Гарб.).
3. Балота або нізкае, забалочанае, але праходнае месца, якое зарасло алешнікам, лесам (Ельск., Усх. Палессе Талст.).
Беларускія геаграфічныя назвы. Тапаграфія. Гідралогія. (І. Яшкін, 1971, правапіс да 2008 г.)
ГУБАРЭ́ВІЧ (Кастусь) (Канстанцін Лявонавіч; 5.1.1907, в. Радучы Чавускага р-на Магілёўскай вобл. — 3.7.1987),
бел.драматург.Засл. дз. маст. Беларусі (1966). Скончыў Магілёўскі педтэхнікум (1927), Дзярж.ін-т кінематаграфіі ў Маскве (1932). Настаўнічаў, працаваў у газ. «Палеская праўда», на кінафабрыцы Белдзяржкіно і Бел. радыё, з 1949 — у газ. «Літаратура і мастацтва», на кінастудыі «Беларусьфільм», у 1966—74 у Мін-ве культуры Беларусі. У 1926 дэбютаваў вершамі і апавяданнямі. Першая кніга — зб. апавяданняў «Гайда туды і жывыя шрубы» (1930). Разам з І.Дорскім напісаў драму «Цэнтральны ход» (паст. 1948) і лірычную камедыю «Алазанская даліна» (паст. 1949). Аўтар гісторыка-рэв. і ваенна-патрыят. п’ес «Цытадэль славы» (паст. 1949, пад назвай «Брэсцкая крэпасць» 1953), «Простая дзяўчына» (паст. 1953), «На крутым павароце» (паст. 1956), «Галоўная стаўка» (паст. 1957), «Далёкая песня» (паст. 1962), «А куды ж нам падзецца» (паст. 1963), «Салодкі месяц» (паст. 1970), «Брэсцкі мір» (паст. 1969), «Партызанская зона» (паст. 1976), «Даруй мне» (паст. 1980) і інш., у якіх вастрыня і драматызм канфліктаў, дынамічнасць сюжэтаў, дакументальнасць грамадсказначных фактаў. Выступаў як кінадраматург: сцэнарыі фільмаў «Баям насустрач» (1932, з Я.Гезіным і К.Мінецам), «Дзяўчынка шукае бацьку» (1958, з Я.Рысам), «Анюціна дарога» (1968), «Паланэз Агінскага» (1971), «Неадкрытыя астравы» (1973). Прэмія Ленінскага камсамола Беларусі 1968. Дзярж. прэмія Беларусі 1972.
Тв.:
П’есы. Мн., 1969;
Анютина дорога: Киноповести. Мн., 1980;
Драмы і камедыі. Мн., 1981.
Літ.:
Сабалеўскі А. Беларуская савецкая драма. Мн., 1972. Кн. 2. С. 86—118;
Усікаў Я. Грамадзянскае сумленне мастака. Мн., 1976. С. 186—192;
Гаробчанка Т. Час вымяраецца здабыткамі // Полымя. 1976. № 12;
Колос Г. Его писательская ясность // Неман. 1987. № 5.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
геро́й, ‑я, м.
1. Чалавек, які зрабіў подзвіг, робіць подзвігі. Герой грамадзянскай вайны. Слава героям. □ Народ таго заве героем, хто б’е фашыстаў смертным боем.З нар.
2.Галоўная дзеючая асоба літаратурна-мастацкага твора. Героі рамана. Героі апавяданняў Коласа. Герой кінааповесці.
3.чаго. Чалавек, які з’яўляецца тыповым прадстаўніком пэўнай эпохі, асяроддзя. Герой нашага часу.
4.чаго. Пра таго, хто чым‑н. вылучыўся, звярнуў на сябе ўвагу. Герой дня. Героі пяцігодкі. □ Героя працы — бацьку, машыніста Насіла моладзь на руках.А. Александровіч.
Герой Савецкага Саюза — ганаровае званне, якое прысвойваецца ў СССР за выключную доблесць і гераізм.
Герой Сацыялістычнай Працы — ганаровае званне, якое прысвойваецца ў СССР за выдатныя дасягненні ў галіне народнай гаспадаркі і культуры.
[Грэч. hērōs.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
каро́ль, караля, м.
1. Тытул манарха ў некаторых феадальных і буржуазных краінах. // Асоба, якая мае гэты тытул. //перан.; чаго або які. Манапаліст у якой‑н. галіне прамысловасць, буйны фінансіст. Нафтавы кароль. Кароль сталі. Біржавы кароль.
2.перан.; чаго або які. Пра таго, хто вылучаецца сярод іншых у якіх‑н. адносінах, у якой‑н. дзейнасці. — На сённяшні дзень у нашым раёне ўжо дзесяць ласёў! Я ўчора сам бачыў аднаго такога ляснога караля.Паслядовіч.Прызнаным усімі на дварэ каралём футбола быў сын інваліда Жорка Загорскі.Мележ.Дзед быў вясковым кавалём, кавальскай справы каралём.Рудкоўскі.
3. Другая па старшынству ігральная карта, на якой намалявана мужчынская фігура ў кароне. Званковы кароль. Віновы кароль.
4.Галоўная фігура ў шахматах.
•••
Кум каралюгл. кум.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)