ДЭТЭРМІНА́ЦЫЯ (ад лац. determinatio абмежаванне, вызначэнне) у эмбрыялогіі ўзнікненне якасных адрозненняў паміж часткамі зародка на стадыях развіцця, якія папярэднічаюць з’яўленню ў іх марфалагічна выразных закладак органаў і тканак; адно з асн. паняццяў тэорыі антагенезу. Вылучаюць Д. тканкавую (спецыфічнасць тканак) — абумоўленую філагенетычна ўласцівасць тканкавых структур змяняцца пад уплывам розных уздзеянняў у акрэсленых межах, захоўваючы якасныя адрозненні адна ад адной і Д. полу, якая абумоўлена наяўнасцю Y-храмасомы. Д. прыводзіць да марфалагічна бачнай дыферэнцыроўкі. На Д. арганізма, які развіваецца, асн. ўплыў аказваюць генетычныя фактары, з’явы экспрэсіі генаў пад уплывам індукцыйных уздзеянняў, уплыў навакольнага асяроддзя, узаемадзеянне клетак і ўзровень інтэграцыі цэласнага арганізма.
дзяленне адрэзка на 2 часткі, пры якім меншая частка адносіцца да большай, як большая да ўсяго адрэзка. Тэрмін «З.с.» ўвёў Леанарда да Вінчы (канец 15 — пач. 16 ст.). Алг.вызначэнне З.с. адрэзка даўжынёй a зводзіцца да рашэння ўраўн.a/x=x/ax(ax) (гл.Гарманічная прапорцыя). Дзель x/a можна набліжана выявіць дробамі 2/3, 3/5, 5/8, 8/13, 13/21, дзе 2, 3, 5, 8, 13, 21, ... — лікі Фібаначы. З.с. сустракаецца ў «Асновах» Эўкліда (3 ст. да н.э.). Прынцыпы З.с. выкарыстоўваюцца ў архітэктуры (асабліва антычнай эпохі Адраджэння) і выяўл. мастацтве.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МЕ́ДЫКА-ГЕНЕТЫ́ЧНАЕ КАНСУЛЬТАВАННЕ,
адзін з відаў спецыялізаванай мед. дапамогі, накіраваны на прафілактыку спадчынных хвароб. Асн. задачы М.-г.к.: вызначэннемед.-генет. прагнозу, стадыі генет. рызыкі ў адносінах да будучага патомства ў сем’ях, дзе ёсць спадчынная паталогія; ацэнка мед. і сац. вынікаў генет. парушэнняў; прапаганда мед.-генет. ведаў і інш. На Беларусі ажыццяўляецца Ін-там генетыкі і цыталогіі Нац.АН, рэсп.мед.генет. цэнтрам у Мінску, кансультатыўнымі кабінетамі. Працуюць 6 кабінетаў па мед. генетыцы, 5 кансультацый «Шлюб і сям’я» (1997). З мэтай вызначэння рызыкі спадчынных хвароб, анамалій развіцця і выяўлення хвароб на ранніх стадыях праводзяць генет. прасейванне (скрынінг). Створана праграма па выяўленні носьбітаў спадчынных хвароб.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАЛАВА́Я КАНСТЫТУ́ЦЫЯ,
сукупнасць функцыянальных і марфал. палавых асаблівасцей арганізма чалавека, якія сфарміраваліся пад уплывам спадчынных і знешнеасяродзевых фактараў; адзін з аспектаў агульнай канстытуцыі чалавека. Характарызуе індывід. палавыя асаблівасці і іх устойлівасць да шкодных уздзеянняў. У мужчын і жанчын адрозніваюць слабы, сярэдні і моцны тып П.к. з 3 групамі-падтыпамі ў кожным тыпе (усяго 9). Вызначаюць тып П.к. па вектарнай шкале, удакладняюць па развіцці палавых прыкмет (першасных і другасных). П.к. абмяжоўвае сексуальныя магчымасці чалавека і ад яе залежыць індывід. ўстойлівасць да фактараў, якія шкодна ўплываюць на сексуальную сферу. Вызначэнне П.к. неабходна для ацэнкі сексуальных праяў канкрэтнага чалавека, размежавання іх паталогіі і нормы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПРАПУСКА́ННЯ КАЭФІЦЫЕ́НТасяроддзя,
адносіны інтэнсіўнасці выпрамянення, якое прайшло праз асяроддзе, да інтэнсіўнасці выпрамянення, якое падае на яго. Найб. пашырана выкарыстанне П.к. ў дачыненні да светлавых патокаў. τ =Φ/Φ0, дзе Φ і Φ0 — адпаведна светлавы паток, які прайшоў праз асяроддзе і які падае на яго паверхню. Значэнне П.к. цела залежыць ад яго памераў, формы і стану паверхні, а таксама ад вугла падзення, спектральнага складу і палярызацыі выпрамянення. Адрозніваюць П.к. накіраванага (выпрамяненне праходзіць праз асяроддзе без рассеяння), дыфузнага (асяроддзе рассейвае ўсё выпрамяненне, што падае на яго) і для змешанага (выпрамяненне часткова рассейваецца) прапускання. Вызначэнне П.к. — адно са светлавых вымярэнняў (гл.Фотаметрыя).
make/set/draw up a valuation of smth. ацэ́ньваць што-н.
♦
take a person at his own valuation ста́віцца да каго́-н. некрыты́чна, ве́рыць каму́-н. на сло́ва
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
гемі́н
(ад гр. haima = кроў)
салянакіслы гемацін, рэчыва, якое ўтвараецца пры ўздзеянні салянай кіслаты на гемаглабін крыві; вызначэнне на гемін выкарыстоўваецца ў судовай практыцы.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
Про́ба ’ўзор’, ’невялікая частка чаго-небудзь, узятая для праверкі; вызначэнне якасці’, ’выпрабаванне’ (ТСБМ, Нас., Гарэц., Сл. ПЗБ), проб ’тс’ (Ян.), сюды ж про́боваць ’каштаваць’ (ТС). Запазычанне з польск.próba ’праверка, выпрабаванне’ (Карскі, Белорусы, 156; Брукнер, 437; Кюнэ, Poln., 89), таксама як і рус., укр.про́ба (Фасмер, 3, 370). Крыніца слова ў с.-лац.proba ’проба’ ад probāre ’правяраць, выпрабоўваць’, якое трапіла ў польскую мову праз ням.Probe (гл. Брукнер, там жа; Банькоўскі, 2, 797). Адносна формы м. р. проб параўн. рус.пороховой проб (1705 г.). Ст.-бел.проба ’катаванне, мука’ з польскай (Булыка, Запазыч., 264).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
я́касны, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае адносіны да якасці (у 3 знач.). Якасныя змены.
2. Высокай якасці; дабраякасны. — Хай у Баброва баліць галава, дзе дастаць цэменту, — гаворыць Сакоўская. — А тынкоўку будзем рабіць якасную.Мыслівец.
•••
Якаснае прыслоўе — у граматыцы — прыслоўе, утворанае ад якаснага прыметніка.
Якасны аналіз — у хіміі — даследаванне саставу рэчыва, вызначэнне ўваходзячых у яго склад элементаў.
Якасны прыметнік — у граматыцы — прыметнік, што абазначае такую якасць або ўласцівасць прадмета, якая можа праяўляцца з рознай ступенню інтэнсіўнасці.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)