Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГАРМАНІ́ЧНАЯ ФУ́НКЦЫЯ,
функцыя некалькіх рэчаісных пераменных, якая неперарыўная ў некаторай вобласці разам з частковымі вытворнымі 1-га і 2-га парадку і задавальняе ў гэтай вобласціЛапласа ўраўненню. Гарманічная функцыя 2 пераменных звязаны з аналітычнымі функцыямі камплекснай пераменнай, рэчаісная і ўяўная часткі якіх — спалучаныя гарманічныя функцыі (звязаныя Кашы—Рымана ўраўненнем). Гарманічныя функцыі выкарыстоўваюцца пры рашэнні многіх задач эл.-магнетызму гідра- і аэрадынамікі, тэорыі фільтрацыі і цеплаправоднасці і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПІН-ДЫЁД,
паўправадніковы дыёд з p-i-n-структурай. Адрозніваецца ад дыёдаў p-n-структуры наяўнасцю базавай вобласці з нізкай праводнасцю (i-вобласці) паміж p- і n-абласцямі з высокай праводнасцю ў крышталі паўправадніка. Такія дыёды маюць павышанае хуткадзеянне ў рэжыме пераключэння, высокае значэнне напружання прабою, малую паразітную ёмістасць. Выкарыстоўваюцца ў якасці высакавольтных магутных дыёдаў, пераключальных і абмежавальных ЗВЧ-дыёдаў, лавінна-пралётных дыёдаў, паўправадніковых дэтэктараў ядз. выпрамяненняў і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
сатра́п, ‑а, м.
1. Правіцель вобласці, правінцыі ў старажытным Іране, які меў неабмежаваную ўладу.
2.перан.Кніжн. Жорсткі начальнік, самадур, дэспат, тыран. Мова і літаратура беларусаў загналі нямала здзекаў і знявагі ад царскіх сатрапаў.Казека.А генерал-губернатарам у Вільню царскі ўрад паслаў свайго выдатнага сатрапа — барона фон-Валя.Гарэцкі.
[Грэч. satrapēs.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ПЫЛАВЫ́Я ТУМА́ННАСЦІ,
воблакі міжзорнага рэчыва, якія ўтрымліваюць вял. колькасць касм. пылу (да 104 часцінак/см³; гл.Туманнасці галактычныя). Назіраюцца як цёмныя вобласці, скрозь якія не бачны размешчаныя за імі зоркі, радзей як светлыя адбівальныя туманнасці, калі блізка знаходзіцца яркая зорка і яе святло адбіваецца часцінкамі пылу (папярочнік асветленай вобласці не большы за 1 пс). Многа цёмных П.т. знаходзіцца ў вобласціМлечнага Шляху (яны ўтвараюць доўгую паласу). Найб. вядомыя з іх «Конская Галава» і «Вугальны Мяшок» (памеры апошняй 8 пс, адлегласць 150 пс). Вял. колькасць адбівальных П.т. знаходзіцца ў спіральных рукавах Галактыкі; разам з газавымі туманнасцямі яны ўтвараюць газава-пылавыя комплексы памерам у дзесяткі і сотні парсек. Невял. ўтварэнні з канцэнтрацыяй пылу ў дзесяткі і сотні разоў большай, чым у П.т., наз. глобуламі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АНКО́НА (Ancona),
горад і порт на УЦэнтр. Італіі, на Адрыятычным моры. Адм. ц. правінцыі Анкона і вобласці Марке. 104 тыс.ж. (1990). Машынабудаванне (у т. л. суднабудаванне), нафтаперапр., лёгкая, харч.прам-сць; вытв-сцьмуз. інструментаў, маёлікі, вырабаў са шкла. Рыбалоўства. Ун-т. Нац. музей вобласці Марке, карцінная галерэя. Помнікі ант. і сярэдневяковай архітэктуры: трыумфальная арка Траяна (пасля 115), раманскія і гатычная пабудовы 12—15 ст. Бальнеалагічны курорт. Ваенна-марская база.