абдзіра́ла, -ы, ДМ -у, Т -ам, м.; ДМ -е, Т -ай (-аю), ж., мн. -ы, -ра́л (разм.).

Той (тая), хто вымагае непамерную цану, плату; хабарнік, махляр.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ілжэсве́дка і (пасля галосных) лжэсве́дка, -і, ДМ -у, Т -ам, м; ДМ -дцы, Т -ай (-аю), ж., мн. -і, -дак.

Сведка, які (якая) дае лжывыя паказанні.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

прыблу́да, -ы, ДМ -у, Т -ам, м.; ДМ -дзе, Т -ай (-аю), ж., мн. -ы, -аў (разм.).

1. Чужы, не тутэйшы чалавек.

2. Аб прыблуднай жывёліне.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

пя́ты, -ая, -ае.

1. гл. пяць.

2. Які атрымліваецца пры дзяленні на пяць.

Пятая частка.

3. у знач. наз. пя́тая, -ай, ж. Пятая частка чаго-н.

Адна пятая.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

нязна́йка, -і, ДМ -у, Т -ам, м.; ДМ -на́йцы, Т -ай (-аю), ж., мн. -і, -на́ек (разм.).

Пра чалавека, які мала ведае або нічога не ведае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ку́пчая, -ая, -ае.

У выразе: купчая крэпасць, або купчая, -ай, ж. (гіст.) — дакумент аб куплі і продажы нерухомай маёмасці і аб праве на валоданне ёю ў дарэвалюцыйнай Расіі.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

рукапа́шны, -ая, -ае.

1. Пра бой, сутычку: які ажыццяўляецца халоднай зброяй, штыкамі, прыкладамі.

Рукапашная сутычка.

2. у знач. наз. рукапа́шная, -ай, ж. Такая сутычка, бой.

Пайсці ў рукапашную.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ру́мза, -ы, ДМ -у, Т -ам, м.; ДМ -е, -ай (-аю), ж., мн. -ы, румз і -аў (разм., неадабр.).

Чалавек, які многа і часта плача; плакса.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

со́ты², -ая, -ае.

1. гл. сто.

2. Які атрымліваецца пры дзяленні на сто.

Сотая частка.

3. у знач. наз. со́тая, -ай, ж. Сотая частка чаго-н.

Дзве сотыя.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

усёзна́йка, -і, ДМ -у, Т -ам, м.; ДМ -найцы, Т -ай (-аю), ж., мн. -і, -на́ек (разм., іран.).

Чалавек, які самаўпэўнена думае, што ён усё ведае.