Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
заазёрны, ‑ая, ‑ае.
Размешчаны за возерам, за азёрамі. Заазёрны лес. Заазёрныя лугі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
па-за, прыназ.зТ.
Спалучэнне з прыназоўнікам «па-за» выражае прасторавыя адносіны: ужываецца для абазначэння месцазнаходжання, руху або дзеяння за чым‑н., па той бок чаго‑н. І раптам адчуў сябе Ігнась адрэзаным, асобным ад усяго, як бы ў другім свеце, на другой зямлі; усё стала як бы па-за яго істотаю.Чорны.Па-за садкамі, па-за хлявамі, пазавуголлю, гародамі краліся адзін за адным папацёмку ўчатырох, як ваўкі.Крапіва.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Тандэ́м ’размяшчэнне адно за другім’, ’двухмесны веласіпед’ (ТСБМ). Праз польск.tandem ’двухколавы вазок, запрэжаны цугам, адзін за адным, коньмі’, ’веласіпед з двума сядзеннямі’, з англ.tandem ’размяшчэнне гужам, адно за адным; веласіпед для дзвюх асоб, якія сядзяць адна за адной’ < лац.tandem < *tamdem ’урэшце, урэшце рэшт’, што трансфармавалася ў значэнне ’ў даўжыню’, ’у працяг’, г. зн. ’адзін за адным’ (Сной₂, 750).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
deuce
I[du:s]
n.
1) дво́йка f., два ачкі́(у ка́ртах ці даміно́)
2) ро́ўны лік (у тэ́нісе)
II[du:s]
n., informal
(вы́крык незадаво́леньня) што за лі́ха? што за чорт?
What the deuce do you mean? — Што за лі́ха Вы ма́еце на ўва́зе?
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)