Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАЛЯКО́Ў (Валерый Уладзіміравіч) (н. 27.4.1942, г. Тула, Расія),
расійскі касманаўт. Герой Сав. Саюза (1989), Герой Расіі (1995). Лётчык-касманаўт СССР (1989). Д-рмед.н. Скончыў 1-ы Маскоўскі мед.ін-т (1965). З 1972 у атрадзе касманаўтаў. З 1992 нам. дырэктара Ін-та медыка-біял. праблем Рас.АН. Здзейсніў палёты (як урач-даследчык) у складзе экіпажаў касм. караблёў (КК) і асн. экспедыцый арбітальнай станцыі «Мір»; 29.8.1988—27.4.1989 (старт на КК «Саюз ТМ-6»), 8.1.1994—22.3.1995 (старт на КК «Саюз ТМ-8»), У космасе правёў 678,7 сут (2-і па працягласці вынік касм. палётаў; 2000).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАНА́МА́ (Panamá),
горад, сталіца Рэспублікі Панама. На беразе Панамскага зал. Ціхага ак.Засн. іспанцамі ў 1519. 464,9 тыс.ж. (1997). Порт каля ўвахода ў Панамскі канал з Ціхага ак., чыг. ст., вузел аўтадарог, праходзіць Панамерыканская шаша. Міжнар. аэрапорт. Эканоміка цесна звязана з абслугоўваннем суднаходства па канале, дзейнасцю порта. Прам-сць: харч., тэкст., швейная, гарбарна-абутковая, мэблевая, цэментная. Вытв-сць сувеніраў. Ун-т Панамы, каталіцкі ун-т, Нац.АН, акадэмія мовы, акадэмія гісторыі. Музеі: Нац., рэліг. каланіяльнага мастацтва і інш. Тэатры, кансерваторыя. Арх. помнікі 17 (у старой П., разбуранай піратамі ў 1671) і 18 ст. Цэнтр турызму.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАПЕ́Н, Папін (Papin) Дэні (22.8.1647, Шытнэ, каля г. Блуа, Францыя — 1714, паводле інш. звестак 1712), французскі фізік і інжынер, адзін з вынаходнікаў цеплавога рухавіка. Чл. Лонданскага каралеўскага т-ва (1680) і Парыжскай АН. Скончыў Анжэрскі ун-т (1669). З 1675 у Лондане, у 1688—1707 у Германіі. Вынайшаў паравы кацёл з засцерагальным клапанам (1680), выкарыстаў вадзяную пару для падняцця поршня і апісаў замкнёны тэрмадынамічны цыкл паравога рухавіка (1690). Вынайшаў некалькі машын для падняцця вады, прапанаваў канструкцыю цэнтрабежнай помпы, сканструяваў печ для плаўкі шкла і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАТАПНЁЎ (Міхаіл Пятровіч) (н. 8.6.1950, г. Гомель),
бел. вучоны ў галіне імуналогіі і анкагематалогіі. Д-рмед.н. (1996). Скончыў Мінскі мед.ін-т (1974). З 1978 у Бел.НДІ гематалогіі і пералівання крыві, з 1997 у Рэсп. навукова-практ. цэнтры дзіцячай анкалогіі і гематалогіі (нам. дырэктара). Навук. працы па біялогіі і імуналогіі, рака, ролі цытакінінаў у антыінфекц. і проціпухлінным імунітэце, экалагічнай імуналогіі.
Тв.:
Спид и оппортунистические вирусные нейроинфекции. Екатеринбург, 1993 (у сааўт.);
Функциональная недостаточность Т-клеточного иммунитета ликвидаторов через 10 лет после аварии на ЧАЭС (у сааўт.) // Докл. Над. АН Беларуси. 1998. Т. 42, № 4.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПА́ЎЛАВА (Ада Дзмітрыеўна) (н. 14.11.1929, ст. Даурыя Забайкальскага р-на Чыцінскай вобл., Расія),
бел. вучоны-эканаміст. Дачка Дз.Р.Паўлава. Д-рэканам.н. (1977), канд.геагр.н. (1960). Скончыла Чэлябінскі пед.ін-т (1952). З 1960 у Ін-це эканомікі Нац.АН Беларусі (у 1965—87 заг. аддзела сац.-эканам. развіцця рэспублікі). Навук. працы па праблемах сац.-эканам. і навук.-тэхн. развіцця, сац. інфраструктуры і эфектыўнасці грамадскай вытв-сці.
Тв.:
Показатели для оптимизации внутрирайонного размещения промышленности. Мн., 1975;
Социальная инфраструктура — результат и фактор эффективности производства. Мн., 1980 (у сааўт.);
География и проблемы регионального развития Белоруссии. Мн., 1985 (у сааўт.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«ПАХО́ДНЯ»,
гісторыка-культурнае таварыства ў г. Гродна. Засн. 12.3.1986 як клуб па ініцыятыве супрацоўнікаў Ін-та біяхіміі АНБССР, з пач. 1991 — т-ва. Асн. задачы: вывучэнне гіст. падзей, жыцця і творчасці выдатных прадстаўнікоў мінулага Гродзеншчыны, помнікаў архітэктуры краю, удзел у паходах па выдатных мясцінах Беларусі, арганізацыя сустрэч са знакамітымі суайчыннікамі, прапаганда бел. звычаяў і традыцый, музыкі, л-ры, фальклору, бел. мовы. Члены т-ва ўдзельнічаюць у археал. раскопках, суботніках па аднаўленні і добраўпарадкаванні гіст. мясцін горада і вобласці і інш. У 1990 пры «П.» створана скаўцкая суполка, у 1991 — хор царк. песні «Бацькаўшчына».
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПЕТРАЗАВО́ДСК,
горад у Расіі, сталіца Рэспублікі Карэлія. Засн. ў 1703. 282,2 тыс.ж. (1996). Порт на Анежскім воз.Чыг. вузел. Аэрапорт. Прам-сць: машынабудаванне (папяровае і хім. абсталяванне, трактары для лясной прам-сці, дрэваапр. станкі, рыбалоўныя судны, выліч. тэхніка, мікракалькулятары), лесапільна-дрэваапр. камбінат, аўтарамонтны, радыёзавод; вытв-сцьбуд. матэрыялаў, лёгкая, харч., у т. л. рыбная прам-сць. Суднаверф. Камбінат «Карэльскія сувеніры». Карэльскі філіял Рас.АН. 2 ВНУ, у т. л.ун-т. Кансерваторыя. 4 тэатры. Музеі: краязн., выяўл. мастацтва. У наваколлі П. — запаведнік Ківач і першы рас. бальнеагразевы курорт Марцыяльныя Воды (цяпер музей-запаведнік).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПЕТРАКАВЕ́Ц (Марк Іосіфавіч) (н. 10.4.1937, г. Гомель),
бел. вучоны ў галіне трыбалогіі. Д-ртэхн.н. (1993). Скончыў Гомельскі пед.ін-т (1959). З 1963 у Ін-це механікі металапалімерных сістэм Нац.АН Беларусі. Навук. працы па механіцы дыскрэтнага фрыкцыйнага кантакту і разліку высакахуткасных вузлоў трэння.
Тв.:
Трение и износ материалов на основе полимеров. М., 1976 (у сааўт.);
Механика дискретного фрикционного контакта. Мн., 1990 (разам з А.І.Свірыдзенкам, С.А.Чыжыкам);
Русско-белорусско-английский толковый словарь в области трения, изнашивания и смазки. Гомель, 1996 (разам з А.В.Халадзілавым, Т.П.Піліповіч).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПО́ЛІНА (Наталля Іванаўна) (н. 1.9.1951, Мінск),
бел. вучоны ў галіне антрапалогіі. Канд.мед.н. (1989). Скончыла Мінскі мед.ін-т (1975). З 1978 у Ін-це мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору Нац.АН Беларусі. Навук. працы па морфафункцыян. асаблівасцях арганізма дзяцей і падлеткаў, асн. тэндэнцыях у фіз. развіцці падрастаючага пакалення ў сувязі з сучаснай экалагічнай сітуацыяй. Дзярж. прэмія Беларусі 1998.
Тв.:
Детский организм и среда: Формирование физ. типа в разных геохим. регионах БССР. Мн., 1989 (разам з І.І.Салівон, В.У.Марфінай);
Экологические изменения и биокультурная адаптация человека. Мн., 1996 (у сааўт.).