калялітарату́рны, -ая, -ае.

Які мае толькі знешнія адносіны да літаратуры, да літаратурнага асяроддзя.

Калялітаратурныя колы.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

калянавуко́вы, -ая, -ае.

Які мае толькі знешнія адносіны да навукі, да навуковага асяроддзя.

Калянавуковыя функцыянеры.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

калянда́р, -а́, мн. -ы́, -о́ў, м.

1. Сістэма лічэння дзён у годзе.

Юліянскі к. (старога стылю). Грыгарыянскі к. (новага стылю).

2. Табліца або кніжка з пералікам усіх дзён года (з рознымі даведачнымі звесткамі).

Настольны к.

Адрыўны к.

3. Размеркаванне па днях, месяцах асобных відаў дзейнасці.

К. заняткаў.

К. футбольных гульняў.

|| прым. калянда́рны, -ая, -ае.

К. год.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

каля́ны, -ая, -ае.

1. Цвёрды, грубы навобмацак; нягнуткі.

Каляная тканіна.

2. перан. Жорсткі, калючы.

Каляныя крупінкі снегу.

|| наз. каля́насць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

каляро́вы, -ая, -ае.

1. Які афарбаваны або мае які-н. колер ці колеры (акрамя чорнага і белага).

Каляровае шкло.

Каляровыя металы (усе металы, акрамя жалеза і яго сплаваў). К. фільм.

2. Пра людзей, якія належаць не да белай расы.

Каляровае насельніцтва.

|| наз. каляро́васць, -і, ж. (да 1 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

калясардэ́чны, -ая, -ае (спец.).

Які знаходзіцца вакол сэрца, абкружае яго.

Калясардэчная сумка.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

калясі́ць, каляшу́, калясі́ш, калясі́ць; калясі́м, калесіце́, каляся́ць; незак. (разм.).

Многа ездзіць, раз’язджаць у розных напрамках.

К. па ўсёй краіне.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

каля́ска, -і, ДМ -сцы, мн. -і, -сак, ж.

1. Чатырохколавы экіпаж на рысорах з адкідным верхам.

2. Маленькая ручная павозка, звычайна крытая, для катання дзяцей; вазок.

Дзіцячая к.

3. Невялікая павозка спецыяльнага прызначэння.

Матацыкл з каляскай.

|| прым. каля́сачны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

каляя́, -і́; мн. кале́і і (з ліч. 2, 3, 4) каляі́, кале́й і кале́яў, ж.

1. Чыгуначны пуць з дзвюх паралельных рэек.

Шырокая к.

2. Тое, што і каляіна (у 1 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

кама́нда, -ы, ДМ -дзе, мн. -ы, -ма́нд і -аў, ж.

1. Кароткі вусны загад па ўстаноўленай форме.

Раздалася к.: «Адбой!»

2. Камандаванне якой-н. вайсковай часцю.

Атрад пад чыёй-н. камандай.

3. Атрад, вайсковае падраздзяленне, а таксама часова выдзеленая вайсковая часць спецыяльнага прызначэння.

Сапёрная к.

Пажарная к.

4. Асабовы састаў, экіпаж судна.

К. з 20 чалавек.

5. Спартыўны калектыў.

Футбольная к.

6. Калектыў аднадумцаў.

Працаваць у камандзе.

Далажыць па камандзе — у ваенных: далажыць непасрэднаму начальніку.

Як па камандзе — разам, дружна.

|| прым. кама́ндны, -ая, -ае (да 1, 3—5 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)