прагрэсі́ўны, -ая, -ае.

1. Які паступова ўзмацняецца, узрастае.

Прагрэсіўная аплата працы.

2. Які імкнецца да прагрэсу, перадавы.

Прагрэсіўная тэхналогія.

|| наз. прагрэсі́ўнасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ра́дасны, -ая, -ае.

1. Які выяўляе радасць, весялосць; поўны радасці.

Р. настрой.

2. Які выклікае, прыносіць радасць.

Радасная падзея.

|| наз. ра́даснасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

распу́хлы, -ая, -ае.

1. Які распух.

Распухлая рука.

2. перан. Які моцна павялічыўся ў памерах, аб’ёме (разм.).

Р. штат.

|| наз. распу́хласць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

слёзатачы́вы, -ая, -ае.

1. Які выклікае моцнае выдзяленне слёз.

С. газ.

2. Які пакутуе безупынным выдзяленнем слёз.

Слёзатачывыя вочы.

|| наз. слёзатачы́васць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

спадаро́жны, -ая, -ае.

1. Які рухаецца ў адным напрамку з чым-н.

Спадарожная машына.

С. вецер.

2. Які сустракаецца на шляху.

Спадарожная станцыя.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

сы́пкі, -ая, -ае.

Які складаецца з дробных часцінак, не счэпленых адна з адной, які мае ўласцівасць рассыпацца.

Сыпкія рэчывы.

|| наз. сы́пкасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

та́нны, -ая, -ае.

1. Які мала каштуе, недарагі.

Танная тканіна.

2. перан. Які не мае каштоўнасці, пусты.

Танная слава.

|| наз. та́ннасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

шкадлі́вы¹, -ая, -ае.

1. Які прыносіць шкоду, шкодны.

Шкадлівае паветра.

2. Які часта робіць шкоду; гарэзлівы, памаўзлівы.

Ш. кот.

|| наз. шкадлі́васць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

null

[nʌl]

adj.

1) юрыды́чна нява́жны

2) які́ ня ма́е значэ́ньня або́ ва́ртасьці

null and void — неправамо́цны; які́ страціў зако́нную сі́лу

3) бязва́ртасны

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

РЭНЕГА́Т (позналац. renegatus ад лац. renego адракаюся),

чалавек, які здрадзіў сваім перакананням і перайшоў у лагер праціўніка; таксама адступнік, які адрокся ад сваёй веры.

т. 14, с. 12

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)