рот, -а, М ро́це, мн. раты́, -о́ў, м.

1. Поласць паміж верхняй і ніжняй сківіцамі, якая мае адтуліну ў ніжняй частцы твару.

Паласкаць р.

Горка ў роце.

Дыхаць ротам.

Адкрыць р. (таксама перан.: надта здзівіцца; разм.). У р. не лезе што-н. каму-н. (не хоча і не можа есці; разм.). Не браць у р. чаго-н. (не есці або не піць, не ўжываць; разм. У р. не бярэ гарэлкі).

Разявіць р. (таксама перан.: тое, што і адкрыць рот; разм.). Баяцца р. разявіць (перан.: баяцца што-н. сказаць, паспрачацца; разм.). Заціснуць р. каму-н. (таксама перан.: не даць свабодна выказацца; прымусіць маўчаць; разм.). Заляпіць Р. каму-н. (перан.: подкупам, падарункамі прымусіць маўчаць, не гаварыць праўду; разм., неадабр.). Не закрываючы рота гаварыць (не змаўкаючы; разм.). У р. глядзець каму-н. (таксама перан.: угодліва слухаць або слухацца каго-н.; разм., неадабр.).

2. Абрысы і разрэз губ.

Вялікі р.

Прыгожы р.

3. У жывёл: тое, што і пашча. Рыбін р.

4. перан. Ядок, утрыманец (разм.).

Карміць шэсць ратоў.

Лішні р. у сям’і.

|| памянш. ро́цік, -а, мн. -і, -аў, м. (да 1 і 2 знач.) і рато́к, -тка́, мн. -ткі́, -тко́ў, м. Маленькі роцік або раток.

|| павел. раці́шча, -а, мн. -ы, -аў, м. (да 1—3 знач.).

|| прым. ро́тавы, -ая, -ае (да 1—3 знач.; спец.).

Ротавая поласць.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

verféhlen vt

1) прамахну́цца; разм. спудлава́ць

2) не дасягну́ць вы́ніку; упусці́ць, спазні́цца;

den Weg ~ збі́цца з даро́гі;

den Zug ~ спазні́цца на цягні́к;

j-n ~ не заста́ць каго́-н.;

einánder ~ не сустрэ́цца, разміну́цца, не заста́ць адзі́н аднаго́;

ich wérde nicht ~… я не праміну́…

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

disregard​2 [ˌdɪsrɪˈgɑ:d] v.

1. грэ́баваць, пагарджа́ць (кім-н., чым-н.)

2. не звярта́ць увагі́ (на што-н.); ігнарава́ць;

disregard orders не выко́нваць зага́ды

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

mention​1 [ˈmenʃn] n. (of) зга́дванне, успаміна́нне; спасы́лка;

there’s no mention (of) нічо́га не гаво́рыцца (пра);

make no mention (of) нічо́га не сказа́ць (пра)

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

moderately [ˈmɒdərətli] adv. уме́рана; больш-менш;

The house was moderately large. Дом быў не надта вялікі;

a moderately expensive suit не ве́льмі дарагі́ касцю́м

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

nisi [ˈnaɪsaɪ] conj. калі́ не;

decree nisi law умо́ўная пастано́ва суда́ (набывае сілу з вызначанага тэрміну, калі да гэтага часу яна не будзе скасавана)

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

unresponsive [ˌʌnrɪˈspɒnsɪv] adj. fml (to)

1. які́ не рэагу́е (на што-н.)

2. неўспрыма́льны; неспага́длівы, нячу́лы;

unresponsive to infl uence які́ не паддае́цца ўплы́ву

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

звіса́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; незак.

1. Быць апушчаным уніз, знаходзіцца ў вісячым становішчы.

Валасы звісалі на лоб.

2. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Вісець няроўна, не аблягаючы плячэй, стану (пра вопратку).

Адзенне звісае з плячэй.

|| зак. зві́снуць, -ну, -неш, -не; звіс, -сла; -ні.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

бунтава́ць, -ту́ю, -ту́еш, -ту́е; -ту́й; незак.

1. Падымаць бунт¹, удзельнічаць у бунце¹.

2. каго-што. Падбухторваць да бунту¹.

Б. народ.

3. перан. Пратэставаць, упарта не згаджацца.

Не магу вечарам дзяжурыць: жонка бунтуе.

4. каго. Збіваць з толку.

Ты мяне не бунтуй, я сам разбяруся.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

по́ўзаць, -аю, -аеш, -ае; незак.

Тое, што і паўзці (у 1 і 2 знач.), але абазначае дзеянне, якое адбываецца не ў адзін час, не за адзін прыём ці не ў адным напрамку.

П. па траве.

П. перад кім-н. (перан.: прыніжацца).

|| наз. по́ўзанне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)