НАЎЧЫ́ЦЕЛЬ (Міхаіл Веньямінавіч) (н. 6.8.1924, г. Іркуцк, Расія),

бел. эканаміст. Д эканам. н. (1969), праф. (1970). Засл. работнік вышэйшай школы Беларусі (1976). Скончыў Іркуцкія фін.-эканам. ін-т (1951), ун-т (1953). З 1971 у Гомельскім ун-це імя Ф.​Скарыны (у 1971—91 прарэктар). Навук. працы па праблемах тэорыі і метадалогіі эканам. навукі, гісторыі эканам. вучэнняў, праблемах развіцця рыначнай эканомікі. Адзін з аўтараў «Гісторыі эканамічных вучэнняў» (ч. 3, 1984).

Тв.:

Развитие экономической теории в XX в. Гомель, 1998;

Концептуальные проблемы трансформации экономических систем. М., 1999 (у сааўт);

Микро- и макрорегулирование экономики в условиях перехода к рынку. Мозырь, 1999 (у сааўт.);

Методология экономической науки. Мозырь, 1999.

т. 11, с. 214

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

НІ́ЖНЕВА (Наталля Мікалаеўна) (н. 18.6.1950, Мінск),

бел. вучоны, педагог. Д пед. н. (1993), праф. (1995). Скончыла Мінскі пед. ін-т замежных моў (1972). З 1972 у БПІ, з 1974 у Ваен. акадэміі (з 1994 заг. кафедры). З 1998 заг. кафедры рамана-герм. моў БДУ, адначасова праф. Ваен. акадэміі. Навук. працы па сучасных інфарм. тэхналогіях вывучэння замежных моў, на аснове крэатыўных методык. Распрацавала нетрадыцыйныя формы і метады навучання, накіраваныя на ўдасканаленне пазнавальнай дзейнасці навучэнцаў.

Тв.:

Творчество в процессе обучения иностранным языкам. Мн., 1993;

Английский язык: Внеаудиторное чтение. Мн., 1991;

Общаемся эффективно. Мн., 1997;

Культура общения. Мн., 1998.

М.​П.​Савік.

т. 11, с. 327

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ПАНАСЮ́К (Віктар Іванавіч) (1.1.1942, с. Каўрак Тагучынскага р-на Новасібірскай вобл., Расія — 9.12.1991),

бел. вучоны ў галіне сістэм кіравання. Д тэхн. н. (1983), праф. (1985). Брат А.І.Панасюка. Скончыў Мінскі радыётэхн. ін-т (1964). З 1967 у БПІ (з 1985 заг. кафедры). Навук. працы па аптымальным кіраванні. Распрацаваў тэорыю магістральнай аптымізацыі кіравальных сістэм (з А.​І.​Панасюком), аптымальныя рэгулятары электрапрыводаў, аптымальныя тэхналогіі нагрэву зліткаў у пракатнай вытв-сці.

Тв.:

Асимптотическая магистральная оптимизация управляемых систем. Мн., 1986 (разам з А.​І.​Панасюком);

Оптимальное управление в технических системах. Мн., 1990 (разам з В.​Б.​Кавалеўскім, Э.​Дз.​Палітыкам);

Оптимальное микропроцессорное управление электроприводом. Мн., 1991.

т. 12, с. 44

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ПАРАМЕ́Й (Уладзімір Трафімавіч) (н. 30.11.1921, с. Гусяцін Чамеравецкага р-на Хмяльніцкай вобл., Украіна),

бел. вучоны ў галіне афтальмалогіі. Д мед. н., праф. (1974). Скончыў Львоўскі мед. ін-т (1947). У 1962—96 у Гродзенскім мед. ін-це (з 1963 заг. кафедры). Навук. працы па лячэнні туберкулёзна-алергічных працэсаў, апёкаў вачэй, пачатковых стадый катаракты, дыягностыцы пухлін галаўнога мозга, перасадцы штучнага хрусталіка, хірург. лячэнні глаўкомы, касавокасці, блізарукасці.

Тв.:

Гипотермический тест очаговой аллергической реакции при туберкулезе глаза (разам з В.​І.​Санюкевічам) // Вопросы борьбы с туберкулезом. Мн., 1968;

Локальная и общая температурные реакции на прободную рану глаза при лучевой болезни у кроликов // Вопросы радиобиологии. Мн., 1969.

т. 12, с. 88

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ПАЎЛЮКЕ́ВІЧ (Мікалай Уладзіміравіч) (и. 18.5.1937, в. Бондары Слуцкага р-на Мінскай вобл.),

бел. вучоны ў галіне цеплафізікі. Чл.-кар. Нац. АН Беларусі (1994), д фіз.-матэм. н. (1991). Скончыў БДУ (1959). З 1960 у акад. навук. комплексе «Ін-т цепла- і масаабмену імя А.​В.​Лыкава» (з 1991 нам. дырэктара). Навук. працы па тэорыі цеплаправоднасці і кінетычнай тэорыі працэсаў цепла- і масапераносу пры фазавых ператварэннях. Распрацаваў метады апісання нераўнаважных працэсаў у порыстых асяроддзях.

Тв.:

Физическая кинетика и процессы переноса при фазовых превращениях. Мн., 1980 (у сааўт.);

Physical kinetics and transfer in Phase transitions. New York, 1995 (у сааўт.).

М.У.Паўлюкевіч.

т. 12, с. 210

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ПЕРАВЕ́РЗЕЎ (Уладзімір Аляксеевіч) (н. 26.10.1962, г. Лунінец Брэсцкай вобл.),

бел. вучоны ў галіне фізіялогіі. Д мед. н. (1997), праф. (1999). Скончыў Мінскі мед. ін-т (1985), працуе ў ім. Навук. працы па механізмах адаптацыі млекакормячых да дзеяння экстрэмальных фактараў навакольнага асяроддзя, метадах умацавання здароўя і павышэння працаздольнасці людзей (у т. л. спартсменаў), біял. актыўнасці экстрактаў раслін і грыбоў.

Тв.:

Фунгоадаптогены: сравнительная характеристика адаптогенной активности экстрактов высших растений из семейства аралиевых и высших грибов семейства трутовых (у сааўт.) // Докл. АН Беларуси. 1992. Т. 36, № 6;

Показатели соматического здоровья студентов и их коррекция адаптогенами (разам з А.​В.​Пераверзевай) // Вестн. Смолен. мед. академии: Медико-биол. журн. 1999. № 4.

т. 12, с. 272

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ПЕРАЖЫ́НСКІ ((Pierożyński) Леан) (каля 1753—1827),

польскі і бел. акцёр, рэжысёр, антрэпрэнёр. Творчую дзейнасць пачаў як акцёр у Варшаўскім Нац. т-ры (у В.​Багуслаўскага). Стваральнік і кіраўнік (1783—84) прыдворнай прафес. трупы Нясвіжскага тэатра Радзівілаў (у рэпертуары, акрамя драм. спектакляў, оперы-буфа «Джаніна і Бернардоне» Д.​Чымарозы, «Вясковыя сцэны рэўнасці» Дж.​Сарці, оперы «Салдат-чарнакніжнік, або Д’ябальскі пачастунак» Гаэтані, «Фраскатанка» Дж.​Паізіела і інш.). Вядомы як перакладчык камедый і оперных лібрэта. У 1795 выступаў у Дзярэчыне (Зэльвенскі р-н Гродзенскай вобл.) і Вільні. Узначальваў гастролі «Кампаніі артыстаў польскай камедыі», якая наведала Украіну, Польшчу. Разглядаў тэатр як сродак эстэт. выхавання, школу грамадзянскіх дабрачыннасцей.

т. 12, с. 275

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ПІ́ВЕНЬ (Надзея Віктараўна) (н. 16.10.1941, г. Новасібірск, Расія),

бел. вучоны ў галіне імуналогіі. Д мед. н. (1993). Скончыла Новасібірскі мед. ін-т (1965). З 1981 у Ін-це біяарган. хіміі Нац. АН Беларусі (з 1987 заг. лабараторыі), адначасова з 1998 у Міжнар. ун-це імя А.​Дз.​Сахарава. Навук. працы па імунных механізмах рэгулявання арганізма, навук. асновах стварэння новых сродкаў імунахім. аналізу біярэгулятараў, метадалогіі іх выкарыстання ў практычнай медыцыне. Дзярж. прэмія Беларусі 1988.

Тв.:

Специфические антитела в методах радиоиммунологического анализа // Мед. радиология. 1986. № 12;

Свободные легкие цепи иммуноглобулинов: Пробл. клинич. интерпретации их проявления в организме (разам з І.​П.​Вігдаровіч, Ю.​П.​Рэзнікавым) // Иммунология. 1990. № 4.

т. 12, с. 347

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ПІНЧУ́К (Вячаслаў Рыгоравіч) (н. 10.9.1936, в. Астрагляды Брагінскага р-на Гомельскай вобл.),

бел. вучоны ў галіне фізікі металаў. Д тэхн. н. (1995), праф. (1997). Скончыў Пермскі ун-т (1967), Харкаўскі фізіка-тэхн. ін-т (1972). З 1972 у Гомельскім ун-це. Навук. працы па даследаванні дыслакацыйнай структуры металаў, якая ўзнікае ў выніку пластычнай дэфармацыі пры нізкіх т-рах, па вывучэнні механізмаў умацавання і разбурэння паверхневых слаёў металаў у працэсе трэння.

Тв.:

Кинетика упрочнения поверхностного слоя металла при трении // Трение и износ. 1989. Т. 10, № 3;

Структурные особенности микропластической деформации поверхностных слоев металла при трении на этапе приработки поверхностей // Там жа. 1996. Т. 17, № 4.

т. 12, с. 376

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ПРАТАСЕ́НЯ (Пётр Фёдаравіч) (25.8.1910, в. Баславічы Слуцкага р-на Мінскай вобл. — 5.6.1987),

бел. філосаф. Д філас. н. (1961), праф. (1962). Скончыў БДУ (1931). У 1944—47 нам. дырэктара Мінскага пед. ін-та, з 1948 заг. кафедры Рэсп. парт. школы пры ЦК КП(б)Б. З 1950 у БДУ, з 1962 у БПІ (заг. кафедры). З 1975 на кафедры філасофіі АН Беларусі. Навук. працы па пытаннях дыялект. матэрыялізму і філас. праблемах прыродазнаўства.

Тв.:

Происхождение сознания и его особенности. Мн., 1959;

Проблемы общения и мышления первобытных людей. Мн., 1961;

Человек и его сознание // Беседы о природе и обществе. 2 изд. Мн., 1971.

т. 13, с. 24

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)