ЗАПЕ́Ў,

1) пачатак харавой песні, які выконваецца адным або некалькімі спевакамі (запяваламі).

2) Пачатак быліны, зачын, які падводзіць слухача да асноўнага зместу твора.

т. 6, с. 533

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

mindless [ˈmaɪndləs] adj.

1. дурны́, неразва́жлівы; бязглу́зды;

mindless destruction бязглу́здае разбурэ́нне

2. (of) які́ не ду́мае (пра каго-н., што-н.); які́ не лі́чыцца (з кім-н., чым-н.);

be mindless of danger не ду́маць пра небяспе́ку

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

arrival [əˈraɪvl] n.

1. прые́зд; прыхо́д; прыбыццё

2. чалаве́к, які́ прыехаў/прыбы́ў;

an early/late arrival чалаве́к, які́ прыехаў ра́на/по́зна

3. нованаро́джаны;

They are expecting a new arrival in the family. Яны чакаюць прыбаўлення ў сям’і.

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

allege [əˈledʒ] v. fml

1. сцвярджа́ць;

She alleged ill health. Яна спаслалася на кепскае здароўе.

2. заяўля́ць (звыч. галаслоўна);

an alleged thief чалаве́к, які́ галаслоўна абвінава́чваецца ў крадзяжы́;

an alleged murderer чалаве́к, які́ галаслоўна абвінава́чваецца ў забо́йстве

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

да́ўні, -яя, -яе.

1. Які быў, адбыўся даўно.

Прыгадаўся д. выпадак.

2. Які існуе здаўна.

Даўняе знаёмства.

Справа даўняя — ужо не мае значэння.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

гусля́р, -а́, мн. -ы́, -о́ў, м.

Музыкант, які іграе на гуслях, а таксама спявак, які спявае пад звон гусляў.

|| прым. гусля́рскі, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

даве́рны, -ая, -ае (спец.).

Які сведчыць аб даручэнні каму-н. чаго-н., які з’яўляецца даверанасцю.

Д. дакумент.

Давернае пісьмо.

|| наз. даве́рнасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

вы́гаралы, -ая, -ае.

1. Выпалены; які пасох, загінуў ад спёкі.

Выгаралая трава.

2. Які страціў афарбоўку ад уздзеяння сонца.

Выгаралыя валасы.

Выгаралая хусцінка.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

атупе́лы, -ая, -ае (разм.).

Які страціў здольнасць разумець што-н., разважаць; які выяўляе атупенне сваім знешнім выглядам.

Атупелая галава.

|| наз. атупе́ласць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ахвя́рны, -ая, -ае.

1. Які прыносіцца ў ахвяру.

Ахвярная жывёла.

2. На які прыносяць ахвяры.

А. стол.

3. перан. Адважны, самаадданы.

А. ўчынак.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)