Smoking was off limits everywhere. Курэнне было ўсюды забаронена
♦
that’s the limitinfml гэ́та ўжо зана́дта; гэ́та ўжо невыно́сна
within limits у пэ́ўных ме́жах
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
wacha
1) які́ не спіць;
~ wérden прачну́цца;
~ bléiben* не спаць
2) жва́вы, бадзёры, ке́млівы;
er hátte die ~ste Empfíndung у яго́было́ зусі́м я́снае адчува́нне;
ein ~er Kopf жывы́ ро́зум
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
го́ладна,
1.Прысл.да галодны (у 1 знач.).
2.безас.узнач.вык., звычайнакаму. Пра галодны стан, адчуванне голаду кім‑н. Было страшна, голадна, але Анатоль ніколі не хныксіў, ніколі не наракаў на цяжкасці.Асіпенка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
дабудзі́цца, ‑буджуся, ‑будзішся, ‑будзіцца; зак.
З цяжкасцю разбудзіць, прымусіць прачнуцца каго‑н. Дабудзіцца Васілька было не так проста. Ён брыкаўся, нешта мармытаў і ўпарта не жадаў расплюшчваць вачэй.Зуб.Санлівага не дабудзішся, лянівага не дашлешся.Прыказка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
асаві́к, ‑а, м.
Абл. Ядомы грыб з чырвонай шапкай; падасінавік. Паміж леташніх лістоў Чырванее асавік, А за ім — кароль грыбоў, Сам магутны баравік.Глебка.Лепей, вядома, было прайсці ў лажок і там карчаваць чырвонагаловыя асавікі.Васілевіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
водапрыёмнік, ‑а, м.
Гідратэхнічнае збудаванне, якое служыць для забірання вады з рэк, азёр, вадасховішч і пад. Нямала было трывог і сумненняў, калі вясною рунь пакрывалася ільдом, а водапрыёмнік не паспяваў прымаць з палёў талыя воды.«Беларусь».
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
вы́дварыць, ‑ру, ‑рыш, ‑рыць; зак., каго-што.
Прымусіць пакінуць месца прабывання; выселіць. // Прымусіць пакінуць якое‑н. месца, памяшканне. Малечы набілася, праўда, поўна, але самых маладых дзядзька Пракоп, якому не трэба было грыміравацца, выдварыў з памяшкання.Сабаленка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
вы́красціся, ‑крадуся, ‑крадзешся, ‑крадзецца; пр. выкраўся, ‑кралася; заг. выкрадзіся; зак.
Разм. Выйсці адкуль‑н. непрыкметна, крадучыся. А дванаццатай гадзіне начы, як было і ўмоўлена, павадыр выкраўся ад заснуўшага старца і пабег туды, дзе яго чакалі.Чарот.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
залі́шне, прысл.
Разм. Звыш меры, занадта. Сяргей апраўдваецца залішне голасна, і Юрка прыкрывае яму рот далонню.Курто.Іван.. Цярэшка быў проста маўчун і не любіў залішне гаварыць там, дзе і без таго ўсё было ясна.Быкаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ікла́сты, ‑ая, ‑ае.
З вялікімі ікламі. Дзік напружыўся, разявіў ікласты рот і гатоў быў вось-вось рынуцца ўперад на яго, Вайцеха.Пташнікаў.Некаторыя з маржоў клалі свае ікластыя морды на суседзяў, каб зручней было адпачываць.Бяганская.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)