МАЦВЕ́ЕЎ (Аляксей Васілевіч) (н. 23.5.1938, Мінск),

бел. геолаг. Акад. Нац. АН Беларусі (1994, чл.-кар. з 1991), д геолага-мінералаг. н. (1977), праф. (1990). Скончыў БДУ (1960). З 1978 у Ін-це геал. навук Нац. АН Беларусі (у 1993—98 дырэктар). Навук. працы па літалагічных асаблівасцях антрапагенавых адкладаў, геамарфалогіі і неатэктоніцы абласцей пашырэння ледавіковага покрыва, праблемах рацыянальнага прыродакарыстання і інш. Дзярж. прэмія Беларусі 1986.

Тв.:

Ледниковая формация антропогена Белоруссии. Мн., 1976;

Неотектоника территории Припятского прогиба. Мн., 1980 (у сааўт.);

Рельеф Белорусского Полесья. Мн., 1982 (у сааўт.);

Рельеф Белоруссии. Мн., 1988 (разам з Б.​М.​Гурскім, Р.​І.​Лявіцкай).

А.В.Мацвееў.

т. 10, с. 228

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

МАЦЮШКО́Ў (Уладзімір Ягоравіч) (н. 10.4.1946, г. Віцебск),

бел. вучоны ў галіне лазернай тэхнікі і мікраэлектронікі. Д тэхн. н. (1990), праф. (1998). Скончыў БДУ (1968). З 1968 у Ін-це фізікі Нац. АН Беларусі. З 1975 у КБ дакладнага электроннага машынабудавання канцэрна «Планар» (з 1992 віцэ-прэзідэнт), адначасова з 1991 праф. БДУ і БПА. Навук. працы па лазерным прыладабудаванні і тэхнал. абсталяванні для мікраэлектронікі, праблемах стварэння лазерных аптычных сістэм тэхнал. абсталявання для вытв-сці электронных прылад. Дзярж. прэмія СССР 1986.

Тв.:

Синтез микроизображений лазерными растровыми сканирующими системами (разам з У.​У.​Нямковічам, У.​В.​Юрэвічам) // Электронная техника. Сер. 11. 1987. № 3.

М.​П.​Савік.

т. 10, с. 232

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

МАШЭ́ЎСКІ (Аляксандр Альфрэдавіч) (н. 25.4.1940, г. Смаленск, Расія),

бел. вучоны ў галіне анкалогіі. Д мед. н. (1995), праф. (1999). Скончыў Данецкі мед. ін-т (1963, Украіна). З 1968 у НДІ анкалогіі і мед. радыялогіі (з 1977 вучоны сакратар, з 1990 нам. дырэктара). Навук. працы па арганізацыі проціракавай барацьбы, дыягностыцы злаякасных новаўтварэнняў, камбінаваных і комплексных метадах лячэння злаякасных пухлін.

Тв.:

Усиление эффекта лучевой терапии злокачественных опухолей с помощью СВЧ-гипертермических воздействий (у сааўт.) // Вопр. онкологии. 1978. Т. 24, № 8;

Гормонально-метаболические сдвиги у онкологических больных при общей гипертермии и пути их коррекции (у сааўт.) // Инженернофиз. журн. 1996. Т. 69, № 3.

т. 10, с. 241

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

МЕЛЯШЭ́ВІЧ (Аляксей Уладзіміравіч) (н. 1.4.1932, в. Нарутавічы Бярозаўскага р-на Брэсцкай вобл.),

бел. вучоны ў галіне хірургіі. Д мед. н. (1990), праф. (1991). Скончыў Мінскі мед. ін-т (1957). З 1972 у Гродзенскім ун-це (з 1991 заг. кафедры). Навук. працы па рэгіянальным патагенезе гнойна-запаленчых працэсаў скуры і падскурнай клятчаткі, хуткасці гаення ран у людзей рознага ўзросту, гістатапаграфіі, прафілактыцы і лячэнні панарыцыю і флегмоны кісці, органазахавальных аперацыях.

Тв.:

Посттравматические остро-инфекционные заболевания кисти. Мн., 1987 (разам з С.​А.​Паўловічам);

Бесшовный гемостаз при травме почки в эксперименте // Здравоохранение. 1997. № 3;

Панариций и флегмона кисти: В 3 ч. Ч. 1—2. Гродно, 1997—99.

т. 10, с. 279

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

МІГУ́Н (Мікалай Пятровіч) (н. 17.5.1951, г. Докшыцы Віцебскай вобл.),

бел. фізік. Д фіз.-матэм. н. (1993). Скончыў БДУ (1973). З 1976 у Фізіка-тэхн. ін-це, з 1980 у Ін-це прыкладной фізікі Нац. АН Беларусі (з 1993 нам. дырэктара). Распрацаваў тэарэт. асновы гідрадынамікі неразбуральных метадаў кантролю пранікальнымі вадкасцямі, вызначыў асаблівасці працэсаў пераносу ў мікраструктурных вадкасцях.

Тв.:

Гидродинамика и теплообмен градиентных течений микроструктурной жидкости. Мн., 1984 (разам з П.​П.​Прахарэнкам);

Введение в теорию капиллярного контроля. Мн., 1988 (з ім жа);

Theoretical principies of liquid penetrant testing. Berlin, 1999 (разам з П.​П.​Прахарэнкам, М.​Штатгаўзам).

М.​П.​Савік.

т. 10, с. 331

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

МІКУ́ЛІК (Мікалай Аляксандравіч) (н. 26.3.1932, в. Зарэчча Пружанскага р-на Брэсцкай вобл.),

бел. вучоны ў галіне прыкладной матэматыкі. Д тэхн. н. (1992), праф. (1991). Засл. работнік адукацыі Беларусі (1995). Скончыў БДУ (1956). З 1957 у БПА (з 1975 заг. кафедры). Навук. працы па матэм. мадэліраванні вагальных працэсаў складаных дынамічных сістэм з рэактыўнымі звёнамі і разліку іх нагрузачных рэжымаў. Аўтар вучэбных дапаможнікаў для ВНУ.

Тв.:

Динамические системы с реактивными звеньями. Мн., 1985;

Решение технических задач по теории вероятностей и математической статистике. Мн., 1991 (разам з Г.​М.​Рэйзінай);

Прикладная математика: В 2 ч. Ч. 1. Мн., 1998 (разам з Г.​І.​Лебедзевай).

т. 10, с. 365

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

МІЛЮ́ЦІН (Аляксандр Антонавіч) (н. 2.8.1950, г.п. Свеса Ямпальскага р-на Сумскай вобл., Украіна),

бел. вучоны ў галіне біяфізікі і радыебіялогіі. Д біял. н. (1993). Скончыў БДУ (1972). З 1994 у Міжнар. экалагічным ун-це (заг. кафедры, з 1996 прарэктар, з 1998 рэктар). Навук. працы па мембранных механізмах экстраклетачнай рэгуляцыі колькасці кальцыю, пошуку малекулярных і клетачных маркёраў уздзеяння адмоўных фактараў навакольнага асяроддзя на арганізм, малекулярных механізмах рознай радыеадчувальнасці органаў і тканак пры радыяцыйным уздзеянні.

Тв.:

Нейрогуморальная регуляция и двигательная активность при старении. Мн., 1984 (у сааўт.);

Гормоны и старение: Мембранные механизмы гормон. регуляции. Мн., 1991 (разам з Я.​Ф.​Канаплёй, Г.​Р.​Гацко).

т. 10, с. 375

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

МІНЬКО́ (Анатоль Антонавіч) (н. 27.6. 1949, г. Омск, Расія),

бел. фізік. Д фіз.-матэм. н. (1990), праф. (1993). Засл. дз. нав. Беларусі 1999. Скончыў БДУ (1971). З 1971 у НДІ прыкладных фіз. праблем БДУ (з 1979 нам. дырэктара). Навук. працы па малекулярнай спектраскапіі, фізіцы і хіміі вадкакрышт. асяроддзяў. Распрацаваў метады і сродкі аналізу складаных шматкампанентных вадкакрышт. асяроддзяў, а таксама новыя перспектыўныя вадкакрышт. матэрыялы і сістэмы адлюстравання інфармацыі на іх аснове.

Тв.:

Текстурообразование и структурная упорядоченность в жидких кристаллах. Мн., 1987 (у сааўт.);

Разработка ЖК устройств, основанных на различных жидкокристаллических материалах (у сааўт.) // Современные вопросы оптики, радиационного материаловедения, информатики, радиофизики и электроники. Мн., 1996. Ч. 1.

т. 10, с. 459

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

МІСЮ́К (Мікалай Сямёнавіч) (19.12.1919, г. Котлас Архангельскай вобл., Расія — 13.10.1990),

бел. вучоны ў галіне неўрапаталогіі. Чл. кар. АМН СССР (1969), д мед. н. (1957), праф. (1958). Скончыў Ленінградскую ваенна-марскую мед. акадэмію (1942). З 1960 у Мінскім мед. ін-це (да 1989 заг. кафедры). Навук. працы па стэрэатаксічных аперацыях на падкоркавых структурах пры хваробах галаўнога мозга, нейракібернетыцы і прыкладной кібернетыцы, механізмах мозга.

Тв.:

Корреляционно-регрессионный анализ в клинической медицине. М., 1975 (разам з А.​С.​Мастыкіным, Г.​П.​Кузняцовым);

ЭВМ в диагностике нервных болезней. Мн., 1978;

Неотложная помощь в невропатологии. Мн., 1979 (разам з А.​М.​Гурленем, М.​С.​Дроніным).

М.С.Місюк.

т. 10, с. 475

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

МЯ́ДЗЕЛЕЦ (Алег Данілавіч) (н. 18.4.1952, в. Чырвоная Горка Шаркаўшчынскага р-на Віцебскай вобл.),

бел. вучоны ў галіне гісталогіі і імуналогіі. Д мед. н. (1993), праф. (1996). Скончыў Віцебскі мед. ін-т (1980) і працуе ў ім (з 1996 заг. кафедры). Навук. працы па будове і функцыі скуры і органаў імунітэту ў норме і паталогіі, пры ўздзеянні на арганізм холадавых фактараў і траўмы, гістапаталогіі скуры пры псарыязе.

Тв.:

Изменения функциональной активности макрофагов кожи и регионарного лимфоузла после воздействия на организм белых крыс общей глубокой гипотермии // Архив анатомии, гистологии и эмбриологии. 1989. № 6;

Функциональная морфология и общая патология кожи. Витебск, 1997 (разам з У.​П.​Адаскевічам).

т. 11, с. 67

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)