падэ́ста

(іт. podesta, ад лац. potestas = улада)

1) вышэйшая адміністрацыйная асоба, галава выканаўчай і судовай улады ў гарадах-рэспубліках Італіі 12—16 ст.;

2) вышэйшая адміністрацыйная пасада ў гарадах Італіі ў 1926—1948 гг.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

абітурые́нт

(ням. Abiturient, ад с.-лац. abituriens, -ntis = гатовы пайсці, пакінуць)

асоба, якая паступае ў вышэйшую або сярэднюю спецыяльную навучальную ўстанову.

Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)

дыстрыб’ю́тар

(англ. distributor)

фірма-пасрэднік або прыватная асоба, якая займаецца аптовымі закупкамі тавараў з мэтай продажу іх рознічным фірмам і магазінам.

Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)

прадзю́сар

(англ. producer, ад лац. producere = вырабляць)

давераная асоба кінакампаніі, якая ажыццяўляе ідэйна-мастацкі і арганізацыйна-фінансавы кантроль над пастаноўкай фільмаў.

Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)

прамо́ўтэр

(англ. promoter)

асоба, якая садзейнічае арганізацыі якога-н. мерапрыемства (спартыўных спаборніцтваў, здымак фільма і г. д.) шляхам прыцягнення інвестараў, спонсараў.

Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)

прэтэндэ́нт

(фр. prétendant, ад лац. praetendens, -ntis = які дамагаецца)

асоба, якая дамагаецца права на што-н. (напр. п. на вакантную пасаду).

Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)

спо́нсар

(англ. sponsor)

асоба або арганізацыя, якія фінансуюць пэўнае мерапрыемства як з мэтай яго падтрымкі, так і для рэкламы ўласнай дзейнасці.

Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)

экспане́нт

(лац. exponens, -ntis = які выстаўляе напаказ)

1) асоба або арганізацыя, якая выстаўляе на выстаўцы свае экспанаты;

2) мат. паказчык ступені.

Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)

юбіля́р

[ням. Jubilar, ад лац. jubilaeus (annus) = юбілейны год, ад ст.-яўр. jobel = бараноў рог]

асоба, установа, горад, чый юбілей адзначаецца.

Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)

human

[ˈhju:mən]

1.

adj.

1) людзкі́, чалаве́чы

human race — людзкі́ род

human being — людзка́я істо́та

2) чалаве́чы, уласьці́вы, характэ́рны для чалаве́ка

it’s human to err — чалаве́ку ўласьці́ва памыля́цца

2.

n.

чалаве́чая істо́та; асо́ба f., чалаве́к -а m.

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)