калье́, нескл., н.

Каралі, упрыгожаныя каштоўнымі камянямі з падвескамі.

К. з брыльянтамі.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ка́лька, -і, ДМ ка́льцы, мн. -і, ка́лек, ж.

1. Празрыстая папера або тканіна, пры дапамозе якой знімаюцца дакладныя копіі з чарцяжоў і малюнкаў.

2. Копія чарцяжа, малюнка на такім матэрыяле.

3. У мовазнаўстве: слова або выраз, утвораны па ўзоры слова або выразу з іншай мовы.

Слова «самавызначэнне» — к. рускага «самоопределеные».

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

калькава́ць, -ку́ю, -ку́еш, -ку́е; -ку́й; -кава́ны; зак. і незак., што.

1. Зняць (знімаць) копію з чаго-н. пры дапамозе калькі (у 1 знач.).

К. чарцёж.

2. Стварыць (ствараць) слова або выраз па ўзоры іншамоўнага слова або выразу.

К. лацінскі выраз.

|| зак. скалькава́ць, -ку́ю, -ку́еш, -ку́е; -ку́й; -кава́ны.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

калькулява́ць, -лю́ю, -лю́еш, -лю́е; -лю́й; -лява́ны; незак., што (спец.).

Вылічаць вартасць тавару, велічыню выдаткаў і інш.

К. кошт прадукцыі.

|| зак. скалькулява́ць, -лю́ю, -лю́еш, -лю́е; -лю́й; -лява́ны.

|| наз. калькуля́цыя, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

калькуля́тар, -а, мн. -ы, -аў, м.

Электронны прыбор для аўтаматычнага вылічэння.

|| прым. калькуля́тарны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

кальма́р, -а, мн. -ы, -аў, м.

Марскі малюск, мяса якога з’яўляецца каштоўным харчовым прадуктам.

|| прым. кальма́равы, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

кальну́ць гл. калоць.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

кальра́бі, нескл., ж.

Разнавіднасць капусты з патаўшчэннямі на сцябле.

Капуста к.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

кальсо́ны, -аў.

Нацельныя мужчынскія штаны, споднікі, нагавіцы.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

кальцава́ць, -цу́ю, -цу́еш, -цу́е; -цу́й; -цава́ны; незак.

1. каго-што. Меціць (жывёліну), надзяваючы кольцы на лапкі птушак або хвасты рыб для даследавання напрамку і хуткасці іх перамяшчэння, працягласці жыцця і інш.

К. пералётных птушак.

2. што. Рабіць кругавы зрэз кары або надзяваць на ствол дрэва драцяныя кольцы з мэтай уздзеяння на яго рост.

3. што. Абмазваць ствол дрэва для аховы яго ад шкодных насякомых.

|| зак. закальцава́ць, -цу́ю, -цу́еш, -цу́е; -цу́й; -цава́ны і акальцава́ць, -цу́ю, -цу́еш, -цу́е; -цу́й; -цава́ны.

|| наз. кальцава́нне, -я, н.