САФО́РА (Sophora),

род кветкавых раслін сям. бабовых. Каля 50 відаў. Пашыраны ў тропіках і субтропіках, радзей ва ўмераных шыротах. На Беларусі інтрадукавана С. японская (S. japonica).

Дрэвы, кусты, часам шматгадовыя травы Лісце непарнаперыстаскладанае, чаргаванае. Кветкі белыя, жаўтаватыя, ружовыя, фіялетавыя, у гронках або мяцёлках. Плод — боб. Усе віды ядавітыя. Лек., дэкар., фарбавальныя, меданосныя расліны.

А.​М.​Скуратовіч.

Сафора таўстаплодная.

т. 14, с. 201

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

СЕЗО́ННАСЦЬ ВЫТВО́РЧАСЦІ,

нераўнамернасць выпуску прадукцыі, якая залежыць ад пары года, біял. фактараў (перыяд выспявання раслін), выканання асобных работ (паляўнічы сезон, рыбалоўства) і інш. Уплывае на работу с.-г. прадпрыемстваў, што перапрацоўваюць с.-г. сыравіну, гандлю, транспарту, буд. арг-цый, здабычу карысных выкапняў адкрытым спосабам, паніжае рытмічнасць вытв-сці, узровень выкарыстання вытв. магутнасцей, прац. рэсурсаў, запавольвае грашовае абарачэнне.

т. 14, с. 295

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

СІНЦЫ́ТЫЙ (да грэч. syn разам + kytos клетка),

тып жывёльнай і расліннай тканкі з няпоўным размежаваннем адросткавых клетак. Клеткі С. размешчаны ў прасторы ў выглядзе трохмернай сеткі. У арганізме чалавека існуе адзіны «сапраўдны» С. — ч. сперматагенных элементаў у семянных семенных* канальцах яечка. У раслін С. наз. сімпласт — шмат’ядзерны пратапласт арганізма, які не мае клетачнай будовы.

А.​С.​Леанцюк.

т. 14, с. 407

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

Гарла́чык ’вадзяная лілія, банька’ (БРС, Касп., Бяльк.), гарла́чыкі (Нас.). Ад гарла́ч ’гліняны збанок’ (гл.). Назва дадзена расліне па форме кветак, якія нагадваюць збанкі. Параўн. іншыя назвы гэтай расліны ў бел. мове: ба́нька, глечыкі, кушынкі, жбанкі (Кіс., 87–88); ва ўкр. мове: глечики, кубишка, кувшинчик, збанок (Макавецкі, Sł. botan., 243); рус. кубы́шка. Параўн. таксама рус. дыял. назву горла́чики (для вадзяных раслін, СРНГ, 7, 39).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Некерко ’гваздзік-травянка, Dianthus deltoides L.’ (гродз., Кіс.). Няясна; магчыма, дэфармаваная з мэтай ахоўнай магіі назва, параўн. іншыя назвы расліны іскаркі, сярдзечнік; ва ўсякім разе спалучэнне ‑ке‑ не з’яўляецца характэрным для названага арэала, аднак смал. некенький ’якісьці; не варты ўвагі’ можа сведчыць аб прыналежнасці назвы да «шыфраваных» найменняў раслін тыпу польск. nietoto і пад., параўн. і польск. дыял. niekiery ’некаторы, няпэўны’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пі́каўкі ’аер, Acorus calamus’ (івац., Нар. сл.; івац., ЛА, 1), ’плюшчай, Sparganium L.’ (івац., ЛА, 1). Хутчэй за ўсё, да пікаць? ’пішчаць’, бо з асноў лісцяў аеру рабіліся пішчалкі. Не выключана сувязь з піка} (гл.), шэраг раслін названы паводле дзідападобных лістоў і кіяхоў; у іншых слав. мовах падкрэсліваецца калючасць суквеццяў плюшчаю: славен. jėžak, польск. jeżogłówka. Славац. yeiöA/яv, рус. ежеголовка. ням. Igelkolben.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Сасу́д ’трубчасты орган у целе чалавека ці жывёлы, па якім цячэ кроў або лімфа; у раслін — трубка, па якой праходзяць вільгаць з растворанымі мінеральнымі салямі і іншымі рэчывамі’ (ТСБМ), сасу́д, сасу́да ’тс’ (Сл. ПЗБ). Ст.-бел. сосудъ, судъ ’чаша, судзіна’ (Альтбаўэр). Мажліва паўторнае запазычанне з рус. сосу́д (Крукоўскі, Уплыў, 56), дзе з *sъ + *sǫdъ; гл. суд 2 (Фасмер, 3, 728).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Свярбі́га, свербі́га ‘тс’ ‘свірэпа звычайная, Barbarea vulgaris R. Br.’ (Дэмб. 1; маг., Кіс.; Гарэц., Касп.). Укр. сверби́га ‘свярбігуз, Bunias orientalis’, рус. сверби́га ‘тс’ і ‘палявая гарчыца’. Ад асновы сверб‑ з суф. ‑іг(а); гл. Праабражэнскі, 2, 257. Паводле Мяркулавай (Очерки, 81), у дзеяслове ад кораня сверб‑ заключана і значэнне ‘драць’, якое перадае смакавае адчуванне ад гэтых горкіх раслін. Гл. свярбець.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Срэ́бра ‘серабро’ (ТСБМ), срэ́бра, сры́бра ‘тс’ (Варл.), сры́​э́бро ‘тс’ (Федар. 4), срэ́бла ‘тс’ (Гарэц.), ст.-бел. сребро ‘тс’ (Альтбаўэр). З польск. srebro ‘тс’, аднак Карскі (1, 251) дапускаў у якасці крыніцы запазычання і ц.-слав. сребро. Далей гл. серабро. Сюды ж назвы раслін, утвораныя на сваёй глебе: срэ́бнік ‘агаткі, Antennaria dioica Gaertn.’, срі́бнык ‘зябер, Galeopsis L.’ (ЛА, 1) з-за бліскучай афарбоўкі.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Тата́рак ’бадзяк, пустазелле’ (Сцяшк.), сюды ж, магчыма, тата́рнік ’Garduus tomentasus’ (?) (“близ дорог”, Меер Крыч.). Укр. тата́рни́к ’чартапалох’, дыял. ’бадзяк палявы’, рус. тата́рин, тата́рник ’чартапалох; асот’. Ад тата́рын, тата́ры (гл.) з матывацыяй ’небяспечны’, ’шкодны’, ’непрыемны’, што адлюстроўвае калючасць раслін. У аснове намінацыі этнонім з пераносным значэннем ’не свой, чужы’, гл. Беразовіч, Язык и трад. культура, 409. Параўн. таксама ЕСУМ, 5, 527.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)