імжэ́ць, 1 і 2 ас. не ўжыв., -жы́ць; незак.

Ісці, падаць, асядаць дробнымі кропелькамі (пра дождж).

На вуліцы ўвесь дзень імжэла.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

даслу́хацца, -аюся, -аешся, -аецца; зак. (разм.).

Даведацца пра што-н. ад людзей.

Даслухаўся я, што хутка робаты будуць выконваць цяжкую працу.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ды́бы, -аў, адз. ды́ба, -ы, ж.

1. Высокія шасты з прыступкамі для хадзьбы вялікімі крокамі.

2. перан. Пра доўгія ногі. (іран.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

паадсыпа́цца², 1 і 2 ас. адз. не ўжыв., -а́ецца; -а́емся, -а́ецеся, -а́юцца; зак.

Адаспацца, выспацца — пра ўсіх, многіх.

П. пасля дарогі.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

паапрана́цца, 1 і 2 ас. адз. не ўжыв., -а́ецца; -а́емся, -а́ецеся, -а́юцца; зак.

Апрануцца — пра ўсіх, многіх.

Госці паапраналіся і паехалі.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

павыпаўза́ць, 1 і 2 ас. адз. не ўжыв., -а́е; -а́ем, -а́еце, -а́юць; зак.

Выпаўзці — пра ўсіх, многіх.

Вужакі павыпаўзалі на сонца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

павысыпа́цца², 1 і 2 ас. адз. не ўжыв., -а́ецца; -а́емся, -а́ецеся, -а́юцца; зак.

Выспацца — пра ўсіх, многіх.

Дзеці ўжо павысыпаліся, гамоняць.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

падмаро́зіць, -о́зіць; безас.; зак.

Пра наступленне холаду, марозу (пасля адлігі ці пасля асенняга дажджлівага надвор’я).

К вечару падмарозіла.

|| незак. падмаро́жваць, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

спарахне́лы, -ая, -ае.

1. Які згніў, ператварыўся ў труху.

Спарахнелыя дошкі.

2. перан. Пра чалавека: састарэлы, драхлы.

|| наз. спарахне́ласць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

стапта́цца, 1 і 2 ас. не ўжыв., сто́пчацца; зак.

Знасіцца, стаць непрыгодным для носкі (пра абутак).

Боты стапталіся.

|| незак. сто́птвацца, -аецца.